Дэпрэсія

Дэпрэ́сія (лац. depressio — прыгнечаньне) — душэўная прыгнечанасьць з затарможанасьцю мысьленьня, мовы і рухаў. Здараецца пры душэўнай і цялеснай хваробе. Найбольш уласьцівая ў маркотнай ступені біпалярнага афэктыўнага разладу(be) (БАР). Прыкметы: паніжаны настрой да глыбокай тугі з трызьненьнем, нерухомасьцю і самаабвінавачваньнем[1]. Ёсьць парушэньнем афэкту і найбольш распаўсюджаным душэўным разладам.[2].Захаваньні звыш 4 месяцаў разглядаецца як псыхічнае захворваньне. У 80% выпадках дасягаецца поўнае выздараўленьне. Часта суправаджаецца злоўжываньнем рэчывамі, што ўплываюць на цэнтральную нэрвовую сыстэму (алькаголь) і сыходам «з галавой» у працу. Некалькі навуковых дасьледаваньняў знайшлі статыстычную карэляцыю зь некаторымі сельскагаспадарчымі пэстыцыдамі.[3][4]

На пачатак студзеня 2001 г. звыш 7% людзей у сьвеце хварэлі на дэпрэсію[5].

Тыпы дэпрэсіі

Самыя распаўсюджаныя тыпы дэпрэсіі[6]:

  • Алькагольная дэпрэсія
  • Атыповая дэпрэсія
  • Астэнічная дэпрэсія
  • Апатычная дэпрэсія
  • Вялікая дэпрэсіўнае засмучэньне
  • Біпалярнае засмучэньне
  • Дэпрэсія пасьля растаньня
  • Дэпрэсія пры клімаксе
  • Дародавая дэпрэсія
  • Неўратычная дэпрэсія
  • Псыхатычная дэпрэсія
  • Псіхагенная дэпрэсія
  • Дэпрэсія пасьля родаў
  • Рэкурэнтная дэпрэсія
  • Рэзыстэнтная дэпрэсія
  • Устойлівае дэпрэсіўнае засмучэньне
  • Прыхаваная дэпрэсія
  • Сэзоннае афэктыўнае засмучэньне

Праявы

Хвароба выяўляецца праз сталы сум, раздражненьне і прыгнечанасьць, зьніжэньне цікавасьці і задавальненьня ад справаў, пасіўнасьць і стомленасьць пры адсутнасьці дзейнасьці, хістаньні апэтыту і вагі, парушэньне(en) сну, немагчымасьць засяродзіцца, няздольнасьць прымаць рашэньні, пачуцьцё безнадзейнасьці і віны(en), нізкую самаацэнку, думкі пра сьмерць і самагубства[7].

Пераадоленьне

Чыньнікамі пераадоленьня прыгнечанасьці прынамсі ўзімку ёсьць:

  1. дзённае сьвятло: штодзённыя шпацыры, разьмяшчэньне ў памяшканьні ля вакна, яркае асьвятленьне 2,5-10 тыс. люкс лямпай поўнага спэктру цягам 30 хвілінаў;
  2. рухавасьць: штодзённая зарадка на сьвежым паветры;
  3. ежа: рознакаляровая гародніна і садавіна, тлустая рыба, валоскія арэхі, каляндра, бананы, яйкі, авакада, індычка;
  4. утульнасьць: сустрэчы з сябрамі і сваякамі, забавы, падарожжы, знаёмствы, утульныя адценьні і пахі[8].

Глядзіце таксама

Крыніцы