Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА у Рэспубліцы Беларусь значацца 4 аб’екты, гэта складае 0,4 % ад агульнага ліку (1052 на 2016 год). 3 аб’екты ўлучаны ў спіс па культурным крытэрыям і 1 аб’ект улучаны па прыродным крытэрыям, прытым ён прызнаны прыродным феноменам вылучнага хараства і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Апроч гэтага, па стане на 2016 год, 10 аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўлучэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1]. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які на той момант уваходзіла БССР, ратыфікаваў Канвенцыю пра ахову сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 12 кастрычніка 1988 года[2]. Аднак першы аб’ект, што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, быў занесены ў спіс у 1992 годзе на 16-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (руск.) (бел., калі краіна здабыла незалежнасць.
У дадзенай табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год занясення ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Белавежская пушча | Бліжэйшы горад: Каменец Вобласць: Брэсцкая (Супольна з Польшчай ) | — | 1992, 2014 | 33 | vii | |
2 | Мірскі замак | Гарадскі пасёлак: Мір Вобласць: Гродзенская | XVI—XVII стст. | 2000 год | 625 | ii, iv | |
3 | Геадэзічная дуга Струвэ (5 пунктаў) | Вобласці: Гродзенская, Брэсцкая (Супольна з Латвіяй , Літвой , Малдовай , Нарвегіяй , Расіяй , Фінляндыяй , Украінай , Швецыяй , Эстоніяй ) | XIX ст. | 2005 год | 1187 | ii, iii, vi | |
4 | Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс | Горад: Нясвіж Вобласць: Мінская | XVI ст. | 2005 год | 1196 | ii, iv, vi |
У табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У дадзеным спісе паказаны аб’екты, прапанаваныя ўрадам Рэспублікі Беларусь у якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год унясення ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Аўгустоўскі канал | Бліжэйшае пасяленне: Сапоцкін Вобласць: Гродзенская | XIX ст. | 2004 год | 1892 | i, iii | |
2 | | Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку | Горад: Полацк Вобласць: Віцебская | 1128—1156 і 1030—1060 гг. поўная рэканструкцыя — 1738—1750 гг. | 2004 год | 1893 | i, ii |
3 | Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне | Горад: Гродна Вобласць: Гродзенская | 1183 год | 2004 год | 1895 | i, ii | |
4 | | Культавыя збудаванні абароннага тыпу ў Беларусі, Польшчы і Літве: Царква Раства Багародзіцы ў Мураванцы, Царква Святога Міхаіла ў Сынкавічах і Касцёл Яна Хрысціцеля ў Камаях | Вобласць: Віцебская, Гродзенская | XVI — пачатак XVII ст. | 2004 год | 1899 | i |
5 | Драўляныя цэрквы Палесся: Свята-Мікіцкая царква ў Здзітаве і інш. | Вобласці: Гомельская, Брэсцкая | З XVI ст. | 2004 год | 1901 | i, ii, iii |
Частка аб’ектаў была раней выключана ЮНЕСКА з Папярэдняга спіса па той ці іншай прычыне.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год унясення ў спіс | № |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Бярэзінскі біясферны запаведнік | Вобласці: Віцебская, Мінская | — | 1991 год | 628 | |
2 | Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Святой Ефрасінні Полацкай | Вобласць: Віцебская | XII ст. | 2008 год | 1316 | |
3 | Камянецкая вежа | Горад: Каменец Вобласць: Брэсцкая | 1271—1288 гг. | 2004 год | 1894 | |
4 | Свята-Мікольскі жаночы манастыр у Магілёве | Горад: Магілёў Вобласць: Магілёўская | XVII ст. | 2004 год | 1896 | |
5 | Брэсцкая крэпасць | Горад: Брэст Вобласць: Брэсцкая | 1833—1842 гг. | 2004 год | 1897 | |
6 | Гомельскі палацава-паркавы ансамбль | Горад: Гомель Вобласць: Гомельская | XVIII—XIX стст. | 2004 год | 1898 | |
7 | Архітэктурны ансамбль Праспекта Незалежнасці ў Мінску)[3] | Горад: Мінск Вобласць: Мінская | 1940-я—1950-я гг. | 2004 год | 1900 |
Беларусь у тэмах | |
---|---|
Гісторыя | |
Палітыка |
|
Геаграфія | |
Грамадства і сімвалы | |
Эканоміка | |
Культура | |
· Аўстрыя · Азербайджан¹ · Албанія · Андора · Беларусь · Бельгія · Балгарыя · Боснія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Венгрыя · Германія · Грэцыя · Грузія · Данія · Ірландыя · Ісландыя · Іспанія · Італія · Казахстан² · Кіпр¹ · Латвія · Літва · Ліхтэнштэйн · Люксембург · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрланды · Нарвегія · Польшча · Партугалія · Паўночная Македонія · Расія² · Румынія · Сан-Марына · Сербія · Славакія · Славенія · Турцыя² · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швейцарыя · Швецыя · Эстонія | |
Залежныя тэрыторыі | |
· Азорскія астравы · Аландскія астравы · Гернсі · Гібралтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцберген · Ян-Маен | |
· Абхазія¹ · Косава · Нагорны Карабах · Прыднястроўе · Паўднёвая Асеція¹ | |
¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы ² У асноўным у Азіі |