Наступленне талібаў (2021)

Наступленне талібаў 2021 года — наступальная аперацыя руху «Талібан» падчас вываду амерыканскіх войскаў з Афганістана. Да 12 ліпеня афганскія ўлады страцілі 139 раёнаў краіны, а таксама другі па велічыні горад Кандагар. 15 жніўня талібы ўваходзяць у сталічны Кабул, што азнаменавала завяршэнне грамадзянскай вайны ў Афганістане.

Наступленне талібаў
Асноўны канфлікт: Вайна ў Афганістане (2001—2021)
Дата1 мая15 жніўня 2021
МесцаАфганістан
ВынікПадзенне Кабула
Праціўнікі
Афганістан ТалібанАфганістан Афганістан
 ЗША[1][2]
Камандуючыя
Афганістан Хайбатула Ахундзада
Афганістан Абдул Гані Барадар
Афганістан Ашраф Гані
Злучаныя Штаты Амерыкі Джо Байдэн
Страты
5552 забітых[3] (дадзеныя МА Афганістана)1342 забітых[4][5][6][7][8][9] (дадзеныя МА Афганістана)
1500 дэзертыравалі ў Таджыкістан[10] (дадзеныя АДКБ)
Агульныя страты
582 мірных жыхароў загінулі[4][5][6][9] (дадзеныя МА Афганістана)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Храналогія

У маі месяцы талібы захапілі 15 раёнаў, у тым ліку Нірх і Джалрэз ў правінцыі Майдан-Вардак[11][12][13][14]. Сярод захопленых месцаў была плаціна Дахла ў правінцыі Кандагар, другая па велічыні плаціна Афганістана[15][16].

У чэрвені талібы захапілі 69 раёнаў і ўвайшлі ў гарады Кундуз і Кулі-Хумры[11][17][18][19]. Тым часам горад Мазары-Шарыф быў абложаны баевікамі[20]. Сярод месцаў, захопленых талібамі, апынуўся галоўны памежны пераход Афганістана з Таджыкістанам і раён Сайдабад у правінцыі Майдан-Вардак, які называюць варотамі ў сталічны Кабул[21][22]. Што тычыцца абсталявання, талібы захапілі 700 грузавікоў і «хамераў» афганскіх сілавікоў, а таксама дзесяткі бронетранспарцёраў і артылерыйскіх сістэм[23].

19 чэрвеня прэзідэнт Ашраф Гані змяніў кіраўніка штаба афганскай арміі, міністраў абароны і ўнутраных спраў[24].

9 ліпеня прадстаўнік талібаў заявіў, што групоўка «кантралюе 85% тэрыторыі Афганістана»[25].

10 ліпеня талібы захапілі раён Панджваі ў правінцыі Кандагар[26]. Па стане на 12 ліпеня баевікі ўзялі 55 раёнаў і ўвайшлі ў другі па велічыні горад Афганістана, Кандагар[27][28]. Памежныя пераходы Таргунды з Таджыкістанам і Іслам-Кала з Іранам былі таксама захоплены. У Іслам-Кала некаторыя супрацоўнікі службы бяспекі і мытні беглі ў Іран, ратуючыся ад талібаў[29][30]. Па словах прадстаўніка АДКБ, каля 1500 афганскіх салдат дэзертыравалі ў Таджыкістан[10].

12 ліпеня Осцін Мілер сышоў са сваёй пасады камандуючага сіламі ЗША і НАТА ў Афганістане[31].

14 ліпеня афганскі памежны пункт у Спін-Балдаку на мяжы з Пакістанам быў захоплены талібамі[32].

21 ліпеня ВПС ЗША нанеслі апошнія авіяўдары па пазіцыях талібаў у Афганістане[33].

25 ліпеня амерыканскі генерал Кэнэт Макензі, кіраўнік Цэнтральнага камандавання УС ЗША, знаходзячыся з візітам у Кабуле заявіў, што, калі талібы працягнуць свае наступленне, ЗША абавязкова адновяць нанясенне па іх паветраных удараў[34].

На пачатак жніўня афганскія талібы ўтрымлівалі амаль 200 раённых цэнтраў з 417. Пры гэтым у астатніх раёнах краіны таксама адзначалася іх сталая прысутнасць[35]. Не задавальняючыся кантролем сельскай мясцовасці, яны прыступілі да аблогі буйных гарадоў[36].

14 жніўня талібы занялі горад Мазары-Шарыф. З буйных гарадоў у руках урада застаўся толькі Кабул[37]. Паведамляецца, што многія падраздзяленні афганскай арміі здаюцца Талібану без якога-небудзь супраціву[38].

Раніцай 15 жніўня талібы ўвайшлі ў Кабул. Камандаванне групоўкі загадала байцам па магчымасці ўстрымлівацца ад гвалту і свабодна выпускаць тых, хто захоча пакінуць горад. Днём было абвешчана аб устанаўленні кантролю над усёй тэрыторыяй Афганістана. Прадстаўнікі руху заявілі, што прыбылі ў прэзідэнцкі палац у Кабуле на перамовы з уладамі з мэтай перадачы ўлады. Пазней стала вядома, што прэзідэнт Ашраф Гані выляцеў з Кабула ў Таджыкістан. Як заявіў выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў Афганістана Абдул Сатар Мірзаквал, перадача ўлады ў Афганістане пройдзе мірна. У той жа дзень ачалася эвакуацыя замежных пасольстваў[39].

