Замкі Беларусі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Замкі Беларусі — абарончыя збудаванні, пабудаваныя на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь у XIII—XVII стагоддзях. Большасць замкаў да нашых дзён не захаваліся. Замак як тып збудавання ўяўляе сабой абарончы аб’ект, які ўяўляе сабой замкнёны комплекс абарончых, жылых і іншых спецыяльных пабудоў, выконвае рэзідэнцыяльныя і адміністрацыйна-грамадскія функцыі[1].

Паштовая марка Беларусі.

Гісторыя

Замкі будаваліся ў зручных для абароны месцах — на ўзвышшах («горныя») або ў нізінах («дольныя»), мелі рэгулярную і нерэгулярную кампазіцыю плана. На тэрыторыі Беларусі было распаўсюджана будаўніцтва драўляных замкаў (у Оршы, Радашковічах, Пінску, Гомелі, Глуску, Магілёве і іншых месцах) і каменныя (Лідскі, Крэўскі, Навагрудскі, Мірскі, Быхаўскі, Смалянскі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Заслаўскі замкі).

Першыя замкі ў Беларусі былі агульнагарадскім княжацкімі цытадэлямі (Гродзенскі замак), некаторыя з іх мелі значныя памеры. Прыватнаўласніцкіх рэзідэнцыі XVI—XVIII стагоддзяў складаліся з паасобных умацаванняў і палаца, якому адводзілася галоўная роля ў архітэктурнай кампазіцыі. Для большасці замкаў XV—XVI стагоддзяў характэрныя рысы готыкі і рэнесансу, з XVII стагоддзя назіраецца перавага барочных элементаў. У сярэдзіне XVI стагоддзя будуюцца замкі з бастыённай сістэмай умацаванняў (Заслаўскі замак, Ляхавіцкі замак). З канца XVI стагоддзя замкавае будаўніцтва паступова трансфармуецца ў палацава-замкавае (Нясвіжскі комплекс, Гальшанскі палац). Многія старыя замкі рэканструяваліся, атачаліся паркам. У канцы XVIII стагоддзя сярэднявечныя ўмацавання замянілі крэпасці са шматкіламетровыя лініямі абароны і элементамі найноўшай фартыфікацыі.

Замкавае будаўніцтва аказвала ўплыў на архітэктуру абарончых цэркваў, касцёлаў, жылых дамоў, гарадскіх варот (Мураванкаўская царква-крэпасць, Сынковіцкая царква-крэпасць, Камайскі касцёл).

