Эрыс (карлікавая планета)

Эрыс (136199 Eris па каталогу ЦМП;[2] сімвал: ⯰)[3] — другая па памеры пасля Плутона[4], самая масіўная[5][6] і найболей далёкая ад Сонца карлікавая планета Сонечнай сістэмы. Раней была вядомая пад назвай Зена (Ксена). Адносіцца да транснептунавых аб’ектаў, плутоідаў[7]. Да XXVI Асамблеі Міжнароднага астранамічнага саюза Эрыс прэтэндавала на статус дзясятай планеты. Аднак 24 жніўня 2006 года Міжнародны астранамічны саюз зацвердзіў вызначэнне класічнай планеты, якому Эрыс, як і Плутон, не адпавядае. Такім чынам, хоць статус Плутона як планеты ўжо даўно аспрэчваўся з-за адкрыцця іншых транснептунавых аб’ектаў[8], менавіт адкрыццё Эрыс падштурхнула працэс яго перагляду[9] замест прызнання Эрыс планетай. Эрыс доўгі час лічылася значна буйней Плутона[10], па дадзеных на 2010 год іх памеры лічыліся гэтак блізкімі, што няможна было з упэўненасцю сцвярджаць, які з гэтых аб’ектаў буйней[11][12]. Аднак паводле дадзеных, атрыманым з АМС «Новыя гарызонты» ў ліпені 2015 года, Плутон трохі больш Эрыс і з’яўляецца самым буйным з вядомых сёння транснептунавых аб’ектаў[13].

Эрыс ⯰
Здымак Эрыс са спадарожнікам, зроблены з дапамогай тэлескопа «Хабл»
Адкрыццё
ПершаадкрывальнікМайкл Браўн  (руск.),
Чэдвік Трухілья  (руск.),
Дэвід Рабіновіц  (руск.)
Дата адкрыцця5 студзеня 2005
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха: 9 снежня 2014 года
JD 2457000.5
Перыгелій37,911 а. а.
Афелій97,651 а. а.
Вялікая паўвось (a)67,781 а. а.
Эксцэнтрысітэт арбіты (e)0.44068
Сідэрычны перыяд абарачэння203 830 сут (558,04 года)
Арбітальная скорасць (v)3,4338 км/с
Сярэдняя анамалія (Mo)204,16°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω)35,9531°
Аргумент перыцэнтра (ω)150,977°
СпадарожнікіДысномія
Фізічныя характарыстыкі
Сярэдні радыус1163 ± 6 км
Плошча паверхні (S)(1.70±0.02)×107 км²
Маса (m)(1,67±0,02)×1022 кг
Сярэдняя шчыльнасць (ρ)2,52±0,05 г/см³
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g)0,82±0,02 м/с²
Другая касмічная скорасць (v2)1,384 км/c
Перыяд вярчэння (T)25,9 г
Альбеда0,96±0,09
Бачная зорная велічыня18,68m (бягучая)
Абсалютная зорная велічыня-1.17±0.06[1]
Тэмпература
На паверхні20 К (−253 °C)

Гісторыя адкрыцця

Адкрыццё

Стрэлкай паказаны рух Эрыс на трох выявах, выкарыстаных пры адкрыцці аб’екта. Здымкі зроблены на працгяу 3 гадзін.

Эрыс адкрыта групай амерыканскіх астраномаў у складзе: Майкл Браўн (Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут), Дэвід Рабіновіц (Ельскі ўніверсітэт), Чэдвік Трухілья (абсерваторыя Джэміні  (руск.))[14]. Да моманту адкрыцця Эрыс яны ўжо некалькі гадоў вялі сістэматычныя пошукі транснептунавых аб’ектаў і паспелі ўславіцца адкрыццямі такіх буйных аб’ектаў, як (50000) Квавар і (90377) Седна. Група выкарыстоўвала 122-сантымятровы тэлескоп імя Самуэля Ашына  (руск.) з 112 ПЗС-матрыцамі, які знаходзіцца ў Паламарскай абсерваторыі, а таксама адмысловую праграму для пошуку рухомых аб’ектаў на здымках.

