Google Translate

Google Translate (бел.: Гугл перакладай) — сэрвіс ад Google, які на 2015 год дазваляў перакладаць разнастайныя тэксты і вэб-старонкі на 109 мовах (у тым ліку і на беларускай). Колькасць параграфаў ці тэхнічных тэрмінаў у выточным тэксце абмяжоўваецца. Акрамя гэтага, ёсць функцыя «Перакладзены пошук», дзе можна выбраць выточную мову вынікаў і канцавую, увесці запыт і атрымаць вынік на абранай мове. 26 жніўня 2008 года сайт папоўніўся магчымасцю перакладаць з 50 моў на беларускую і наадварот з беларускай мовы на 50 іншых[1].

Google Translate
Выява лагатыпа
URLtranslate.google.com
Тып сайтапераклад
Рэгістрацыянепатрэбная
Мова(-ы)Беларуская і 108 іншых (пераклад у абодвух кірунках; 2021)
УладальнікGoogle
АўтарGoogle
Пачатак працы28 красавіка 2008
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У адрозненне ад іншых сэрвісаў перакладу, якія працуюць з SYSTRANS, Google карыстаецца ўласнымі распрацоўкамі ў дадзенай галіне. Google Translate, як іншыя сэрвісы, не мае граматычных правілаў, таму што алгарытм выкарыстоўвае гэтак званы статыстычны аналіз, а не традыцыйны алгарытм перакладу, заснаваны на правілах[2].

Храналогія камбінацый

Набор напрамкаў перакладу павялічваўся паступова. Усяго налічваецца 15 гэтак званых стадый. Яны прыведзеныя ў храналагічным парадку.

  • 1-я стадыя
     
  • французская → англійская
  • нямецкая → англійская
  • іспанская → англійская
     
  • кітайская (спрошчаная) → англійская
  • японская → англійская
  • карэйская → англійская
  • 5-я стадыя (снежань 2006)
    • англійская → руская
    • руская → англійская
  • 6-я стадыя (красавік 2007)
    • англійская → арабская
    • арабская → англійская
  • 7-я стадыя (люты 2007)
  • англійская → кітайская (традыцыйная)
  • кітайская (традыцыйная) → англійская
     
  • кітайская (спрошчаная → традыцыйная)
  • кітайская (традыцыйная → спрошчаная)
  • 8-я стадыя (кастрычнік 2007)
    • усе 25 моўных пар пачынаюць працу на ўласнай сістэме статыстычнага перакладу Google[3][4]
  • 9-я стадыя (8 мая 2008)
    • англійская → хіндзі
    • хіндзі → англійская
  • 10-я стадыя (май 2008. Адгэтуль, пераклад магчымы паміж любымі дзвюма мовамі. Калі гэта немагчыма, пераклад робіцца праз англійскую)
          
  • 11-я стадыя (25 верасня 2008)
               
  • 12-я стадыя (30 студзеня 2009)
                 
  • 13-я стадыя (19 чэрвеня 2009)
  • 14-я стадыя (24 жніўня 2009)
                     
  • 15-я стадыя (19 лістапада 2009)
Скончылася стадыя бэта-тэставання. Для беларускай, кітайскай, японскай, карэйскай, рускай, украінскай, балгарскай, грэчаскай, тайскай мовы і хіндзі стала даступная раманізацыя. Для арабскай, персідскай мовы і хіндзі таксама даступная адваротная раманізацыя. Англійскі пераклад можа быць агучаны камп’ютарным голасам.

Зноскі

Спасылкі