Суніцы садовыя

Суні́цы садовыя, або Суніцы ананасныя[3] (Fragaria × ananassa) — расліна з роду суніц, шырока распаўсюджана ў культуры.

Суніцы садовыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fragaria × ananassa Duchesne


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24630
NCBI  3747
EOL  245515
IPNI  30117681-2
TPL  rjp-38077

Назва

Суніцы ананасныя, клубніка, трускаўка[4], клубніца[3][5][6][7].

Значэнне і выкарыстанне

Плады суніц вызначаюцца прыемным смакам і пахам, прывабным знешнім выглядам, з’яўляюцца каштоўным прадуктам дыетычнага харчавання. Суніцы — добрая крыніца аскарбінавай кіслаты, па колькасці вітаміну В9 (фоліевая кіслата) і вітаміну Е (токаферац) яны пераўзыходзяць іншыя плады і ягады.

Ягады суніц садовых

3 ягад гатуюць варэнне, джэм, сокі, жэле, мармелад, сіропы, розныя напіткі, кандытарскія вырабы і інш. Плады суніц валодаюць лячэбна-прафілактычнымі ўласцівасцямі: рэгулююць халестэрынавы абмен і працэсы кроваўтварэння ў арганізме, папярэджваюць атлусценне печані, падтрымліваюць у нармальным стане эластычнасць капіляраў, павышаюць рэактыўнасць арганізма, узмацняючы яго супраціўляльнасць хваробам.

Зноскі

Літаратура