Рэспублікі ў складзе Расійскай Федэрацыі

Расійская Федэрацыя складаецца з 89 суб’ектаў, 24 з якіх з’яўляюцца рэспублікамі[1]. Агулам рэспублікі займаюць 28,6 % тэрыторыі Расіі, у іх пражывае 16,9 % насельніцтва краіны[2].

Палітыка
Расія

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Расіі

Палітычная сістэма


Канстытуцыя Расіі

  • Папраўкі

Прэзідэнт Расіі


  • Адміністрацыя прэзідэнта

Урад


Федэральны сход


Судовая сістэма

  • Канстытуцыйны суд
  • Вярхоўны суд
  • Вышэйшы арбітражны суд

  • Пракуратура

Федэратыўны лад


Выбары

  • Палітычныя партыі
  • Рэферэндумы:
    • 17 сакавіка 1991
    • 25 красавіка 1993
    • 12 снежня 1993
  • Парламенцкія выбары:
    • 1990 • 1993 • 1995 • 1999 • 2003 • 2007 • 2011 • 2016 • 2021
  • Прэзідэнцкія выбары:
    • 1991 • 1996 • 2000 • 2004 • 2008 • 201220182024

  • Унутраная палітыка
  • Знешняя палітыка
  • Знешнеэканамічная палітыка
  • Ваеннае становішча
  • Міжнародныя арганізацыі

Рэспублікі, у адрозненне ад краёў і абласцей, з’яўляюцца нацыянальна-дзяржаўнымі ўтварэннямі, гэта значыць формай дзяржаўнасці таго ці іншага народа (народаў) у складзе Расіі. У адрозненне ад іншых суб’ектаў федэрацыі, рэспублікі прымаюць уласныя канстытуцыі і маюць права ўстанаўліваць свае дзяржаўныя мовы.

Большасць сучасных рэспублік у савецкі перыяд валодала статусам аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспублікі, некаторыя былі аўтаномнымі абласцямі. У рамках РСФСР яны лічыліся суб’ектамі федэрацыі, быўшы нацыянальна-дзяржаўнымі ўтварэннямі, у адрозненне ад краёў і абласцей — адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Пералік рэспублік Расійскай Федэрацыі

Рэспубліка АдыгеяРэспубліка АлтайРэспубліка БашкартастанРэспубліка БураціяРэспубліка ДагестанРэспубліка ІнгушэціяКабардзіна-Балкарская РэспублікаРэспубліка КалмыкіяКарачаева-Чаркеская РэспублікаРэспубліка КарэліяРэспубліка КоміРэспубліка Марый ЭлРэспубліка МардовіяРэспубліка Саха (Якуція)Рэспубліка Паўночная Асеція-АланіяРэспубліка ТатарстанРэспубліка ТываУдмурцкая РэспублікаРэспубліка ХакасіяЧачэнская РэспублікаЧувашская Рэспубліка

1. Рэспубліка Адыгея (Майкоп)
2. Рэспубліка Алтай (Горна-Алтайск)
3. Рэспубліка Башкартастан (Уфа)
4. Рэспубліка Бурація (Улан-Удэ)
5. Рэспубліка Дагестан (Махачкала)
6. Рэспубліка Інгушэція (Магас)
7. Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка (Нальчык)

8. Рэспубліка Калмыкія (Эліста)
9. Карачаева-Чаркеская Рэспубліка (Чаркеск)
10. Рэспубліка Карэлія (Петразаводск)
11. Рэспубліка Комі (Сыктыўкар)
12. Рэспубліка Крым[3] (Сімферопаль)
13. Рэспубліка Марый Эл (Яшкар-Ала)
14. Рэспубліка Мардовія (Саранск)
15. Рэспубліка Саха (Якуція) (Якуцк)

16. Рэспубліка Паўночная Асеція-Аланія (Уладзікаўказ)
17. Рэспубліка Татарстан (Казань)
18. Рэспубліка Тыва (Кызыл)
19. Удмурцкая Рэспубліка (Іжэўск)
20. Рэспубліка Хакасія (Абакан)
21. Чачэнская Рэспубліка (Грозны)
22. Чувашская Рэспубліка (Чэбаксары)

