Ячмень звычайны

від расьлінаў

Ячмень звычайны (па-лацінску: Vítis) — від ячменя, менавіта ён звычайна ўзрабляецца ў сельскай гаспадарцы, адно з найстаражытнейшых культурных расьлінаў у гісторыі чалавецтва (10 тысяч год таму)[1].

Ячмень звычайны
Багоўка на коласе ячменя звычайнага
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаАднадольныя
АтрадМетлюжковакветныя
СямействаМетлюжковыя
РодЯчмень
ВідЯчмень звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Hordeum vulgare

Выкарыстаньне

Альгіцыд

У Ангельшчыне салома ячменю ў сеткаватых торбах плавае ў рыбных сажалках або водных садках, каб дапамагчы паменшыць рост багавіньня, не наносячы шкоды расьлінам або жывёлам. Ячменная салома не зьяўляецца пэстыцыдам, а ейная эфэктыўнасьць у якасьці альгіцыду ў сажалках дала розныя вынікі пры ўнівэрсытэцкіх тэставых выкарыстаньнях як у Штатах гэтак і ў Вялікабрытаніі[2].

Корм для жывёлаў

Палова ячменю Злучаных Штатаў выкарыстоўваецца як корм хатніх жывёлаў[3]. Ячмень зьяўляецца вельмі важным кармавым збожжам ў многіх краіных сьвету, якія маюць невялікую дзель кукурузнай вытворчасьці, асабліва ў паўночных кліматычных зонах, як то паўночнай і ўсходняй Эўропе. Ячмень зьяўляецца асноўным кармавым збожжам ў Канадзе, Эўропе, і на поўначы ЗША. Дыета зь ячменю зьяўляецца адной з вызначальных характарыстык заходне-канадзкіх вытворцаў ялавічыны[4].

Напоі

Алькагольныя

Большая частка (каля 25%) астатку выкарыстоўваецца для вырошчваньня соладу, для чаго ячмень зьяўляецца лепшым збожжам. Ён зьяўляецца ключавым інгрэдыентам ў вытворчасьці піва і віскі. Двайчасты ячмень традыцыйна выкарыстоўваўся ў нямецкай і ангельскай броварнай справе. Шасьцірадковы ячмень традыцыйна выкарыстоўваўся пры вытворчасьці амэрыканскага піва, але цяпер абодва сорты выкарыстоўваюцца паўсюдна[5].

Безалькагольныя

Безалкагольныя напоі як то ячменная вада[6] і ячменная гарбата, як то японская мігуця[7], гатуюцца шляхам кіпеньня ячменя ў вадзе. У Італіі таксама выкарыстоўваецца як заменьнік кавы — ячменная кава (італ. caffè d'orzo).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі