Ганімед (спадарожнік)

Ганімед (стар.-грэч.: Γανυμήδης) — спадарожнік Юпітэра, адзін з галілеевых спадарожнікаў Юпітэра. З'яўляецца найбуйнейшым спадарожнікам ў Сонечнай сістэме. Яго дыяметр роўны 5268 кіламетраў, што на 2% больш, чым у Тытана (другога па велічыні спадарожніка ў Сонечнай сістэме) і на 8% больш, чым у Меркурыя. Пры гэтым маса Ганімеда складае ўсяго 45% масы Меркурыя, але сярод спадарожнікаў планет яна рэкордная.

Ганімед
спадарожнік Юпітэра
ПершаадкрывальнікГалілеа Галілей[1][2]
Дата адкрыцця7 студзеня 1610[2]
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось1 070 400 км
Эксцэнтрысітэт0,0013
Перыяд абарачэння7,154 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса148,148 ± 0,004 ётаграм[3]
Шчыльнасць1,936 gram per cubic centimetre
Атмасфераняма

Гісторыя адкрыцця

Ганімед быў адкрыты Галілеа Галілеем ў 1610 годзе з дапамогай яго першага ў гісторыі тэлескопа. На адкрыццё спадарожніка прэтэндаваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які назіраў Ганімед ў 1609 годзе, і своечасова не апублікаваў даныя пра гэта.

Назва «Ганімед» была прапанавана менавіта Марыусам у 1614 годзе, аднак на працягу доўгага часу яна практычна не выкарыстоўвалася. Галілей прысвоіў чатыром адкрытым ім спадарожнікам парадкавыя нумары і Ганімед абазначаўся як «трэці спадарожнік Юпітэра». Толькі з сярэдзіны XX стагоддзя назва «Ганімед» стала агульнаўжывальнай.

Ганімед названы ад імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі (Ганімед, чашнік багоў).

Зноскі

  • https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.
  • Літаратура

    • БЭ ў 18 тамах. Т.15, Мн., 2002, С.93: Спадарожнікі планет
    • БЭ ў 18 тамах. Т.5, Мн., 1997, С.28: Ганімед
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)