Спіс замкаў

ЗамакНазваМесцаматэрыялГады існаванняСтан
Аршанскі замакОршамураваны замакXIV—XVII стст.замчышча
Асабняцкі замакАсабнякідраўляны замакXIII—XIV стст.замчышча
Астрашыцкі замакАстрашыцкі Гарадокдраўляны замакXVI—XVII стст.не захаваўся
Астрынскі замакАстрынадраўляны замакXII—XIII стст.замчышча
Ашмянскі замакАшмяныдраўляны замакXIII—XV стст.не захаваўся
Бабінавіцкі замакБабінавічыдраўляны замакXVIII ст.замчышча
Бабруйскі замакБабруйскдраўляны замакXIV—XVIII ст.разбураны ў часы Расійскай імперыі
Баркулабаўскі замакБаркулабавадраўляны замак1564 — XVIII ст.замчышча
Барысаўскі замакБарысаўдраўляны, пазней мураваны турэмны замакXIII—XVII стст.рэшткі пазнейшага турэмнага замку
Беразавецкі замакБеразавецдраўляны замак на мураваным падмуркупачатак XVI—XVII стст.замчышча
Берасцейскі замакБрэстдрааўляна-мураваны замакXII—XIX стст.не захаваўся, у 2013 годзе знойдзены рэшткі мураванай сцяны
Брагінскі замакБрагіндраўляны замакXV—XVII стст.не захаваўся
Браслаўскі замакБраслаўмагутны драўляны замакXVI—XVIII стст.замчышча
Быхаўскі замакБыхаўмураваны замакXVII ст. —захаваўся, ідзе рэканструкцыя
Бялыніцкі замакБялынічыдраўляны замакXVI—XVII стст.замчышча
Бярозавіцкі замакБярозавічыдраўляны замакXIII—XVIII стст.замчышча
Варонецкі замакВаронічыдраўляны замакXVI—XVII стст.замчышча
Ваўкавыскі замакВаўкавыскдраўляны замак1258—1656замчышча
Віцебскія замкіВіцебскмураваныя замкіXIV—XVIII стст.захаваліся падмуркі адной вежы
Вішчынскі замакВішчынраннефеадальны драўляны замакXII—XIII стст.замчышча
Воўпаўскі замакВоўпадраўляны замакXV—XVII стст.замчышча
Высокаўскі замакВысокаемуравана-земляны замакXVII—XVIII стст.руіны
Вялікасельскі замакВялікае Сялодраўляны замакXII—XIII стст.замчышча
Вяцкі замакВятадраўляны замакXVI—XVII стст.замчышча
Галоўчынскі замакГалоўчындраўляна-мураваны замакXIV—XVIII стст.замчышча з руінамі
Гальшанскі замакГальшанымураваны замакXVI ст. —руіны, ідзе рэканструкцыя
Гарадзішчанскі замак (Варута)Гарадзішча (Баранавіцкі раён)драўляны замакXI—XIII стст.замчышча
Гарадзішчанскі замакГарадзішча (Воранаўскі раён)драўляны замакXIV—XVII стст.замчышча
Гарадзішчанскі замакГарадзішча (Ляхавіцкі раён)драўляны замакXII—XIII стст.замчышча
Гарадоцкі замакГарадокмураваны бастыённы замакXVII ст.замчышча
Гарадоцкі замак (Маладзечанскі раён)Гарадок (Маладзечанскі раён)драўляны замакXI—XVII стст.замчышча
Геранёнскі замакГеранёнымураваны замакXV—XVIII стст.руіны
Глыбоцкі замакГлыбокаедраўляны замакXVI—XVIII стст.не захаваўся
Глускі замакГлускмураваны бастыённы замакXVI—XVIII стст.захаваліся валы і рэшткі бастыёнаў
Глуска-Пагарэльскі замакГарадок (Глуск Пагарэлы)драўляны замакXVI—XVIII стст.не захаваўся
Гомельскі замакГомельдраўляны замакXIV—XVIII стст.не захаваўся
Гомльскі замакГомельдраўляны замакXVI ст.замчышча
Горвальскі замакГорвальдраўляны замакXVI—XVIII стст.замчышча
Горскі замакГорыбастыённы замак з землянымі ўмацаванняміXVI—XVIII стст.замчышча
Гродзенскі Новы замакГроднамураваны палацXVIII ст. —захаваўся
Гродзенскі Стары замакГроднамураваны замакXI ст. —захаваўся, ідзе рэканструкцыя
Грэскі замакГрэскдраўляны замакXVI—XVII стст.не захаваўся
Давыд-Гарадоцкі замакДавыд-Гарадокдраўляны замакXIV—XVIII стст.замчышча
Дзісенскі замакДзіснамагутны драўляны замакXIV—XVIII стст.замчышча
Дом-крэпасць НонхартаўГлускмураваны дом-крэпасць1611 г. —захаваўся
Дрысвяцкі замакДрысвятыдраўляны замакXIV—XVII стст.замчышча
Дрысенскі замакВерхнядзвінскдраўляны замакXIV—XVIII стст.не захаваўся
