Суб’екты Расійскай Федэрацыі

канстытуцыйная адзінка найвышэйшага ўзроўню ў Расіі

Суб’ект Расійскай Федэрацыі або скарочана суб’ект Федэрацыі, суб’ект Расіі — тэрытарыяльная адзінка верхняга ўзроўню ў Расійскай Федэрацыі.

Палітыка
Расія

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Расіі

Палітычная сістэма


Канстытуцыя Расіі

  • Папраўкі

Прэзідэнт Расіі


  • Адміністрацыя прэзідэнта

Урад


Федэральны сход


Судовая сістэма

  • Канстытуцыйны суд
  • Вярхоўны суд
  • Вышэйшы арбітражны суд

  • Пракуратура

Федэратыўны лад


Выбары

  • Палітычныя партыі
  • Рэферэндумы:
    • 17 сакавіка 1991
    • 25 красавіка 1993
    • 12 снежня 1993
  • Парламенцкія выбары:
    • 1990 • 1993 • 1995 • 1999 • 2003 • 2007 • 2011 • 2016 • 2021
  • Прэзідэнцкія выбары:
    • 1991 • 1996 • 2000 • 2004 • 2008 • 201220182024

  • Унутраная палітыка
  • Знешняя палітыка
  • Знешнеэканамічная палітыка
  • Ваеннае становішча
  • Міжнародныя арганізацыі

Паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, Расія з’яўляецца федэратыўнай дзяржавай і складаецца з раўнапраўных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, на цяперашні час з 89[1] суб’ектаў — рэспублік, краёў, абласцей, гарадоў федэральнага значэння, аўтаномных абласцей, аўтаномных акруг. Кожны суб’ект федэрацыі, акрамя федэральных органаў, мае сваю выканаўчую (звычайна, губернатара або кіраўніка), заканадаўчую (рэгіянальныя парламенты) і судовую (канстытуцыйны (статутны) суд суб’екта) галіны ўлады. Суб’екты маюць сваю ўласную канстытуцыю або статут, а таксама ўласнае заканадаўства, якое прымаецца рэгіянальнымі парламентамі. Суб’екты федэрацыі маюць па два прадстаўніка ў верхняй палаце расійскага парламента — Савеце Федэрацыі. Ва ўзаемаадносінах з федэральнымі органамі дзяржаўнай улады ўсе суб’екты федэрацыі паміж сабой раўнапраўныя. Суб’екты маюць паўнамоцтвы вырашаць пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй да ведання суб’ектаў. Суб’екты Расійскай Федэрацыі не маюць права выхаду з яе складу.

Сучасны федэратыўны склад Расіі

Асаблівасці статусу суб’ектаў федэрацыі

Расійскую Федэрацыю складаюць рэспублікі, краі, вобласці, горада федэральнага значэння, аўтаномная вобласць і аўтаномныя акругі, якія з'яўляюцца суб’ектамі федэрацыі. У табліцы прыводзяцца асаблівасці канстытуцыйна-прававога статусу кожнага з тыпаў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. У дужках пазначаны артыкулы Канстытуцыі Расіі, якія змяшчаюць адпаведныя палажэнні.

Анексія Крыма Расійскай Федэрацыі, у выніку якой былі ўтвораны 2 новыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль), не мае міжнароднага прызнання.

Рэспубліка
  • ахарактарызаваная ў Канстытуцыі Расіі як «Дзяржава» (частка 2 арт. 5);
  • статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваёй канстытуцыяй частка 2 арт. 5, частка 1 арт. 66);
  • мае права вызначаць свае дзяржаўныя мовы частка 2 арт. 68).
Край, вобласць, Горад федэральнага значэння
  • статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваім статутам, якія прымаюцца краявым (абласным, гарадскім) заканадаўчым (прадстаўнічым) органам (частка 2 артыкула 5, частка 2 артыкула 66).
Аўтаномная вобласць
  • статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваім статутам, якія прымаюцца заканадаўчым (прадстаўнічым) органам аўтаномнай вобласці (частка 2 артыкула 5, частка 2 артыкула 66);
  • можа быць прыняты федэральны закон аб аўтаномнай вобласці (частка 3 артыкула 66).
Аўтаномная акруга
  • статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваім статутам, якія прымаюцца заканадаўчым (прадстаўнічым) органам аўтаномнай акругі (частка 2 артыкула 5, частка 2 артыкула 66);
  • можа быць прыняты федэральны закон пра аўтаномную акругу (частка 3 артыкула 66);
  • адносіны аўтаномных акруг, якія ўваходзяць у склад краю або вобласці, можа рэгуляваць федэральны закон і дагавор паміж адпаведнымі аўтаномнай акругай і краем або вобласцю (частка 4 артыкула 66)[2].

