Гідразін

хімічнае злучэнне

Гідразі́н (дыамід) H2N—NH2 — бясколерная, моцна гіграскапічная вадкасць з непрыемным пахам.

Гідразін
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Гідразін
Агульныя
Сістэматычнае найменнегідразін
Хім. формулаN2H4
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.)бясколерная вадкасць
Адн. малек. маса32.05 а. а. м.
Малярная маса32.05 г/моль
Шчыльнасць1.01 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення1 °C
Тэмпература кіпення114 °C
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзезмешваецца
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS[302-01-2]
PubChem9321
Рэг. нумар EINECS206-114-9
SMILES
RTECSMU7175000
ChemSpider8960

Малекула N2H4 складаецца з дзвюх групаў NH2, павернутых адна адносна аднае, што абумоўлівае палярнасць малекулы гідразіну, μ = 0,62 · 10−29 Кл · м. Змешваецца ў любых суадносінах з вадой, вадкім аміякам, этанолам; у непалярных растваральніках раствараецца дрэнна. Па ўстойлівасці гідразін значна саступае аміяку, бо сувязь N—N не вельмі трывалая.

Хімічныя ўласцівасці

Падобна аміяку гідразін праяўляе асноўныя ўласцівасці. Аднак з-за ўзаемнага адштурхвання свабодных электронных пар суседніх атамаў азоту гідразін з’яўляецца слабейшай асновай за аміяк:

Атрыманне

Па метадзе Рашыга яго атрымліваюць акісленнем аміяку гіпахларытам натрыю. Працэс працякае праз стадыю ўтварэння хлораміну:

У адну рэакцыю:

Іоны некаторых цяжкіх металаў, прыкладам Cu2+, нават пры канцэнтрацыі каля 10−5 моль/л каталізуюць раскладанне гідразіну па рэакцыі:

Для іх звязвання ў рэакцыйную сумесь дадаюць жэлацін. Часта аміяк замяняюць мачавінай:

Метад Баера. Ён адрозніваецца ад метаду Рашыга тым, што ўводзяць ацэтон, які злучае гідразін у арганічнае вытворнае (гідразон), тым самым выводзячы яго з рэакцыі. Выкарыстанне ацэтону дазваляе замяніць гіпахларыт на пераксід вадароду:

Таксічнасць

Гідразін і яго вытворныя — надзвычай таксічныя злучэнні для розных відаў жывёл і раслінных арганізмаў. Разбаўленыя растворы сульфату гідразіна згубна дзейнічаюць на насенне, марскія водарасці, аднаклетачныя і прасцейшыя арганізмы. У млекакормячых гідразін выклікае сутаргі. У жывёльны арганізм гідразін і яго вытворныя могуць пранікаць любымі шляхамі: пры ўдыханні пароў прадукту, праз скуру, праз стрававальны тракт.

Літаратура

  • Неорганическая химия: В 3 т. / Под ред. Ю. Д. Третьякова. Т. 2: Химия непереходных элементов: Учебник для студ. высш. учеб. заведений / А.А. Дроздов, В.П.Зломанов, Г.Н.Мазо, Ф.М.Спиридонов.. — М.: Издательский центр «Академия», 2004. — 368 с.