З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Роўлінг.
Джаан Роўлінг (англ.: Joanne Rowling; 31 ліпеня 1965) — англійская пісьменніца, якая піша пад псеўданімам Джаан Кэтлін Роўлінг (англ.: Joanne Katheline Rowling) — аўтарка серыі раманаў пра Гары Потэра (1997—2007), якія перакладзеныя больш чым на 60 моў, у тым ліку на беларускую (толькі аматарскія электронны варыянты). У 2001 годзе Джаан Роўлінг за кнігу «Гары Потэр і Кубак Агню» атрымала прэмію Х’юга. Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (2009)[5].
Сапраўднае імя пісьменніцы — Джаанна Мюрэй Роўлінг, а не Джаан Кэтлін Роўлінг, як многія думаюць. Перад першай публікацыяй выдавецтва баялася, што хлопчыкі будуць неахвотна купляць кнігу, напісаную жанчынай. Таму Роўлінг папрасілі паставіць ініцыялы замест поўнага імя. Пры гэтым, у выдавецтве хацелі, каб ініцыялы складаліся з дзвюх літар. Роўлінг абрала для другога ініцыяла імя сваёй бабулі, Кэтлін. Таксама гэта імя яна абрала яшчэ і праз пэўную сугучнасць — у англійскай мове літара «К» вымаўляецца сугучна з «J».
- 2012 — «Выпадковая вакансія»
Серыя пра Кармарана Страйка (пад псеўданімам Роберт Гэлбрэйт)правіць зыходнік
- 2013 — «Покліч зязюлі»
- 2014 — «Шаўкапрад»
- 2015 — «На службе зла»
- 2018 — «Смяротная беласць»
- 2020 — «Дурная кроў»
У 2019 годзе па-беларуску ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшла першая кніга серыі пра Гары Потэра — «Гары Потэр і філасофскі камень». Перакладчыца — Алена Пятровіч.[6]
У 2020 годзе ў яе перакладзе выйшла другая кніга — «Гары Потэр і Таемная зала»[7]. Трэцяя кніга — «Гары Потэр і вязень Азкабана» — выйшла ў 2021 г.
Паводле жадання Роўлінг усе фільмы здымаліся ў Вялікабрытаніі і акцёры таксама ўсе брытанскія. Кампанія Warner Bros. строга прытрымліваецца гэта жадання аўтара.[8]
Кнігі былі перакладзены больш чым на 60 моў. Прададзена больш за 400 млн асобнікаў[9].
Паводле даных брытанскай газеты Sunday Times, маёмасць пісьменніцы ў 2008 годзе ацэньвалася ў 560 млн фунтаў стэрлінгаў, 12-ае месца сярод найбагацейшых жанчын у Вялікабрытаніі[10].
- Джаан Роўлінг была за сакратарку ў дабрачыннай арганізацыі Amnesty International.
- Першая кніга пра Гары Потэра была напісана на старой пішучай машынцы.
- Астэроід № 43844 з прапановы чыкагскага астранома Марка Хамергрэна, які адкрыў яго, атрымае імя Роўлінг у гонар знакамітай пісьменніцы.[11]
- У чэрвені 2006 года брытанская публіка назвала Джаан Роўлінг «найвялікшым аўтарам сучаснасці». Роўлінг заняла ў апытанні першае месца, сабраўшы галасоў амаль у тры разы больш за Тэры Пратчэт, аўтара твораў у жанры фэнтэзі.
Зноскі
↑ а б https://web.archive.org/web/20171006143544/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/joanne-k-rowling↑ а б geni.com — 2006.↑ http://news.bigmir.net/entertainment/99142/↑ https://nn.by/?c=ar&i=242844↑ https://nn.by/?c=ar&i=256282↑ Інтэрв’ю Роўлінг газеце The Times з сайта www.quick-quote-quill.org (англ.)↑ http://www.thebookseller.com/news/61161-page.html Архівавана 14 чэрвеня 2014.↑ http://business.timesonline.co.uk/tol/business/specials/rich_list/article3761853.ece↑ У гонар Джаан Роўлінг назвалі астэроід