Друйскі замакДруядраўляны замакXIV—XVIII стст.не захаваўся
Друцкі замакДруцкдраўляны замакXIV—XVII стст.замчышча з адноўленнай брамай
Дубровенскі замакДуброўнадраўляны замакXVI—XVIII стст.замчышча
Дзятлаўскі замакДзятлавадраўляны замакXVI—XVIII стст.не захаваўся
Езярышчанскі замакЕзярышчамагутны драўляны замакXIV—XVII стст.замчышча
Жаберскі замакЖабердраўляны бастыённы замакXVII — пачатак XVIII стст.замчышча
Жлобінскі замакЖлобіндраўляны замакXV—XVII стст.не захаваўся
Запрудскі замакЗапрудыдраўляны замакXIV—XVII стст.замчышча
Заслаўскі замакЗаслаўемураваны бастыённы замакXVI ст. —руіны
Збочнаўскі замакЗбочнадраўляны замакXII—XIV стст.замчышча
Іказненскі замакІказньмураваны замакXVI—XVIII стст.замчышча
Кажан-Гарадоцкі замакКажан-Гарадокдраўляны замакXV—XVII стст.не захаваўся
Камянецкі замакКамянецдраўляны замак з мураванай вежайXIII ст. —захавалася мураваная вежа
Каменскі замакКаменьдраўляны замакXVI—XVII стст.замчышча
Камень-Харэцкі замакКаменадраўляны замакXV—XVII стст.не захаваўся
Каралінскі замакКаралінмураваны замакXVII—XVIII стст.не захаваўся
Касцянеўскі замакКасцяневадраўляны замакXIII ст.замчышча
Клецкі замакКлецкдраўляны, пазней драўляна-мураваны замакXI—XVIII стст.замчышча
Кобрынскі замакКобрындраўляны замакXIV—XVIII стст.не захаваўся
Койданаўскі замакДзяржынскмураваны замакXV ст. —руіны
Капыльскі замакКапыльдраўляны замакXIV—XVIII стст.замчышча
Копыскі замакКопысьдраўляны замакXIV—XVIII стст.замчышча, аднаўляюцца драўляныя ўмацаванні
Касаржэўскі замакВальдраўляны замакXVII ст.замчышча
Косаўскі замакКосавамураваны палац1828 —захаваўся
Крэўскі замакКрэвамураваны замакXIV ст. —руіны, ідзе рэканструкцыя
Казьянскі замакКазьяныдраўляны замакXVI ст.замчышча
Красны замаккаля в. Краснаедраўляны замакXVI ст.замчышча
Крошынскі замакКрошындраўляны замакXVI—XVIII стст.замчышча
Кульбачанскі замакКульбачынадраўляны замакXIII ст.замчышча
Кульнёўскі замакКульневадраўляны замакXVI ст.замчышча
Замак Няшчордамыс возера Нішчадраўляны замакXVI ст.замчышча
Красамайскі замакКрасамайдраўляны замакXV ст.замчышча
Крэпасць СітнаВялікае Сітнадраўляны замакXVI ст.замчышча
Замак СокалСакалішчадраўляны замакXVI ст.замчышча
Крэпасць СушаСушадраўляны замакXVI ст.замчышча
Крэпасць ТуроўляТуроўлядраўляны замакXVI ст.замчышча
Крыўлянскі замакКрыўляныдраўляны бастыённы замакXVII—XVIII стст.замчышча
Крычаўскі замакКрычаўдраўляна-мураваны замакXIV—XVIII стст.замчышча з руінамі
Лепельскі замакЛепельдраўляны замакXVI—XVIII стст.замчышча
Лідскі замакЛідамураваны замакXIV ст. —захаваўся
Лагойскі замакЛагойскдраўляны замакXV—XVII стст.замчышча
Лоеўскі замакЛоеўдраўляны замакXIV—XVIII стст.замчышча
Лоскі замакЛоскдраўляны замакXIV—XVIII стст.замчышча
Лукомскі замакЛукомльдраўляны замакXIV—XVI стст.не захаваўся
Лыскаўскі замакЛыскавадраўляны замакXV—XVIII стст.замчышча
Любчанскі замакЛюбчамураваны замакXVI ст. —захаваўся
Ляхавіцкі замакЛяхавічымураваны замакXVI—XVIII стст.не захаваўся
Мінскі замакМінскдраўляны замакXI—XVIII стст.не захаваўся
Мірскі замакМірмураваны замакXVI ст. —захаваўся
Магілёўскі замакМагілёўдраўляны замакXVI—XIX стст.не захаваўся
Магільнянскі замакМагільнадраўляны замакXVI—XVII стст.замчышча
Мазырскі замакМазырдраўляны замакXV—XVIII стст.замчышча з адбудаванымі драўлянымі ўмацаваннямі
Магілёўскі замакМагілёўдраўляны замакXVI—XIX стст.не захаваўся
Маладзечанскі замакМаладзечнадраўляны замакXIV—XVIII стст.замчышча
