Бензол

Бензол (C6H6, PhH) — арганічнае хімічнае злучэнне, бескаляровая вадкасць з прыемным саладкаватым пахам. Араматычны вуглевадарод. Бензол ўваходзіць у склад бензіну, шырока ўжываецца ў прамысловасці, з’яўляецца зыходнай сыравінай для вытворчасці лекаў, розных пластмас, сінтэтычнай гумы, фарбавальнікаў. Хоць бензол ўваходзіць у склад сырой нафты, у прамысловых маштабах ён сінтэзуецца з іншых яе кампанентаў. Таксічны, канцэраген.

Бензол
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формулаC₆H₆
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS71-43-2
PubChem241
Рэг. нумар EINECS200-753-7
SMILES
RTECSCY1400000
ChemSpider236
Бензол
Бензол
Агульныя
Іншыя назвыфен (Ларан, 1837),
фенілавы вадарод, бензен
Малекулярная формулаC6H6
SMILESc1ccccc1
C1=CC=CC=C1
Малярная маса78,11 г/моль
Відбясколерная вадкасць
Рэгістрацыйны нумар CAS71-43-2
ДАСТ8448-78
Уласцівасці
Шчыльнасць і фазавы стан0,8786 г/см³=878,6 кг/м³, вадкасць
Растваральнасць у вадзе1,79 г/л пры 25 °C
Тэмпература плаўлення5,5 °C
Тэмпература кіпення80,1 °C
Вязкасць0,652 Пз пры 20 °C
Небяспека
АпісаннеТаксічны,
небяспечны для навакольнага асяроддзя,
вогненебяспечны
Тэмпература ўзгарання пар−11 °C
Тэмпература самазагарання562 °C
Блізкія рэчывы
Блізкія вуглевадародынафталін
цыклагексан
Вытворныяталуол
Калі не азначана іншае, параметры дадзены для 25 °C, 100 кПа

Зноскі