Гісторыя

Першыя нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні — рэспублікі (АССР) — пачалі з’яўляцца ў РСФСР пасля рэвалюцыі 1917 года.У рамках РСФСР яны лічыліся суб’ектамі федэрацыі, у адрозненне ад краёў і абласцей — адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Першыя рэспублікі, створаныя ў 1918—1922 гадах, утвараліся непасрэдным вылучэннем іх з тэрыторый губерняў і абласцей РСФСР. У далейшым рэспублікі часцей за ўсё ствараліся пераўтварэннем адпаведных аўтаномных абласцей. Часцей за ўсё аўтаномныя рэспублікі з’яўляліся самастойнымі суб’ектамі РСФСР, аднак у 1926—1936 гадах некаторыя невялікія рэспублікі ўваходзілі ў склад краёў і абласцей. Працэс ўтварэння аўтаномных рэспублік галоўным чынам быў завершаны 5 снежня 1936 года з прыняццем новай Канстытуцыі СССР. Некаторыя аўтаномныя рэспублікі ў далейшым былі ператвораны ў самастойныя саюзныя рэспублікі ў складзе СССР.

На тэрыторыі РСФСР у храналагічным парадку былі ўтвораны наступныя рэспублікі (тлустым пазначаны тыя суб’екты, што цяпер знаходзяцца ў складзе РФ):

  • Туркестанская АССР (1918), з лістапада 1924 года большая частка — саюзныя Туркменская ССР і Узбекская ССР, меншая частка — у складзе Казахскай АССР.
  • Башкірская АССР (1919)
  • Кыргызская (Казахская) АССР (1920), са снежня 1936 года — саюзная Казахская ССР.
  • Татарская АССР (1920)
  • Горская АССР (1921), у перыяд 1922—1924 год распалася на асобныя аўтаномныя вобласці.
  • Дагестанская АССР (1921)
  • Крымская АССР (1921), (у 1945—1992 гадах — Крымская вобласць, у 1954—2014 гадах у складзе Украінскай ССР і незалежнай Украіны)
  • Якуцкая АССР (1922)
  • Бурацкая АССР (1923)
  • Карэльская АССР (1923) (у 1940—1956 гадах — саюзная Карэла-Фінская ССР)
  • АССР Немцаў Паволжа (1924), ліквідавана ў 1941 годзе.
  • Чувашская АССР (1925)
  • Кыргызская АССР (1926), са снежня 1936 года — саюзная Кыргызская ССР.
  • Каракалпакская АССР (1932), са снежня 1936 года — у складзе Узбекскай ССР.
  • Мардоўская АССР (1934)
  • Удмурцкая АССР (1934)
  • Калмыцкая АССР (1935) (у 1943—1958 гадах не існавала)
  • Кабардзіна-Балкарская АССР (1936) (у 1944—1957 гадах — Кабардзінская АССР)
  • Комі АССР (1936)
  • Марыйская АССР (1936)
  • Паўночна-Асяцінская АССР (1936)
  • Чачэна-Інгушская АССР (1936) (у 1944—1957 гадах не існавала)

Некаторыя рэспублікі СССР таксама мелі ў сваім складзе аўтаномныя рэспублікі. Так, у Грузінскай ССР у 1921 годзе ўтворана Аджарская АССР (АССР Аджарыстан), а ў 1931 годзе — Абхазская АССР; у Азербайджанскай ССР у 1924 годзе ўтворана Нахічэванская АССР.

У складзе Узбекскай ССР з 1924 года па 1929 год знаходзілася Таджыкская АССР, ператвораная пазней у саюзную Таджыкскую ССР, а ў снежні 1936 года з РСФСР у склад Узбекскай ССР перададзена Каракалпакская АССР. У складзе Украінскай ССР з 1924 па 1940 год існавала Малдаўская АССР, ліквідаваная пры стварэнні саюзнай Малдаўскай ССР (частка перададзена Малдаўскай ССР, частка вернута ў склад абласцей Украінскай ССР).

