Цырко́н (па-лацінску: Zirconium), Zr — хімічны элемэнт IV групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 40. Бліскучы мэтал, падобны на сталь. Асноўныя радовішчы — у Індыі, Аўстраліі, ЗША, Украіне, Казахстане, Бразыліі, Шры Ланцы[1]. Утрыманьне ў Зямной кары складае 1,3·10-4 паводле масы. Штогадовая вытворчасьць складае каля 7000 тон[1]. Цыркон даступны з камэрцыйных крыніц, таму выдзяленьне ў лябараторыі звычайна не патрабуецца[2]. Упершыню выяўлены нямецкім хімікам Марцінам Кляпротам у 1789 годзе, Ёнс Якаб Бэрцэліюс выдзяліў чысты цыркон у 1824 годзе. Назва цыркон паходзіць ад пэрс. zargun, што абазначае падобны на золата[3] ці колеру золата[1]. Сечыва захопу цеплавых нэўтронаў складае 0,184 барн. На паветры ўстойлівы да карозіі з-за аксіднай стужкі на паверхні. Гарыць у паветры, калі падпальваецца[1].
Прымяняецца для легіраваньня сталі; пры вырабе рэактыўных рухавікоў, хірургічнага рыштунку.