Эрыс была ўпершыню заўважана 5 студзеня 2005 года ў 19:20 UTC[15] падчас паўторнага аналізу здымка, зробленага 21 кастрычніка 2003а годў 6:25 UTC з дапамогай тэлескопа Самуэля Ашына. Таксама Эрыс была знойдзена на некалькіх ранейшых здымках. Праз некалькі дзён пасля адкрыцця групе Браўна ў супрацы з Сюзаннай Турэлот ізноў удалося выявіць аб’ект з дапамогай 1,3-мятровага тэлескопа SMARTS у абсерваторыі Сера-Талола  (руск.)[16]. Запатрабавалася яшчэ некалькі месяцаў даследаванняў, каб вызначыць параметры арбіты і прыблізны памер аб’екта. Заява пра адкрыццё была апублікавана 29 ліпеня 2005 года[16].

Назва

Пры рэгістрацыі адкрыцця аб’екту было прысвоена часовае абазначэнне  (руск.) 2003 UB313.

Пасля паўстала нявызначанасць у класіфікацыі аб’екта: малая ці паўнавартасная планета. З прычыны адрознення працэдуры назвы гэтых двух класаў аб’ектаў[17] прапанову назвы адклалі да сходу МАС 24 жніўня 2006. У гэты перыяд у СМІ і ў астранамічнай грамадскасці зацвердзілася імя Зена (англ.: Xena), якое згадваецца практычна гэтак жа часта, як самы «папулярны» транснептунавы аб’ект Седна. Хоць гэта назва, дадзеная ў гонар галоўнай гераіні серыяла «Зена — каралева ваяроў  (руск.)», была неафіцыйнай, зарэзерваванай групай першаадкрывальнікаў для першага аб’екта, які будзе буйней Плутона. Паводле слоў Майка Браўна[18]:

Мы выбралі яе, бо яна пачынаецца з літары «ікс» (Планета X  (англ.)), гучыць як міфалагічна (добра, гэта тэлевізійная міфалогія, але Плутон названы па імі мультыплікацыйнага персанажа  (руск.), ці не так?), і (гэта праўда) мы працавалі, каб там з’явілася больш жаночых божышчаў (прыкладам, Седна). Да таго ж гэты серыял быў усё яшчэ ў эфіры, што даводзіць, як доўга мы яе шукалі!

Паводле публікацыі Г. Шылінга, Майкл Браўн спачатку хацеў даць гэтай планеце імя Лайла (англ.: Lila) у гонар канцэпцыі ў індуізме  (руск.), якое было таксама сугучна імя нованароджанай дачкі Браўна Лайлы (англ.: Lilah)[19]. У рускамоўных СМІ была пашырана чутка, што аб’екту прапанавана даць імя Імір  (руск.) — у гонар волата са скандынаўскай міфалогіі[20]. Сам Майкл Браўн публічна выказаўся, што найболей прыдатнай назвай для 2003 UB313 магло быць імя Празерпіны — жонкі Плутона ў рымскай міфалогіі, або яе грэчаскага аналага Персефоны[15]. Гэтыя назвы нават атрымалі большасць галасоў у конкурсе па выбары назвы для дзясятай планеты, праведзеным часопісам New Scientist  (руск.) (пры гэтым Зена заняла толькі чацвёртае месца)[21]. Аднак гэтыя назвы не маглі быць прыняты, бо ўжо былі дадзены астэроідам (26) Празерпіна і (399) Персефона, а па правілах МАС назвы малых планет не павінны быць занадта падобныя[17], каб не ўзнікала канфлікту імёнаў  (руск.).