У 1961 годзе ў складзе РСФСР утворана Тувінская АССР, з гэтага моманту і аж да 1990 года колькасць рэспублік як у РСФСР, так і ва ўсім СССР заставалася нязменным.

У далейшым пераўтварэнне з АССР у рэспублікі адбывалася адначасова з «парадам суверэнітэтаў» саюзных рэспублік. Са жніўня па кастрычнік 1990 года пра свой суверэнітэт абвясцілі ўсе аўтаномныя рэспублікі, частка аўтаномных і нават радавых абласцей. 24 мая 1991 года з назваў рэспублік РСФСР афіцыйна прыбрана слова «аўтаномная», а 3 ліпеня 1991 года выведзеныя са складу краёў Адыгейская, Горна-Алтайская, Карачаева-Чаркеская і Хакаская аўтаномныя вобласці таксама ператвораны ў адпаведныя рэспублікі. У кастрычніку 1992 года Чачэна-Інгушская ССР падзялілася на Чачэнскую і Інгушскую рэспублікі.

У дакументах, якія прымаліся падчас гэтага «параду суверэнітэтаў» дзяржаўнымі органамі ўлады рэспублік, рэспублікі абвяшчаліся носьбітамі суверэнітэту. Пры гэтым, аднак, пытанне аб поўнай дзяржаўнай незалежнасці і выхадзе са складу Расійскай Федэрацыі, як правіла, не ставілася.

У артыкуле 5 Канстытуцыі Расіі рэспублікі ахарактарызаваны як дзяржавы. Аднак гэта не азначае, што яны з’яўляюцца носьбітамі дзяржаўнага суверэнітэту. Тлумачэнне па гэтым пытанні даецца, у прыватнасці, у Пастанове Канстытуцыйнага Суда Расіі ад 7 чэрвеня 2000 г. N 10-П «Па справе аб праверцы канстытуцыйнасці асобных становішчаў Канстытуцыі Рэспублікі Алтай і Федэральнага закона аб агульных прынцыпах арганізацыі заканадаўчых (прадстаўнічых) і выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў Расійскай Федэрацыі», у якім гаворыцца:

Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі не дапушчае якога-небудзь іншага носьбіта суверэнітэту і крыніцы ўлады, апроч шматнацыянальнага народа Расіі, і, такім чынам, не прадугледжвае якога-небудзь іншага дзяржаўнага суверэнітэту, апроч суверэнітэту Расійскай Федэрацыі. Суверэнітэт Расійскай Федэрацыі, у сілу Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, выключае існаванне двух узроўняў суверэнных улад, размешчаных у адзінай сістэме дзяржаўнай улады, якія валодалі б вяршэнствам і незалежнасцю, гэта значыць не дапушчае суверэнітэту ні рэспублік, ні іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.

[…]

Прызнанне … за рэспублікамі суверэнітэту, пры тым што ўсе іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі ім не валодаюць, парушыла б канстытуцыйнае раўнапраўе суб’ектаў Расійскай Федэрацыі …

Такім чынам, выкарыстанне ў артыкуле 5 (частка 2) Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да ўсталяванай ёю федэратыўнага ладу паняцця «рэспубліка (дзяржава)» не азначае — у адрозненне ад Федэратыўнага дагавора ад 31 сакавіка 1992 года — прызнанне дзяржаўнага суверэнітэту гэтых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, а толькі адлюстроўвае пэўныя асаблівасці іх канстытуцыйна-прававога статусу, звязаныя з фактарамі гістарычнага, нацыянальнага і іншага характару.[4]

У былых саюзных рэспубліках адбываліся розныя працэсы па пераўтварэнні АССР. Аджарская АССР і Нахічэванская АССР, змяніўшы назвы на Рэспубліка Аджарыя і Нахічэванская аўтаномная рэспубліка добраахвотна ўвайшлі ў склад Рэспублікі Грузія і Азербайджанскай рэспублікі адпаведна.

