Ганімэд (спадарожнік)

спадарожнік Юпітэру
Ганімэд
спадарожнік Юпітэру
Гісторыя адкрыцьця
ПершаадкрывальнікГалілео Галілей
Дата адкрыцьця8 студзеня 1610
Арбітальныя характарыстыкі
Сярэдні радыюс2634,1 км (0,413 Зямнога)
Эксцэнтрысытэт0,0013
Арбітальны пэрыяд7,154 дня
Нахіл арбіты0,2° (да экватару Юпітэру), 2,2° (да экліптыкі)
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар5268 км
Плошча паверхні87 000 000 км²(0,171 Зямной)
Маса1,4819 × 1023 кг
Шчыльнасьць1,936 г/см³
Паскарэньне вольнага падзеньня1,428 м/с²
Пэрыяд звароту вакол сваёй восісупадае з арбітальным, г. зн. Ганімэд зьвернуты да Юпітэру адным бокам
Нахіл восевага кручэньня0-0,33°
Альбеда0,43
Тэмпэратура паверхні110 К (−163 °С)
АтмасфэраАмаль адсутнічае, маюцца рэшткі тлену

Ганімэд — натуральны спадарожнік Юпітэру. Адзін з так званых Галілеевых спадарожнікаў. Найвялікшы з усіх спадарожнікаў у Сонечнай сыстэме (пераўзыходзіць па памерах плянэту Мэркурый) і адзіны зь іх, які валодае ўласнай магнітасфэрай. Ганімэд мае арбітальны рэзананс 1:2:4 з Эўропай і Іо. Маса Ганімэду ў 2,02 разы пераўзыходзіць масу Месяцу.[1]

Ганімэд утвораны з вадзяных льдоў і сылікатавых пародаў. Мяркуецца, што ён мае жалезнае ядро і акіян пад карой, плошча якога можа пераўзыходзіць усю гідрасфэру Зямлі разам. Паверхня Ганімэду складаецца з двух тыпаў ляндшафтаў — старых цёмных кратэраваных і больш маладых, але таксама старажытных сьветлых узвышаных.

Спадарожнік мае вельмі тонкую атмасфэру, якая складаецца зь тлену і, магчыма, азону.[2]

Ганімэд адкрыты разам з Іо, Эўропай і Каліста Галілеа Галілеем у студзені 1610 року, аднак маюцца зьвесткі, што яго мог назіраць няўзброеным вокам кітайскі астраном Гань Дэ ў 365 годзе да н. э.[3][4] Гэта падаецца магчымым, зважаючы на зорную вялічыню Ганімэду: яго можна ўбачыць, засланіўшы нечым яркі Юпітэр, што знаходзіцца вельмі блізка ад яго.

Назва Ганімэду была прапанаваная Сымонам Марыюсам у гонар мітычнага Ганімэда — віначарпальніка й магчымага каханка Зэўса.[5]

Побач з Ганімэдам праляталі наступныя міжплянэтныя станцыі:

Крыніцы

Ганімэд (спадарожнік)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў