Джэймс Мілнер

англійскі футбаліст

Джэймс Філіп Мілнер (англ.: James Philip Milner; нар. 4 студзеня 1986, Лідс, Англія) — англійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Англіі. Раней выступаў за «Лідс Юнайтэд», «Суіндан Таўн», «Ньюкасл Юнайтэд», «Астан Вілу», «Манчэстэр Сіці» і «Ліверпул». Галоўным чынам ён атакоўны ігрок, але з’яўляецца ўніверсалам і можа гуляць на абодвух флангах, у цэнтры паўабароны і ў апорнай зоне, калі гэта патрэбна.

Футбол
Джэймс Мілнер
Агульная інфармацыя
Поўнае імяДжэймс Філіп Мілнер
Нарадзіўся4 студзеня 1986(1986-01-04)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства Англія
Рост175 см
Вага70 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубАнглія Брайтан энд Хоўв Альбіён
Нумар6
Маладзёжныя клубы
1996—2002Англія Лідс Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004Англія Лідс Юнайтэд48 (5)
2003  Англія Суіндан Таўн6 (2)
2004—2008Англія Ньюкасл Юнайтэд94 (6)
2005—2006  Англія Астан Віла27 (1)
2008—2010Англія Астан Віла73 (11)
2010—2015Англія Манчэстэр Сіці147 (13)
2015—2023Англія Ліверпул230 (19)
2023—Англія Брайтан энд Хоўв Альбіён
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2002Англія Англія (да 16)6 (5)
2002—2003Англія Англія (да 17)11 (8)
2003Англія Англія (да 19)1 (0)
2003—2004Англія Англія (да 20)6 (4)
2004—2009Англія Англія (да 21)46 (9)
2009—2016Англія Англія61 (1)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мілнер дэбютаваў у першай камандзе ў 2002 годзе, ва ўзросце 16 гадоў, і атрымаў слыннасць як наймалодшы ігрок, які выйграў матч у Прэм’ер-лізе. Таксама ён правёў рэкордную колькасць матчаў за маладзёжную зборную Англіі. Ён дэбютаваў у галоўнай зборнай у жніўні 2009 года ў матчы супраць Нідэрландаў, а таксама гуляў на чэмпіянаце свету 2010 года.

Кар’ера

Раннія гады

Да таго, як трапіць у стан бірмінгемскай каманды, гуляў за клубы «Лідс Юнайтэд», «Суіндан Таўн» і «Ньюкасл Юнайтэд». У дзяцінстве Джэймс гуляў за каманду сваёй школы, а потым за аматарскія клубы Радэна і Хорсфарта. У 1996 годзе маладым хлапцом прымыкае да юнацкай акадэміі «Лідс Юнайтэд», клуба, за які хварэў з малых часоў. У 2002 дэбютуе ў англійскай Прэм’ер-Лізе ва ўзросце 16 гадоў, выйшаўшы на замену падчас гульні з «Вест Хэмам Юнайтэд».

У наступным годзе Джэймс быў адпраўлены ў арэнду ў «Суіндан Таўн», каб набрацца вопыту выступлення за першую каманду. Наступным клубам футбаліста быў «Ньюкасл Юнайтэд», за які Мілнер правёў каля 100 матчаў. Але пасля вылету каманды з Прэм’ер-Лігі неўзабаве апынуўся ў «Астан Віле», за якую ўжо гуляў падчас сезона 2005/2006 гадоў, знаходзячыся ў арэндзе.

«Манчэстэр Сіці»

17 жніўня 2010 года «Астан Віла» пагадзілася на здзелку з «Манчэстэр Сіці» наконт продажу Мілнера ў залежнасці ад вынікаў медыцынскага абследавання. Дагавор, як паведамлялася, каштаваў «Сіці» каля 24 млн фунтаў стэрлінгаў[2], у тым ліку з абменам іграка Стывенам Айрлендам, які быў ацэнены ў 8 млн фунтаў стэрлінгаў[3]. Мілнер дэбютаваў у складзе «Манчэстэр Сіці» 23 жніўня 2010 года ў пераможным для яго каманды матчы супраць «Ліверпула» (3:0), дзе ён аднойчы асіставаў свайму былому аднаклубніку па «Астан Віле» Гарэту Бары[4].

«Ліверпул»

У чэрвені 2015 года ў якасці свабоднага агента стаў іграком «Ліверпула». У маі 2023 года клуб абвясціў, што паўабаронца пакіне каманду па заканчэнні сезона ў якасці свабоднага агента.

У чэрвені 2023 года падпісаў аднагадовы кантракт з клубам «Брайтан энд Хоўв Альбіён»[5].

Міжнародная кар’ера

Пачынаючы з 16 гадоў Джэймс стала вызываецца ў склад зборных Англіі розных узростаў. Мае рэкорд па выступленнях за зборную Англіі U-21, адгуляўшы за гэтую каманду 46 гульняў. Дэбютаваў за нацыянальную каманду ў жніўні 2009 года падчас матча супраць зборнай Нідэрландаў.

Дасягненні

«Манчэстэр Сіці»:

«Ліверпул»

Заўвагі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)