Абхазская АССР была пераназвана ў ССР Абхазія і, у адрозненні ад Грузінскай ССР, выказала жаданне застацца ў ССД; такая ж сітуацыя ўзнікла на левабярэжжы Днястра, былой тэрыторыі Малдаўскай АССР. Гэтыя рознагалоссі выліліся ў выніку ва ўзброеныя канфлікты, якія прывялі фактычнай страты кантролю Рэспублікі Грузія і Рэспублікі Малдова над адпаведнымі тэрыторыямі і ўтварэння дэ-факта незалежных дзяржаў — Рэспублікі Абхазія і Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

Мовы рэспублік

Назвы гарадоў на мовах нацыянальных рэспублік Расійскай Федэрацыі

Дзяржаўнымі мовамі рэспублік, паводле Канстытуцый рэспублік[5], з’яўляюцца:

Нацыянальны склад расійскіх рэспублік

народтытульны (%)рускія (%)іншыя (%)
рэспублікау 1979 г.у 1989 г.у 2002 г.у 2010 г.[6] у 1979 г.у 1989 г.у 2002 г.у 2010 г.у 1979 г.у 1989 г.у 2002 г.у 2010 г.
Адыгея21,3 22,1 24,1 25,270,8 68,0 64,4 63,6
Алтай29,1 31,0 33,4 33,963,3 60,4 57,4 56,65,6 5,9[інш. 1] 6,2
Башкартастан24,3 21,9 29,7 29,540,3 39,2 36,3 36,124,5 28,4 24,1[інш. 2] 25,4
Бурація23,0 24,0 27,8 3072,1 69,9 67,8 66,1
Дагестан86,011,0 9,2 4,6 3,6
Інгушэція11,7 12,9 77,2 94,131,7 23,1 1,1 0,8
Кабардзіна-Балкарыя45,6 52,2 55,3 57,235,1 31,9 25,1 22,59,0 9,4 11,6 12,7
Калмыкія41,4 45,3 53,3 57,442,7 37,6 33,5 30,2
Карачаева-Чаркесія29,7 31,2 38,5 4145,0 42,4 33,6 31,69,3 9,7 11,2 11,9
Карэлія11,1 10,0 9,2 7,471,3 73,6 76,6 82,2
Комі25,3 23,3 25,1 23,756,7 57,7 59,5 65,1
Крым[7]0,7 1,6 12,168,4 67,1 58,3 25,6 25,8 24,3[інш. 3]
Марый Эл43,6 43,3 42,8 43,947,6 47,447,547,4
Мардовія34,2 32,5 31,9 4059,7 60,8360,84 53,4
Саха36,9 33,4 45,5 49,950,5 50,3 41,1 37,8
Паўночная Асеція50,5 52,9 62,7 65,134,0 29,9 23,1 20,8
Татарстан47,7 48,4 52,9 53,244,0 43,2 39,4 39,7
Тыва60,4 64,3 77,0 8236,2 32,0 20,1 16,3
Удмурцкая Рэспубліка32,2 30,9 29,3 2858,3 58,9 60,1 62,2
Хакасія11,4 11,1 11,9 12,179,5 79,4 80,2 81,7
Чачня52,9 57,8 93,4 95,331,7 23,1 3,6 1,9
Чувашыя68,4 67,7 67,6 67,726,0 26,6 26,5 26,9

Заўвага: У слупку «Іншыя» прыведзены народы, якія з’яўляюцца другімі па колькасці карэннымі народамі ў двухсастаўных рэспубліках.

Спробы стварэння рэспублік

У 1990-х гадах былі спробы стварыць новыя рэспублікі ці падняць статус суб’ектаў да ўзроўню рэспублікі, якія не дасягнулі мэты:

  • Паўднёва-Уральская Рэспубліка
  • Уральская Рэспубліка
  • Верхне-Кубанская Казачая Рэспубліка
  • Абазінская Рэспубліка
  • Карачаеўская Рэспубліка
  • Ненецкая Рэспубліка[8]
  • Рэспубліка Прымор'е[9]
  • Рэспубліка Немцаў Паволжа[10]

Сучасныя спробы

  • Сібірская рэспубліка[11]

Гл. таксама

  • Дзень Рэспублікі
  • Сепаратызм у Расіі

Зноскі