Ніхон

Ніхон (Nh)[1] — радыяактыўны штучна сынтэзаваны хімічны элемэнт 17 групы (III групы паводле старой клясыфікацыі) пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 113. Адносіцца да катэгорыі трансуранавых элемэнтаў.

Капэрніц ← Ніхон → Флеровіюм
Tl

Nh

Выгляд
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарНіхон, Nh, 113
Група, пэрыяд, блёк13, 7, d
Адносная атамная маса[286] г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[Rn] 5f146d107s27p1
Электронаў у абалонцы2 8 18 32 32 18 3
Фізычныя ўласьцівасьці
ФазаЦьвёрдае цела
Уласьцівасьці атама
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS54084-70-7
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы ніхону
іза%пэрыяд паўраспадураспадэнэргія (МэВ)прадукты распаду
282Nh-0,07 сα?278Rg
283Nh-100 мсα?279Rg
284Nh-0,48 сα?280Rg
285Nh-5,5 сα?281Rg
286Nh-20 сα?282Rg

Упершыню атрыманы падчас экспэрымэнтаў 14 ліпеня — 10 жніўня 2003 у Аб’яднаным інстытуце ядзерных дасьледаваньняў у Дубне, Расея (у супрацоўніцтве зь Лівэрморскай нацыянальнай лябараторыяй, ЗША). Экспэрымэнты праводзіліся на цыклатроне U400 і дубненскім газанапоўненым сэпаратары аскелкаў (DGFRS). У гэтых экспэрымэнтах спачатку было атрымана чатыры ядры Маскову (атамны нумар 115). Потым гэтыя ядры распадаліся з выпрамяненьнем альфа-часьцінак у ізатопы ніхону. Вынікі апублікаваныя ў аўтарытэтным навуковым часопісе Physical Review C[2]. Пазьней у Японіі былі праведзеныя экспэрымэнты па запуску іёнаў цынку, якія рухаліся з хуткасьцю на 10% меншай за хуткасьць сьвятла, для сутыкненьня з тонкім слоем бісмуту. У гэтым экспэрымэнце відавочна атрымаўся вельмі цяжкі іён, які пасьлядоўна зазнаў некалькі альфа-распадаў. Была зробленая выснова, што гэтыя альфа-распады зазнаў ізатоп элемэнта з атамным нумарам 113 278Nh. Часовай сыстэматычнай назвай была "Унунтар" па-лацінску: Ununtrium), хімічны сымбаль Uut. У студзені 2016 адкрыцьцё ніхону было прызнанае Міжнародным саюзам тэарэтычнай і прыкладной хіміі (IUPAC) і IUPAP. Назву "ніхон" прапанавалі японскія навукоўцы. Гэтая назва паходзіць ад японскага слова, якое абазначае "Японія". 8 чэрвеня 2016 IUPAC была прапанаваная сучасная назва з тэрмінам 6 месяцаў. У лістападзе 2016 назва была афіцыйна зацьверджаная.

Пра хімічныя ўласьцівасьці ніхону нічога дакладна не вядома. Лічыцца, што ён паводзіць сябе аналягічна талю.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Ніхонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Nihonium»the essentials (анг.) [WebElements Periodic Table]
  • The Element Nihonium (анг.) It's Elemental. Thomas Jefferson National Accelerator Facility - Office of Science Education. Праверана 10 сакавіка 2017 г.
  • nihonium (анг.) Britannica.com
  • The Element Uranium (анг.) It's Elemental. Thomas Jefferson National Accelerator Facility - Office of Science Education. Праверана 8 сакавіка 2017 г.