Размеркаванне суб’ектаў федэрацыі па тыпах

Ніжэй даюцца звесткі пра колькасць суб’ектаў Расійскай Федэрацыі кожнага тыпу і іх тэрытарыяльнае размяшчэнне.

24 рэспублікі[1].
9 краёў
48 абласцей
3 горада федэральнага значэння[1]
1 аўтаномная вобласть
4 аўтаномных акругі

Коды суб’ектаў федэрацыі

Ёсць шэраг кадыровак суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, паводле якіх ім прысвойваюць лічбавыя або літарныя абазначэнні для розных мэт.

Пералік суб’ектаў

Суб’ект федэрацыіСцягГербТэры-
торыя (км²)
Насельніцтва
01.01.2018
Сталіца
(Адмініст-
ратыўны цэнтр)
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне
(паводле АКАТП)
Код АКАТПмуніцыпальныя ўтварэння
Рэспублікі
1Адыгея
7 792453 052Майкоп7 раёнаў і 2 гарады797 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
2Алтай
92 903218 039Горна-Алтайск10 раёнаў і 1 горад8410 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
3Башкартастан
142 9474 063 676Уфа54 раёны і 21 горад8054 муніцыпальныя раёны, 9 гарадскіх акруг
4Бурація
351 334984 870Улан-Удэ21 раён і 2 гарады8121 муніцыпальны раён, 2 гарадскія акругі
5Дагестан
50 2703 064 394Махачкала41 раён і 10 гарадоў8242 муніцыпальныя раёны, 10 гарадскіх акруг
6Інгушэція
3 628487 836Магас4 раёны і 4 гарады264 муніцыпальныя раёны, 4 гарадскія акругі
7Кабардзіна-Балкарыя
12 470865 916Нальчык10 раёнаў і 3 гарады8310 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
8Калмыкія
74 731275 390Эліста13 раёнаў і 1 горад8513 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
9Карачаева-Чаркесія
14 277466 056Чаркеск10 раёнаў і 2 гарады9110 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
10Карэлія
180 520622 433Петразаводск16 раёнаў і 13 гарадоў8616 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
11Комі
416 774840 788Сыктыўкар12 раёнаў і 8 гарадоў8715 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
12Крым[1]
26 0811 913 989Сімферопаль18 раёнаў і 16 гарадоў35[3][4]14 муніцыпальных раёнаў, 11 гарадскіх акруг
13Мардовія
26 128803 726Саранск22 раёны і 7 гарадоў8922 муніцыпальныя раёны, 1 гарадская акруга
14Марый Эл
23 375682 202Іашкар-Ала14 раёнаў і 4 гарады8814 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
15Паўночная Асеція — Аланія
7 987701 940Уладзікаўказ8 раёнаў і 1 горад908 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
16Татарстан
67 8473 893 756Казань43 раёна і 14 гарадоў9243 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі
17Тува
168 604321 597Кызыл17 раёнаў і 2 гарады9317 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
18Удмурція
42 0611 513 288Іжэўск25 раёнаў і 5 гарадоў9425 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
19Хакасія
61 569537 404Абакан8 раёнаў і 5 гарадоў958 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
20Чачня
15 6471 435 733Грозны17 раёнаў і 5 гарадоў9617 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
21Чувашыя
183431 230 479Чэбаксары21 раён і 9 гарадоў9721 муніцыпальны раён, 5 гарадскіх акруг
22Якуція
3 083 523964 252Якуцк33 раёны і 5 гарадоў9834 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі
Краі
23Алтайскі край
167 9962 350 361Барнаул60 раёнаў і 11 гарадоў160 муніцыпальных раёнаў, 11 гарадскіх акруг
24Забайкальскі край
431 8921 072 579Чыта31 раён і 5 гарадоў7631 муніцыпальны раён, 4 гарадскія акругі
25Камчацкі край
464 275314 420Петрапаўлаўск-Камчацкі11 раёнаў і 2 гарады3011 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
26Краснадарскі край
75 4855 600 893Краснадар37 раёнаў і 15 гарадоў337 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг
27Краснаярскі край
2 366 7972 876 360Краснаярск54 раёны і 19 гарадоў444 муніцыпальныя раёны, 17 гарадскіх акруг
28Пермскі край
160 2362 623 155Перм33 раёны і 14 гарадоў5742 муніцыпальныя раёны, 6 гарадскіх акруг