Маскавіцкі замакМаскавічыдраўляны замакXI—XIII стст.замчышча
Міцькаўшчынскі замакВялікая Міцькаўшчынабастыённы замакXIV—XVIII стст.не захаваўся
Мсцібаўскі замакМсцібавадраўляны замакXIII—XVIII стст.замчышча
Мсціслаўскі замакМсціслаўдраўляны замакXIV—XVIII стст.замчышча з адноўленымі ўмацаваннямі
Мышскі замакСтарая Мышдраўляны замакXVI—XVII стст.замчышча
Мядзельскі замакМядзельмураваны замакXV—XVIII стст.замчышча
Нясвіжскі замакНясвіжмураваны замакXVI ст. —захаваўся
Навагрудскі замакНавагрудакмураваны замакXIV ст. —руіны
Навабыхаўскі замакНовы Быхаўдраўляны замакXVI—XVII стст.замчышча
Опальскі замакОпальмураваны замакXVII—XIX стст.замчышча
Панізоўскі замакПанізоўедраўляны замакXII—XIII стст.замчышча
Петрыкаўскі замакПетрыкаўдраўляны замакXVI—XIX стст.не захаваўся
Пескаўскі замакПескі (Мастоўскі раён)драўляны замакXVI—XVIII стст.не захаваўся
Пінскі замакПінскдраўляны замакXII—XVII стст.не захаваўся
Пішчалаўскі замакМінскмураваны турэмны замакXIX ст. —захаваўся
Полацкі Верхні замакПолацкдраўляны замакXI—XVIII стст.не захаваўся
Полацкі ніжні замакОршадраўляны замакXVI—XVII стст.часткова захаваліся валы
Прапойскі замакСлаўгараддраўляны замакXIII—XVIII стст.замчышча
Пружанскі замакПружаныдраўляны замакXVI—XVII стст.не захаваўся
Радамльскі замакРадамлядраўляны замакXII—XVII стст.замчышча
Радашковіцкі замакРадашковічыдраўляны замакXVI ст.замчышча
Радунскі замакРадуньдраўляны замакXV—XVII стст.замчышча
Ракаўскі замакРакаўдраўляны замакXVI—XVII стст.замчышча
Мізерскі(Рацюнскі) замакРацюнкідраўляны замакXI—XIII стст.замчышча
Рэчыцкі замакРакаўдраўляна-гліняны замакXVI—XVII стст.замчышча
Рагачоўскі замакРагачоўдраўляны замакXVI—XVIII стст.замчышча
Замак каралевы БоныРагачоўмураваны палацXVI—XX стст.не захаваўся
Раманаўскі замакЛенінадраўляны замакXVII—XVIII стст.замчышча
Ружанскі палацРужанымураваны палацXVII—XVIII стст.захаваўся
Свержанскі замакСвержаньдраўляны замакXV—XVI стст.замчышча
Сёмкаўскі замакСёмкаў Гарадокдраўляны замакXIII—XV стст.замчышча з руінамі капліцы
Свірскі замакСвірдраўляны замакXIII—XVI стст.замчышча
Свіслацкі замакСвіслачдраўляны замакXI—XVIII стст.замчышча з мураванымі руінамі
Слонімскі замакСлонімдраўляны замак, пазней мураваны палацXI—XVIII стст.замчышча
Слуцкі замакСлуцккомплекс драўляных замкаўXV—XVIII стст.замчышча
Смалянскі замакСмалянымураваны замакXVII ст. —руины
Столінскі замакСтоліндраўляны замакXVI—XVII стст.не захаваўся
Стрэшынскі замакСтрэшындраўляны замакXII—XVIII стст.замчышча
Суражскі замакСураждраўляны замакXVI—XVIII стст.замчышча
Сенненскі замакСяннодраўляны замакXVI—XVIII стст.замчышча
Трабскі замакТрабыдраўляны замакXIV—XVI стст.замчышча
Тураўскі замакТураўдраўляны замак з мураванай вежайXI—XVIII стст.замчышча з мураванымі руінамі
Турыйскі замакТурэйскдраўляны замакXI—XIII стст.замчышча
Ульскі замакУладраўляны замакXVI—XVII стст.замчышча
Хойніцкі замакХойнікідраўляны замакXVII—XVIII стст.замчышча
Холмецкі замакХолмечдраўляны замакXVI—XVII стст.замчышча
Церабуньскі замакЦерабуньмураваны замакXVII—XIX стст.замчышча
Цяцерынскі замакЦяцерындраўляны замакXIV—XVII стст.замчышча
Чашніцкі замакЧашнікідраўляны замакXVI ст.замчышча
Чарнаўчыцкі замакЧарнаўчыцымураваны замакXVII—XIX стст.замчышча
Чачэрскі замакЧачэрскдраўляна-гліняны замакXIV—XVII стст.замчышча
Шклоўскі замакШклоўдраўляны замакXVI—XVII стст.замчышча з мураванымі руінамі
Юнішчынскі замакЮнішчыдраўляна-земляны замакXII—XIII стст.замчышча