Але, паколькі 2003 UB313 доўгі час лічыўся дзясятай планетай, Майкл Браўн усё ж мае намер даць яму назву з грэка-рымскай міфалогіі, у рамках якой названы іншыя планеты. Імя Эрыс (стар.-грэч.: Ἔρις) — грэчаскай багіні разладу, якую Браўн назваў сваёй улюбёнай багіняй[22], не было занята. Менавіта гэта назва і было адпраўлена ў камісію МАСЗ 6 верасня 2006 года, якая зацвердзіла яго 13 верасня 2006 года[23]. Перад гэтым 7 верасня яна, як і Плутон, была ўлучана ў каталог малых планет пад нумарам 136199[24].

Беларуская назва гэтага аб’екта супадае з назвай астэроіда (718) Эрыс.

Знак

Эрыс, у адрозненне ад класічных планет і старых карлікавых планет Цэрэры і Плутона, не мае афіцыйнага знака. Найбольш пашыраны адзін са знакаў дыскардыянства  (руск.) , вядомы як «рука Эрыс». Найбольшую зацікаўленасць у гэтым пытанні маюць астролагі, якія ўжываюць наступныя знакі:

  • , прапанаваны Генры Сельцарам,
  • «усёбачнае вока  (руск.)» , прапанаваны Зейнам Стайнам.[25]

Арбіта

Схема арбіты Эрыс.

Нягледзячы на тое, што арбіта Эрыс асочана па архіўным здымкам  (руск.) аж да 1954 года[26], яе вельмі павольны рух не дазваляе ўсталяваць арбітальныя характарыстыкі з высокай дакладнасцю. Сярэдняя адлегласць Эрыс ад Сонца — 68,05 а. а. (10,18 млрд км), але арбіта моцна выцягнутая — яе эксцэнтрысітэт роўны 0,435[26]. Такім чынам, максімальная адлегласць ад Эрыс да Сонца складае 97,63 а. а. (14,61 млрд км), мінімальная — 38,46 а. а. (5,75 млрд км)[26], то бок у перыгеліі яна аказваецца бліжэй да Сонца, чым Плутон у афеліі, толькі, у адрозненне ад яго, Эрыс не трапляе ўнутр арбіты Нептуна. Яна прайшла афелій у сакавіку-красавіку 1977 года[27] і цяпер набліжаецца да Сонца. Па стане на 2012 год Эрыс знаходзіцца ў 96,5 а. а. (14,5 млрд км) ад Сонца[28], то бок сонечнае святло ідзе да яе больш 13 гадзін. Апроч вялікага эксцэнтрысітэту яе арбіта моцна нахілена (пад вуглом 43,82°) да плоскасці экліптыкі. Па эксцэнтрысітэце і нахілу арбіта Эрыс значна перасягае Плутон і іншыя класічныя аб'екты пояса Койпера  (руск.). Нябесныя целы з такімі характарыстыкамі прынята адносіць да аб’ектаў рассеянага дыска[29] ці нават да адасобленых транснептунавых аб'ектаў  (руск.)[30].

Абсалютная зорная велічыня Эрыс складае −1,19m[26]. Яе бачны бляск у 2011—2012 гадах роўны 18,7m[28] (для параўнання, бляск Плутона роўны каля 14m) — непасрэдна назіраць планету ў аматарскі тэлескоп немагчыма, хоць пры вызначаных умовах яе можна засняць праз добры аматарскі тэлескоп з апертурай 250—300 мм[31].

Перыяд абарачэння Эрыс вакол Сонца складае 561 год, то бок яна дасягне найбліжэйшага да Сонца пункту арбіты толькі ў 2258 годзе[26].

Паводле разлікаў, працягласць лёту аўтаматычнай міжпланетнай станцыі для даследавання Эрыс з пралётнай траекторыі, накшталт «Новых гарызонтаў», склала б каля 25 гадоў з выкарыстаннем гравітацыйнага манеўру ля Юпітэра. Так, пры запуску 3 красавіка 2032 ці 7 красавіка 2044, лёт зойме 24,66 года[32].