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што калі дзеянні талібаў паставяць пад пагрозу бяспеку супрацоўнікаў дыпмісіі, то за гэтым рушыць услед рашучы адпор. Амерыканскі лідар распарадзіўся накіраваць у краіну 5 тысяч вайскоўцаў, якія гарантуюць бяспечную эвакуацыю дыпламатычных работнікаў[39].

Ахвяры

На працягу мая 405 афганскіх сілавікоў і 260 мірных жыхароў былі забіты падчас сутыкненняў з талібамі, у той час як Міністэрства абароны Афганістана заявіла пра забойства 2146 баевікоў. За чэрвень адпаведна 703, 208 і 1535. Па стане на 8 ліпеня ў ходзе сутыкненняў з «Талібанам» быў забіты 161 супрацоўнік Нацыянальных сіл бяспекі Афганістана і 24 мірных жыхара, а з пачатку месяца Міністэрства абароны Афганістана заявіла пра забойства 1434 баевікоў[3][4]. Да 15 ліпеня загінула 5552 талібаў, 1342 сілавікоў і 582 мірных жыхароў[4][9].

Мірныя ініцыятывы

9 ліпеня падчас дыпламатычнага візіту ў Маскву прадстаўнік руху «Талібан» Шахабудын Дэлавара заявіў пра намер арганізаваць абмен палоннымі з афіцыйнымі асобамі з Кабула[40].

14 ліпеня расійскія СМІ агучылі ідэю аб стварэнні кааліцыйнага ўрада паміж цяперашнімі ўладамі Афганістана і прыхільнікамі руху «Талібан»[41].

15 ліпеня лідары талібаў выказалі жаданне заключыць перамір’е з Кабулам на тэрмін да трох месяцаў у абмен на 7 тысяч зняволеных маджахедаў, якія знаходзіліся ў турмах Афганістана[42]. Пасля першага раўнда перамоў, арганізаваных у сталіцы эмірата Катар Дохе, дэлегацыі ўрада Афганістана і руху «Талібан» так і не прыйшлі да дамоўленасці аб кароткачасовым спыненні агню на час мусульманскага свята Ід аль-Адха (Курбан-байрам)[43]. Другі раўнд перамоў збіраліся правесці 25 ліпеня ў сталіцы Пакістана горадзе Ісламабад[44]. Аднак пасля інцыдэнту з выкраданнем дачкі афганскага пасла дыпламатычныя кантакты дзвюх краін апынуліся часова перапынены[45].

Рэакцыя

  • Афганістан: афганскі ўрад паабяцаў вярнуць сабе ўсе раёны, захопленыя талібамі[25]. Афганскі палітык і былы маджахед Ісмаіл Хан абвясціў аб стварэнні «Народнага Руху Супраціву Заходняга Афганістана» для барацьбы з талібамі ў правінцыі Герат[46].
  •  Расія: расійскія ўлады заявілі, што працуюць з урадам Таджыкістана, каб абараніць яго ад любой знешняй пагрозы ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ)[47].
  •  Таджыкістан: прэзідэнт Эмамалі Рахмон загадаў адправіць 20 000 вайскоўцаў запасу Сухапутных войск краіны да мяжы з Афганістанам[48].
  •  Узбекістан: урад выказаў занепакоенасць магчымым міграцыйным крызісам з-за міжусобіц у Афганістане і паведаміў, што амерыканскія ўлады звязваліся з узбекскімі чыноўнікамі, каб пацвердзіць, ці можа Узбекістан абараніць афганцаў, якія супрацоўнічалі з ЗША, уцякаючы з краіны. У адказ урад Узбекістана ўзвёў намётавы гарадок для мігрантаў у горадзе Тэрмез[49].
  •  Індыя: міністр замежных спраў Субраман’ям Джайшанкар заявіў, што Індыя дамагаецца «прымірэння ў Афганістане»[50].
  •  Іран: уплывовы шыіцкі клерык, дэпутат і палітык Майтаба Занур заявіў, што Талібан з’яўляецца «бясспрэчнай часткай рэчаіснасці ў Афганістане» і яго нельга прыраўноўваць да ісламісцкіх тэрарыстычных груп, такіх як ІДІЛ ці Аль-Каіда[51].
  •  Турцыя: краіна аддала загад абараняць міжнародны аэрапорт імя Хаміда Карзая ў Кабуле[52].
  •  Туркменістан: 12 ліпеня паведамлялася, што з меркаванняў бяспекі туркменскія ўзброеныя сілы перакідваюць на афгана-туркменскую мяжу дадатковыя сілы[53].
  •  ЗША: прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абараняў вывад з войск ЗША тым, што краіна не пайшла ў Афганістан, каб «будаваць нацыю»[54]. Амерыканскі лідар дадаў, што ён не будзе «адпраўляць туды ваяваць яшчэ адно пакаленне амерыканцаў», і паказаў на іншыя няўдалыя спробы аб’яднання Афганістана ў мінулым. Байдэн таксама запэўніў, што бяспека ЗША не апынецца пад пагрозай пры любым зыходзе баявых дзеянняў ва ўсходняй краіне[55][56].
  •  Вялікабрытанія: міністр абароны Бэн Уолес заявіў, што ўрад Вялікабрытаніі будзе супрацоўнічаць з прадстаўнікамі руху «Талібан», калі яны ўвойдуць у склад ураду Афганістана[57].

Гл. таксама

Зноскі