Neofelis nebulosa

Neofelis nebulosa — прадстаўнік сямейства каціныя, які жыве ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Ён аддалена нагадвае леапарда і лічыцца даволі старажытным відам, а таксама магчымым родапачынальнікам цяперашніх буйных каціных.

Neofelis nebulosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neofelis nebulosa Griff., 1821

Арэал

выява

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 14519

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183809
NCBI  61452
EOL  328675
FW  224099

Сістэматыка

Вылучаецца чатыры падвіды:

  • Neofelis nebulosa nebulosa — Паўднёвы Кітай, Індакітай;
  • Neofelis nebulosa macrosceloides — Непал, Бірма;
  • Neofelis nebulosa brachyurus — Тайвань (вымер);
  • Neofelis nebulosa diardi — Барнеа (нядаўна выдзелены ў новы від Neofelis diardi[1].

Характарыстыка

Даўжыня тулава Neofelis nebulosa 80-100 см, хваста — 75-92 см. Маса самцоў 16-21 кг, самак 11-15 кг. Вышыня ў карку 50-55 см. Яго велічыня адпавядае прыкладна велічыні аўчаркі. Малюнак на поўсці падобны на малюнак Pardofelis marmorata : на жаўтлявым фоне раскіданыя буйныя, розныя па форме чорныя плямы. На шыі і спіне цёмна-карычневыя або чорныя падоўжаныя плямы. Хвост цяжкі, пухнаты, афарбаваны не замкнутымі чорным кольцамі. Кожная з гэтых плям бліжэй да сярэдзіны становіцца святлей. Зубы ў жывёл у суадносінах з памерам цела самыя вялікія сярод усіх каціных і могуць дасягаць 3,5 см. Лапы параўнальна кароткія з шырокімі ступнямі. Вочы жоўтыя.

Чэрап падоўжаны, што адрознівае яго ад астатніх котак. Іклы ў яго больш, чым у астатніх котак ў прапорцыі да памераў цела. Часам яго адносяць да сучасных «шаблязубых».

Распаўсюджанне

Neofelis nebulosa сустракаецца на паўднёвым усходзе Азіі: ад паўднёвага Кітая да Малакі і ад усходніх Гімалаяў да В'етнама. Падвід, які сустракаўся на Тайвані, вымер. Яго біятопам з'яўляюцца трапічныя і субтрапічныя лясы, Размешчаны на вышынях да 2000 метраў.

Паводле падліку навукоўцаў у 2008 годзе колькасць Neofelis nebulosa складала не болей 10000 дарослых асобін[2].

Зноскі