Дакар (ралі)

ралі

Ралі «Дакар» (доўгія гады было вядомае як Ралі «Парыж — Дакар») — штогадовы ралі-рэйд[en], заснаваны французам Цьеры Сабінам[fr]. Праводзіцца пачынаючы з Ралі «Дакар-1979» (старт першага рэйду быў дадзены ў снежні 1978 года, але сама гонка лічылася 1979 года). Да 2009 года ралі фінішавала або пачыналася ў сталіцы СенегалаДакары (за выключэннем 1992 і 2003 гадоў). З 2009 па 2019 гады ралі праходзіла ў Паўднёвай Амерыцы, а па некаторых спецучастках старога афрыканскага маршруту праводзіцца ралі-марафон «Africa Eco Race». З 2020 года маршрут ралі пракладзены ў Азіі, па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі.[1]

Ралі «Лісабон-Дакар 2006».

Зноскі

Спасылкі