Фізічныя характарыстыкі

Дакладна вызначыць памеры гэтак аддаленага нябеснага цела вельмі цяжка. Яркасць аб’екта сумерная плошчы паверхні, памножанай на альбеда (доля сонечных праменяў, адбіваных аб’ектам). Такім чынам, каб вылічыць дыяметр, трэба ведаць абсалютную зорную велічыню (якую лёгка вызначыць) і альбеда (якое невядома). Праўда, Эрыс гэтак яркая, што нават калі яе альбеда роўна 1, яе дыяметр павінен быць не менш 2300 км[33].

У лютым 2006 года ў часопісе Nature  (руск.) апублікаваны вынікі вымярэння цеплавылучэння планетоіда, выходзячы з якіх яго дыяметр быў вызначаны як 3000±300 км[34].

У красавіку 2006 года былі апублікаваны вынікі вымярэнняў дыяметра і альбеда аб’екта, выкананыя з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл». Згодна гэтым вымярэнням, дыяметр Эрыс аказаўся роўны 2400±100 км (толькі на 6 % больш дыяметра Плутона), а альбеда — 0,86±0,07[35]. Такім чынам, паверхня Эрыс мае больш высокае альбеда, чым паверхня любога іншага аб’екта Сонечнай сістэмы, за выняткам Энцэлада.

Вымярэнні памераў Эрыс, праведзеныя ў 2007 годзе з дапамогай інфрачырвонага касмічнага тэлескопа «Спітцэр  (руск.)», дазволілі ацаніць яе дыяметр у 2600+400−200 км[36].

Анімацыя з бачнымі трэкамі зоркі з трох пунктаў, якая тлумачыць, дзе і як назіралася пакрыццё.

Самыя дакладныя вымярэнні зроблены ў ноч на 6 лістапада 2010 года, калі адразу тры групы астраномаў у Чылі назіралі пакрыццё Эрыс вельмі слабай зоркі USNO-A2 0825-00375767[37] (бачная велічыня 17,1m) у сузор’і Кіта. Гэта дазволіла ўсталяваць дыяметр плутоіда з дакладнасцю да 12 км[38]. Дыяметр Эрыс, паводле дадзеных гэтых вымярэнняў, не перавышае 2326±12 км, а альбеда — 0,96+0,09−0,04[39]. Памылка ў ацэнцы дыяметра паводл дадзеных цеплавога выпрамянення меркавана злучана са значным нахілам восі кручэння Эрыс да плоскасці арбіты, з прычыны чаго адно паўшар’е цяпер нагрэта больш, чым іншае[12][40].

Такім чынам, атрыманыя дадзеныя дазвалялі сцвярджаць, што Эрыс менш Плутона, для якога традыцыйна паказваецца дыяметр 2390 км. Аднак аналагічныя вымярэнні для Плутона, праведзеныя ў 2007 годзе, дазваляюць выказаць дапушчэнне, што яго дыяметр складае 2322 км[41] ао 2368 км (2014 год)[42]. Таму пытанне пра тое, якая з карлікавых планет у рэчаіснасці з’яўляецца найбуйнейшай у Сонечнай сістэме, заставаўся адкрытым да ліпеня 2015 года, калі паводле дадзеных АМС «Новыя Гарызонты» было ўсталявана, што дыяметр Плутона — 2370±20 км[43]. Маса Эрыс вызначана дзякуючы наяўнасці спадарожніка, яна прыкладна на чвэрць больш масы Плутона і роўная (1,67±0,02)×1022 кг[44]. Адпаведна, сярэдняя шчыльнасць Эрыс роўная 2,52±0,05 г/см³[39], што даволі блізкае да шчыльнасці як Плутона, так і розных астэроідаў пояса Койпера.

Перыяд вярчэння вакол уласнай восі аддаленых нябесных цел вызначаецца шляхам аналізу крывой бляску  (руск.). Але вызначэнне перыяду вярчэння Эрыс абцяжарана з прычыны яе правільнай формы і аднастайнасці паверхні. Першая ацэнка, зробленая ў 2005 годзе, давала ніжнюю мяжу ў 8 гадзін[45]. Паводле дадзеных фотаметрычнага даследавання, праведзенага ў 2006 годзе, Эрыс здзяйсняе поўны абарот вакол сваёй восі не менш чым за 5 зямных сутак[46]. Вымярэнні, праведзеныя ў 2008 годзе з дапамогай арбітальнага тэлескопа «Swift  (руск.)», далі найболей дакладнае значэнне 25,9 гадзіны[47].

Нахіл восі вярчэння Эрыс невядомы[48].

Хімічны склад

Эрыс. Мастацкая выява NASA.

Вымярэнні цеплавога патоку ад Эрыс дазваляюць на аснове закона Стэфана — Больцмана вылічыць, што цяпер сярэдняя тэмпература яе паверхні складае каля 20 К (-253 °C)[49], а ў найбліжэйшым да Сонца пункце арбіты тэмпература можа дасягнуць 43 К(−230 °C)[35].

Параўнанне інфрачырвоных спектраў Эрыс і Плутона (стрэлкамі адзначаны лініі паглынання метана).

Спектраскапічныя назіранні, выкананыя 25 студзеня 2005 года ў абсерваторыі Джэміні, паказалі наяўнасць на паверхні Эрыс метанавага снега, чым яна падобна на Плутон і спадарожнік Нептуна Трытон[50]. Гэтым тлумачыцца высокае альбеда аб’екта. Таксама ў яе снезе прысутнічае дамешак азотнага лёду, доля якога расце з глыбінёй[51]. Эрыс адрозніваецца ад Плутона і Трытона колерам. Плутон і Трытон чырванаватыя, а яна — шараватая. Гэта злучана з наяўнасцю на Эрыс таксама этанавага і этыленавага лёду[49]. У кастрычніку 2011 года былі апублікаваны вынікі даследаванняў, паводле якіх тонкі пласт змерзлых газаў, што пакрывае паверхню Эрыс, здольны ўзганяцца пры падвышэнні тэмпературы (у перыгеліі) і ўтвараць часовую атмасферу карлікавай планеты[52][53]. Як мяркуецца, атмасфера ў Эрыс з’явіцца праз 250 гадоў, у сярэдзіне XXIII стагоддзя[54].

Вялікі эксцэнтрысітэт арбіты ў Эрыс прыводзіць да рэгулярных змен на яе паверхні і нават да беглых праз усю карлікавую планету газавых патокаў[51]. З некаторай асцярожнасцю можна гаварыць пра наяўнасць надвор’я на гэтак аддаленым аб’екце.

Спадарожнік

10 верасня 2005 года з дапамогай тэлескопа з адаптыўнай оптыкай  (руск.) у абсерваторыі Кека  (руск.) ў 2003 UB313 быў адкрыты спадарожнік, што атрымаў пазначэннеS/2005 (2003 UB313) 1[55]. Першаадкрывальнікі далі спадарожніку мянушку Габрыэль (англ.: Gabrielle) — у гонар спадарожніцы Зены  (руск.). Спадарожнік атрымаў афіцыйнае імя Дысномія (пазначэнне (136199) Eris I Dysnomia) 13 верасня 2006 года, адначасна з прысваеннем назвы Эрыс[23]. Гэта назва дадзена ў гонар дачкі Эрыс Дысноміі  (руск.) — багіні беззаконня ў грэчаскай міфалогіі.

Дисномия абарочваецца на адлегласці 37 тыс. км ад Эрыс, здзяйсняючы поўны абарот прыкладна за 16 зямных сутакк[56].

Заўвагі

Спасылкі