29Прыморскі край
164 6731 912 118Уладзівасток22 раёны і 12 гарадоў522 муніцыпальныя раёны, 12 гарадскіх акруг
30Стаўрапольскі край
66 1602 799 951Стаўрапаль26 раёнаў і 10 гарадоў726 муніцыпальных раёнаў, 9 гарадскіх акруг
31Хабараўскі край
66 1601 327 670Хабараўск17 раёнаў і 6 гарадоў817 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
Вобласці
32Амурская вобласць
361 908798 003Благавешчанск20 раёнаў і 7 гарадоў1020 муніцыпальных раёнаў, 8 гарадскіх акруг
33Арлоўская вобласць
24 652747 034Арол24 раёны і 3 гарады5424 муніцыпальныя раёны, 3 гарадскія акругі
34Архангельская вобласць[5]
589 9131 154 856Архангельск20 раёнаў і 8 гарадоў (з НАА)1119 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг (без НАА)
35Арэнбургская вобласць
123 7021 977 445Арэнбург35 раёнаў і 12 гарадоў5335 муніцыпальных раёнаў, 9 гарадскіх акруг
36Астраханская вобласць
49 0241 017 052Астрахань11 раёнаў і 3 гарады1211 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
37Белгародская вобласць
27 1341 550 026Белгарад21 раён і 6 гарадоў1419 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
38Бранская вобласць
34 8571 210 912Бранск27 раёнаў і 5 гарадоў1527 муніцыпальных раёнаў, 6 гарадскіх акруг
39Валагодская вобласць
144 5271 176 678Волагда26 раёнаў і 4 гарады1926 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
40Валгаградская вобласць
112 8772 520 516Валгаград32 раёны і 6 гарадоў1832 муніцыпальныя раёны, 6 гарадскіх акруг
41Варонежская вобласць
522162 345 520Варонеж32 раёны і 15 гарадоў2031 муніцыпальны раён, 3 гарадскія акругі
42Іванаўская вобласць
21 4371 014 620Іванава21 раён і 6 гарадоў2421 муніцыпальны раён, 6 гарадскіх акруг
43Іркуцкая вобласць
774 8462 403 643Іркуцк33 раёны і 14 гарадоў2527 муніцыпальных раёнаў, 9 гарадскіх акруг
44Калінінградская вобласць
15 125994 708Калінінград13 раёнаў і 6 гарадоў2715 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг
45Калужская вобласць
29 7771 011 069Калуга24 раёны і 4 гарады2924 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі
46Кастрамская вобласць
60 211643 330Кастрама24 раёны і 8 гарадоў3424 муніцыпальныя раёны, 6 гарадскіх акруг
47Кемераўская вобласць
95 7252 695 028Кемерава19 раёнаў і 18 гарадоў3218 муніцыпальных раёнаў, 16 гарадскіх акруг
48Кіраўская вобласць
1203741 283 400Кіраў39 раёнаў і 5 гарадоў3339 муніцыпальных раёнаў, 6 гарадскіх акруг
48Курганская вобласць
71 488845 597Курган24 раёны і 9 гарадоў3724 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі
49Курская вобласць
29 9971 116 021Курск28 раёнаў і 5 гарадоў3828 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
50Ленінградская вобласць
83 9081 813 677Санкт-Пецярбург[6]17 раёнаў і 20 гарадоў4117 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
51Ліпецкая вобласць
24 0471 150 630Ліпецк18 раёнаў і 2 гарады4218 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
52Магаданская вобласць
462 464144 375Магадан8 раёнаў і 2 гарады448 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
53Маскоўская вобласць
44 3297 504 339лічыцца Масква[7], урад у Краснагорску38 раёнаў і 56 гарадоў4616 муніцыпальных раёнаў, 51 гарадская акруга (46 гарадоў і 5 ЗАТА), з 2018 года 56 гарадскіх акруг і 11 муніцыпальных раёнаў
54Мурманская вобласць
144 902753 226Мурманск5 раёнаў і 13 гарадоў475 муніцыпальных раёнаў, 14 гарадскіх акруг
55Наўгародская вобласць
54 501606 305Вялікі Ноўгарад21 раён і 3 гарады4921 муніцыпальны раён, 1 гарадская акруга
56Ніжагародская вобласць
76 6243 234 676Ніжні Ноўгарад48 раёнаў і 12 гарадоў2248 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі
57Новасібірская вобласць
177 7562 789 095Новасібірск30 раёнаў і 7 гарадоў5030 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
58Омская вобласць