Сучасны стан

Пастановай Савета Міністраў № 17 ад 6 студзеня 2012 года была зацвержана дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі» на 2012—2018 гады[2][3].

Аб’екты, уключаныя ў дзяржаўную праграму «Замкі Беларусі».
Захаваліся, будуць адрэстаўраваныя; Руіны, будуць закансерваваныя; Не захаваліся, тэрыторыю добраўпарадкуюць; Захаваліся падмуркі пад зямлёй, якія будуць музеефікаваныя.

Заўвагі

Літаратура

  • Габрусь Т. Архітэктура // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 130—131. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4.
  • Дзярновіч А. Замак // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 643—646. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4.
  • Макараў М. Да пытання пра выкарыстанне тэрміну «данжон» (donjon) у беларускай гістарычнай літаратуры // Гістарычны альманах. — Т. 5. — 2001. (бел.)
  • Ткачёв М. А. Замки Белоруссии. — 2-е изд. — Мн.: Полымя, 1987. — 224 с.
  • Ткачоў М. А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. / Пад пэд. П. А. Раппапорта. Iнститут гiсторыi АН БССР. — Мн.: Навука і тэхніка, 1978. — 144 с. (бел.)
  • Ткачоў М. А. Замкі і людзі / Пад рэд. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 184 с.
  • Трусаў А. А. Манументальнае дойлідства Беларусі XI—XVIII стагоддзяў. Гісторыя будаўнічай тэхнікі. — Мн.: Лекцыя, 2001. (бел.)
  • Трусов О. А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв. Архитектурно-типологический анализ. — Мн., 1988.
  • Трусов О. А., Чернявский И. М., Кравцевич А. К. Архитектурно-археологические исследования Мирского замка и городского поселка Мир Гродненской области // Советская археология, 1986. — № 4. — C. 216—235.
  • Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского. Энциклопедия. — Мн., БелЭн, 2009. С. 312. ISBN 978-985-11-0432-7

Спасылкі