Таджыкская мова

Таджыкская мова (тадж.: забо́ни тоҷикӣ́ [za’bɔːni tɔːd͡ʒi’ki], таксама форси́и тоҷикӣ́ [fɔːr’siji tɔːd͡ʒi’ki] «таджыкская фарсі») — мова таджыкаў рэспублік Сярэдняй Азіі, дзяржаўная мова Таджыкістана.

Таджыкская мова
СаманазваТоҷикӣ (تاجیکی) [tɔːdʒɪˈki]
Краіны Таджыкістан
 Афганістан
 Узбекістан
 Кыргызстан
Дыяспара:
 Казахстан
 Расія
Афіцыйны статус Таджыкістан
Агульная колькасць носьбітаўбольш 40 млн чал.
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Індаіранская галіна
Іранская група
Заходнеіранская падгрупа
Пісьменнасцькірыліца (Таджыкская пісьменнасць)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97тад 640
ISO 639-1tg
ISO 639-2tgk
ISO 639-3tgk
WALStaj
Ethnologuetgk
IETFtg
Glottologtaji1245
Вікіпедыя на гэтай мове

Належыць да іранскай галіны інда-іранскіх моў індаеўрапейскай сям'і. Разам з матэрыяльна блізкім літаратурным ідыёмам таджыкаў Афганістана, які афіцыйна завецца мовай дары, уваходзіць ва ўсходнюю зону новаперсідскага дыялектнага кантынууму і можа разглядацца як паўночна-усходні варыянт персідскай мовы. Паразуменне паміж носьбітамі таджыкскай і персамоўнымі жыхарамі Ірана магчыма да гэтага часу.

Распаўсюджана на асноўнай тэрыторыі Таджыкістана, у Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці да Ванцкага раёна, анклавамі ў некаторых раёнах Узбекістана (перш за ўсё ў Самаркандзе і Бухары) і поўдня Кіргызстана. «Таджыкі», якія пражываюць у паўднёва-заходняй частцы Сіньцзян-уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая, на самай справе з'яўляюцца прадстаўнікамі памірскіх народаў, гавораць на ваханскай і сарыкольскай мовах памірскай групы іранскіх моў і таджыкскай мовы звычайна не ведаюць.

Разыходжанні з заходнім (іранскім) варыянтам персідскай мовы фіксуюцца прыкладна ў XV ст. Літаратурная таджыкская мова значна адрозніваецца ад персідскай мовы фанетычна, а ўвядзенне ў 1939 годзе алфавіту на аснове кірыліцы яшчэ больш замацавала гэтыя адрозненні. Таджыкская мова параўнальна з персідскай адрозніваецца большай архаічнасцю лексікі і асобнымі фанетычнымі з'явы, крыху лепш захоўваючы спадчыну класічнага перыяду (IX-XV стст.) З іншага боку, яна падвергнулася значнаму лексічнаму і граматычнаму ўплыву (перш за ўсё ўзбекскай), а з XX ст. яшчэ і рускай моў.

Літаратура

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Саҳифаи Аслӣ таджыкскай