24 652747 034Омск32 раёны і 6 гарадоў5232 муніцыпальныя раёны, 1 гарадская акруга
59Пензенская вобласць
43 3521 331 621Пенза28 раёнаў і 5 гарадоў5627 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
60Пскоўская вобласць
55 399636 240Пскоў24 раёны і 2 гарады5824 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі
61Разанская вобласць
39 6051 121 316Разань25 раёнаў і 4 гарады6125 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі
62Растоўская вобласць
100 9674 219 732Растоў-на-Доне43 раёны і 16 гарадоў6043 муніцыпальныя раёны, 12 гарадскіх акруг
63Самарская вобласць
53 5653 193 189Самара27 раёнаў і 10 гарадоў3627 муніцыпальных раёнаў, 10 гарадскіх акруг
64Саратаўская вобласць
101 2402 463 223Саратаў38 раёнаў і 13 гарадоў6338 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі
65Сахалінская вобласць
87 101490 595Южна-Сахалінск17 раёнаў і 9 гарадоў641 муніцыпальны раён, 17 гарадскіх акруг
66Смаленская вобласць
49 779949 250Смаленск25 раёнаў і 2 гарады6625 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
67Свярдлоўская вобласць
194 3074 325 318Екацярынбург30 раёнаў і 34 гарады655 муніцыпальных раёнаў, 68 гарадскіх акруг
68Тамбоўская вобласць
34 4621 034 269Тамбоў23 раёны і 7 гарадоў6823 муніцыпальныя раёны, 7 гарадскіх акруг
69Томская вобласць
314 3911 077 896Томск16 раёнаў і 6 гарадоў6916 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі
70Тульская вобласць
25 6791 492 018Тула23 раёны і 9 гарадоў7023 муніцыпальныя раёны, 3 гарадскія акругі
71Уладзімірская вобласць
29 0841 378 528Уладзімір16 раёнаў і 10 гарадоў1716 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
72Ульянаўская вобласць
37 1811 246 289Ульянаўск21 раён і 6 гарадоў7321 муніцыпальны раён, 3 гарадскія акругі
73Цвярская вобласць
84 2011 283 754Цвер36 раёнаў і 12 гарадоў2836 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг
74Цюменская вобласць[8]
1 464 1733 691 802Цюмень38 раёнаў і 26 гарадоў
ХМАА і ЯНАА)
7121 муніцыпальны раён, 5 гарадскіх акруг
(без ХМАА і ЯНАА)
75Чалябінская вобласць
88 5293 492 740Чалябінск24 раёны і 23 гарады7427 муніцыпальных раёнаў, 16 гарадскіх акруг
76Яраслаўская вобласць
36 1771 265 247Яраслаўль17 раёнаў і 11 гарадоў7817 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
Гарады федэральнага значэння
77Масква
2 56112 500 123Масква12 адміністрацыйных акруг45146 унутрыгарадскіх муніцыпальных утварэнняў (125 раёнаў, 2 гарадскія акругі, 19 паселішчаў)
78Санкт-Пецярбург
1 4035 356 755Санкт-Пецярбург18 раёнаў40111 унутрыгарадскіх муніцыпальных утварэнняў (81 муніцыпальная акруга, 9 гарадоў і 21 пасёлак)
79Севастопаль[1]
864436 463Севастопаль4 раёны67[4][9]10 унутрыгарадскіх муніцыпальных утварэнняў (9 муніцыпальных акруг, 1 горад)
Аўтаномная вобласць
80Яўрэйская АВ
36 271162 099Бірабіджан5 раёнаў і 1 горад995 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
Аўтаномныя акругі
81Ненецкая АА[5]
176 81044 058Нар’ян-Мар1 раён і 1 горад111 муніцыпальны раён, 1 гарадская акруга
82Ханты-Мансійская АА — Югра[8]
534 8011 654 942Ханты-Мансійск9 раёнаў і 14 гарадоў719 муніцыпальных раёнаў, 13 гарадскіх акруг
83Чукоцкая АА
721 48148 895Анадыр8 раёнаў і 1 горад776 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
84Ямала-Ненецкая АА[8]
769 250538 026Салехард7 раёнаў і 8 гарадоў717 муніцыпальных раёнаў, 6 гарадскіх акруг
Расійская Федэрацыя
17 125 191146 877 088Масква

Іншыя асаблівасці тэрытарыяльнага ладу Расіі

Групіроўкі рэгіёнаў Расіі

Суб’екты Расійскай Федэрацыі групуюць у:

  • 8 федэральных акруг (да 2010 года — 7, у 2014—2016 гадах — 9);
  • 12 эканамічных раёнаў;
  • 10 геаграфічных раёнаў;
  • 8 прыродных раёнаў[10];
  • 4 ваенныя акругі (да 2010 года — 6);
  • 11 гадзінных паясоў (у 2010—2014 гадах — 9).
  • 10 арбітражных судовых акруг

Зноскі

Спасылкі