Лаоская мова

Лаоская мова (ພາສາລາວ) — адна з тайскіх моў (паўднёва-заходняя падгрупа).

Лаоская мова
Саманазваພາສາລາວ [pʰáːsǎːláːw]
КраіныЛаос, Тайланд, ЗША, Францыя, Канада, Кітай, Аўстралія
Афіцыйны статусЛаос
Агульная колькасць носьбітаў3,5 млн — уласна лаоская;
23,5 млн — уключаючы ісанскія дыялекты
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Тай-кадайская сям'я

Тайская галіна
Паўднёва-заходняя група
Паўднёватайская падгрупа
Пісьменнасцьлаа, тхам, тайская пісьменнасць
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97лао 375
ISO 639-1lo
ISO 639-2lao
ISO 639-3lao
WALSlao
Ethnologuelao
ABS ASCL6401
IETFlo
Glottologlaoo1244
Вікіпедыя на гэтай мове

Мова народа лао, дзяржаўная мова Лаоса. Пашырана таксама на паўночным усходзе Тайланда. Некалькі дзесяткаў блізкіх дыялектаў і гаворак. У Лаосе гаворкі і дыялекты складаюць 3 групы: цэнтральную, паўночную, паўднёвую. У аснове літаратурнай мовы в'енцьянскі дыялект.

Лаоская мова — танальная (5—7 тонаў у розных дыялектах), у аснове — монасілабічная (спрадвечная лексіка аднаскладовая). Ізаляваная мова, граматычныя катэгорыі выражаюцца пераважна аналітычна, парадак слоў фіхсаваны. Асноўная частка лексікі агульная з тайскімі мовамі, шмат запазычанняў з палі і санскрыту.

Найбольш раннія помнікі XV ст. (пераважна эпіграфічныя). Два асноўныя віды пісьменнасці: цывільнае пісьмо «туа лао» (асноўны сродак фіксавання мовы) і «туа тхам» (духоўнае пісьмо для запісу рэлігійных тэкстаў); абодва паўднёваіндыйскага паходжання. Найболш раннія з вядомых літаратурных помніхаў — «Прынц Хунг» (XV—XVI ст.).

Літаратура

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
ໜ້າຫຼັກ лаоскай

Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў лаоскай мовы змяшчаецца ў катэгорыі «Лаоская мова»