Серхіа Агуэра

аргенцінскі футбаліст

Се́рхіа Леане́ль «Кун» Агуэ́ра дэль Касты́лья (ісп.: Sergio Leonel «Kun» Agüero del Castillo; нар. 2 чэрвеня 1988, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2006—2021). Мянушку «Кун» атрымаў з-за любові да японскага персанажа мультыплікацыйных фільмаў Кум-Кума. Мае пашпарт грамадзяніна Іспаніі[3].

Футбол
Серхіа Агуэра
Агульная інфармацыя
Поўнае імяСерхіа Леанель Агуэра дэль Кастылья
МянушкаКун Агуэра
Нарадзіўся2 чэрвеня 1988(1988-06-02)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства Аргенціна
 Іспанія
Рост170 см
Вага70 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1997—2003Аргенціна Індэпенд’ентэ
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2006Аргенціна Індэпенд’ентэ54 (23)
2006—2011Іспанія Атлетыка Мадрыд175 (74)
2011—2021Англія Манчэстэр Сіці275 (184)
2021Іспанія Барселона4 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004Аргенціна Аргенціна (да 16)5 (3)
2005—2007Аргенціна Аргенціна (да 20)11 (6)
2008Аргенціна Аргенціна (алімп.)5 (2)
2006—2021Аргенціна Аргенціна101 (41)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
ЗолатаПекін 2008футбол
Чэмпіянаты свету
СрэбраБразілія 2014
Кубкі Амерыкі
СрэбраЧылі 2015
СрэбраЗША 2016
БронзаБразілія 2019
ЗолатаБразілія 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Серхіа далучыўся да моладзевай сістэмы «Індэпенд’ентэ» ва ўзросце дзевяці гадоў. Дэбютаваў за клуб у дарослым футбаоле ажно ў 15 гадоў і 35 дзён, усталяваўшы гэтым самым рэкорд яке самы малады ігрок у гісторыі лігі. Цягам некалькіх гадоў стаў асноўным іграком клуба. 30 мая 2006 года Агуэра афіцыйна перайшоў у склад мадрыдскага «Атлетыка» за 23 млн еўра, пераўзышоўшы папярэдні трансферны рэкорд клуба[4].

28 ліпеня 2011 года, «Манчэстэр Сіці» пацвердзіў той факт, што Агуэра падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам[5]. Трансфер, як паведамлялася, быў ацэнены ў памеры 38 мільёнаў фунтаў[6][7]. Серхіа дэбютаваў за клуб 15 жніўня ў гульні супраць «Суонсі Сіці», якая скончылася перамогай манчэстэрцаў з лікам 4:0. Агуэра выйшаў на замену на 59-й хвіліне забіў свой ​​першы гол за клуб пасля дзевяці хвілін выхаду на пляцоўку.

У 2012 годзе атрымаў прэмію найлепшага іграка клуба паводле вынікаў галасавання заўзятараў каманды.

У маі 2021 года стала вядома, што Агуэра ў ліпені ў якасці свабоднага агента папоўніць склад «Барселоны»[8]. З-за траўмы дэбютаваў за каталонцаў толькі 17 кастрычніка 2021 года, калі выйшаў на замену ў матчы з «Валенсіяй» (3:1). Пасля матча 30 кастрычніка супраць «Алавеса» (1:1) трапіў у бальніцу з дыягназам арытмія. У лістападзе стала вядома, што нападнік прапусціць як мінімум тры месяцы, а ў снежні Агуэра абвясціў аб завяршэнні кар’еры з-за праблем са здороўем[9].

Міжнародная кар’ера

3 верасня 2006 года Серхіа дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Аргенціны, замяніўшы ў матчы супраць Бразіліі на 66-й хвіліне Карласа Тэвеса. Сама гульня скончылася паражэннем аргенцінцаў з лікам 0:3.

Дасягненні

Клубныя

«Атлетыка»:

«Манчэстэр Сіці»:

Міжнародная

Аргенціна:

Зноскі

  • Агуэро получил испанский паспорт(недаступная спасылка). championat.ru
  • Atlético agree fee for Independiente starlet Архівавана 26 кастрычніка 2012.. ESPN Soccernet.
  • Sergio Aguero joins Manchester City Архівавана 7 жніўня 2011.. MCFC.co.uk
  • Sergio Aguero completes £35 million transfer to Manchester City. Daily Telegraph
  • Manchester City move 'felt right' says Sergio Aguero. Independent
  • Футбол. Серхио Агуэро стал игроком "Барселоны" Архівавана 12 ліпеня 2021.. pressball.by
  • Серхио Агуэро закончил карьеру футболиста. football.by
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)