Грэцкі альфабэт

сукупнасьць літараў для запісу грэцкай мовы

Грэ́цкі альфабэ́т — альфабэт грэцкай мовы і іншых моваў грэцкай групы. Ён бесьперапынна выкарыстоўваецца з канца IX альбо пачатку VIII стагодзьдзя да н. э. Грэцкі альфабэт, бадай, першы альфабэт, які ўключаў у сябе і зычныя і галосныя. Стандартна складаецца з 24 літараў, а таксама, у даклясычную эпоху ў некаторых дыялектах грэцкай мовы ўжываліся яшчэ 3 літары — (стыгма) Ϛ, ϛ, (копа) Ϟ, ϟ, (сампі) Ϡ, ϡ. У клясычнай грэцкай мове стыгма, копа, і сампі выкарыстоўваліся для запісу лікаў. Узыходзіць да фінікійскага пісьма. Клясычны агульнагрэцкі альфабэт склаўся ў V-IV стст. да н. э. Кожная літара мела і лічбавае значэньне. Знакі «стыгма», «копа» і «сампі» выкарыстоўваліся для абазначэньня лічбаў. Усходне-грэцкае пісьмо разьвілася ў клясычнае старажытна-грэцкае і бізантыйскае пісьмо, стала асновай для копцкага, гоцкага, славянскага кірылічнага, а магчыма, армянскага і часткова грузінскага пісьма. Заходне-грэцкае пісьмо было зыходным для этрускага, старажытна-германскага рунічнага і лацінскага пісьма. Найбольш старажытныя помнікі грэцкага пісьма датаваныя VIII-VII стст. да н. э. У XIII ст. разьвіваецца малодшы мінускул, які паслужыў узорам для першага грэцкага друкарскага шрыфту (XV ст.). Сучасныя друкаваныя грэцкія літары створаныя ў XVII ст.[1]

Сьпіс знакаў

ЛітараНазваВымаўленьне
Α αальфа[а]
Β βбэта[б, в]
Γ γгама[ґ, г]
Δ δдэльташчыліннае [д]
Ε εэпсылён[э]
Ζ ζдзэта[з]
Η ηэта[э, гі]
Θ θтэташчыліннае [т]
Ι ιёта[і], [й]
Κ κкапа[к], [ц]
Λ λлямбда[л']
Μ μмю (мі)[м]
Ν νню (ні)[н]
Ξ ξксі[кс]
Ο οомікрон[о]
Π πпі[п]
Ρ ρро[р]
Σ σ ςсыгма[с]
Τ τтаў[т]
Υ υыпсылён[і], [ў]
Φ φфі[ф]
Χ χхі[х]
Ψ ψпсі[пс]
Ω ωомэга[о]

Транскрыпцыя грэцкага альфабэту дагэтуль зьмяшчае вялікі шэраг спрэчных пытаньняў у беларускім мовазнаўстве[2].

Крыніцы

Літаратура

  • Павленко В. А. История письма. — 2 изд. — Мн.: 1987.
  • Guarducci M. Epigrafia greca. — Roma: [1967-69] Т. 1—2.

{{|Парады артыкулу|няма крыніцаў}}