Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў

Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021-22 — 67 розыгрыш трафэю з часоў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 30-ы розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА.

Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў
Стадыён «Стад Дэ Франс» у камуне Сэн-Дэні на поўнач ад Парыжу стаў месцам правядзеньня фіналу
Стадыён «Стад Дэ Франс» у камуне Сэн-Дэні на поўнач ад Парыжу стаў месцам правядзеньня фіналу
Спаборніцтва Ліга чэмпіёнаў УЭФА
Сэзон 2021 — 2022
Даты Кваліфікацыя: 22 чэрвеня 202125 жніўня 2021
Асноўная частка: 14 верасьня 2021 — 28 траўня 2022
Колькасьць удзельнікаў Удзельнікі асноўнай часткі: 32
Усяго: 80 (зь 54 асацыяцыяў)
Пераможца Сьцяг Гішпаніі Рэал (Мадрыд)
Фіналіст Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул (з аднайменнага горада)
Паўфіналісты Сьцяг Гішпаніі Вільярэал (з аднайменнага мястэчка),
Сьцяг Ангельшчыны (Манчэстэр) Сіці
Чвэрцьфіналісты Сьцяг Нямеччыны Баварыя (Мюнхэн),
Сьцяг Ангельшчыны Чэлсі (Лёндан),
Сьцяг Партугаліі Бэнфіка (Лісабон),
Сьцяг Гішпаніі Атлетыка (Мадрыд)
Гледачоў на стадыёнах 4,402,255 (35,218 штоматч у сярэднім)
Згуляных матчаў 218 (з улікам кваліфікацыі), 125 (у асноўнай частцы)
Забітых галоў 380 (без уліку кваліфікацыі) — 3.04 штоматч у сярэднім
Найлепшы бамбардзір Сьцяг Францыі Карым Бэнзэма (Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд, 15 галоў)
Сайт Афіцыйны сайт Лігі чэмпіёнаў UEFA 2021-22

Дзейным чэмпіёнам на пачатак турніру зьяўляўся Чэлсі, які перамог у двух сэзонах розыгрышаў(заваяваў 2 тытулы), апошні ў папярэднім розыгрышы.

Фінал адбыўся на стадыёне «Стад дэ Франс» у камуне Сэн-Дэні за 5 км на поўнач ад Парыжу, Францыя. Першапачаткова плянавалася згуляць фінал на Альянц Арэне ў Мюнхэне. Аднак празь перанос ды зьмену месца фіналу 2020 году, усе гаспадары фіналаў былі перанесены гэтакім жа чынам на год раней, таму фінал 2022 году мусіў прыняць Санкт-Пецярбург. Але праз Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, фінал у рэшце рэшт быў перанесены ў Сэн-Дэні. Пераможца розыгрышу Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2021-22 гадоў аўтаматычна кваліфікуецца ў розыгрыш наступнага году ў групавы этап Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2022-23 гадоў, таксама атрымлівае права на ўдзел у гульне супраць пераможцы Лігі Эўропы УЭФА 2021-22 гадоў за Супэркубак УЭФА.

Гэты сэзон быў першым з 1999—2000 (то быў першы сэзон пасьля роспуску Кубка Ўладальнікаў Кубкаў) дзе 3 галоўных Эўрапейскіх клюбных спаборніцтвы (УЭФА Ліга Чэмпіёнаў, УЭФА Ліга Эўропы, УЭФА Ліга Канфэрэнцыяў) былі арганізаваныя УЭФА. Фармат Лігі Чэмпіёнаў застаўся безь зьмяненьняў, але каманды, якія выбылі з папярэдняга раўнду й першага кваліфікацыйнага, цяпер пераводзілісь у Лігу Канфэрэнцыяў замест Лігі Эўропы. Абаронца тытулу, Лёнданскі Чэлсі быў выбіты ў чвэрцьфінале Мадрыдскім Рэалам.

24 чэрвеня 2021 году УЭФА ўхваліў прапанову аб адмене правіла выязнога голу ва ўсіх клюбных спаборніцтвах УЭФА, якое выкарыстоўвалася з 1965 году. Адпаведна, калі ў двухматчавым супрацьстаяньні дзьве каманды заб’юць аднолькавую колькасьць галоў, пераможца ня будзе вызначацца колькасьцю галоў у гасьцях, забітых кожнай камандай, а будзе праводзіцца яшчэ 30 хвілін дадатковага часу, і калі дзьве каманды зноў заб’юць (не заб’юць) аднолькавую колькасьць галоў у дадатковы час, пераможца будзе вызначаны ў выніку серыі пэнальці.

Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях

Усяго 80 камандаў ад 54 з 55 асацыяцый чальцоў УЭФА ўдзельнічалі ў Лізе Чэмпіёнаў УЭФА 2021-22 (акрамя Ліхтэнштайна, бо той не праводзіць нацыянальнае спаборніцтва для адбору на турнір). Рэйтынг асацыяцыяў на аснове каэфіцыентаў УЭФА па выніках каманд у папярэднія 5 сэзонаў выкарыстоўваецца для вызначэньня колькасьці каманд-удзельніц для кожнай асацыяцыі:

  • Першыя 4 асацыяцыі кваліфікуюць прынамсі 4 каманды ў групавы этап Лігі Чэмпіёнаў УЭФА.
  • 5-6 асацыяцыі кваліфікуюць 3 каманды ў розыгрыш.
  • Кожная з асацыяцый 7-15 месцаў кваліфікуюць па дзьве каманды.
  • Усе асатнія асацыяцыі з 16 па 55 (акрамя Ліхтэнштайна) кваліфікуюць па адной камандзе.
  • Пераможцы Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2020-21 і Лігі Эўропы УЭФА 2020-21 могуць дадаткова ўступіць у розыгрыш, калі яны не адабраліся ў Лігу Чэмпіёнаў УЭФА праз свае нацыянальныя чэмпіянаты (Напрыклад Чэлсі адабраўся ў Лігу Чэмпіёнаў 2021-22 праз Ангельскую Прэмьер Лігу, але як пермаможца Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2020-21 будзе займаць гэты слот, а дублікаванае месца ў групавы этап пяройдзе бронзаваму прызэру 5 асацыяцыі (астатнія зьмяненьні ды зрухі ў кваліфікацыі праз гэнтую замену апісаныя ніжэй у разьдзеле аб разьмеркваньнях). А Вільярэал перамог у Лізе Эўропы 2020-21, праваліўшы адбор ў Ля Лізе, заняўшы там сёмае месца, значыць Вільярэал атрымае месца ў Лізе Чэмпіёнаў замест месца ў Лізе Канфэрэныяў празь 7 месца ў Ля Лізе.

Рэйтынг асацыяцыяў

  • (УЭЛ) — Дадтковае месца для пераможцы Лігі Эўропы УЭФА.
  • (АУС) — Адсутнасьць унутранага спаборніцтва для адбору.
Рэйтынг асацыяцыяў для сэзону Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2021-22
МесцаАсацыяцыяКаэф.КлюбаўНататкі
1 Гішпанія102.2834+1 (УЭЛ)
2 Ангельшчына90.462
3 Нямеччына74.784
4 Італія70.653
5 Францыя59.2483
6 Партугалія49.449
7 Расея45.5492
8 Бэльгія37.900
9 Украіна36.100
10 Нідэрлянды35.750
11 Турэччына33.600
12 Аўстрыя32.925
13 Данія29.250
14 Шатляндыя27.875
15 Чэхія27.300
16 Кіпр26.7501
17 Швайцарыя26.400
18 Грэцыя26.300
19 Сэрбія25.500
МесцаАсацыяцыяКаэф.КлюбаўНататкі
20 Харватыя24.8751
21 Швэцыя22.750
22 Нарвэгія21.750
23 Ізраіль19.625
24 Казахстан19.250
25 Беларусь18.875
26 Азэрбайджан18.750
27 Баўгарыя17.375
28 Румынія16.700
29 Польшча16.625
30 Славаччына15.875
31 Ліхтэнштайн13.5000(АУС)
32 Славенія13.0001
33 Вугоршчына12.875
34 Люксэмбург8.000
35 Летува7.875
36 Армэнія7.625
37 Латвія7.625
МесцаАсацыяцыяКаэф.КлюбаўНататкі
38 Альбанія7.3751
39 Паўночная Македонія7.375
40 Босьнія і Герцагавіна6.875
41 Малдова6.750
42 Ірляндыя6.700
43 Фінляндыя6.500
44 Грузія5.750
45 Мальта5.750
46 Ісьляндыя5.375
47 Ўэйлз5.000
48 Паўночная Ірляндыя4.875
49 Гібральтар4.750
50 Чарнагорыя4.375
51 Эстонія4.375
52 Косава4.000
53 Фарэрскія астравы3.750
54 Андора2.831
55 Сан Марына0.666

Разьмеркаваньне

Далей прадстаўляем ліст допуску на гэты сэзон. Трымацель тытулу Лігі Чэмпіёнаў Чэлсі гарантаваў сабе ўдзел у групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў што празь перамогу ў пяпярэднім розыгрышу, што праз трапляньне ў чацьвёрку найлепшых ангельскіх камандаў, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся й у месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў «ніжэйшых» (па рэйтынгу) лігаў:

  • Чэмпіён 11 асацыяцыі (Турэччыны) ўступае ў розыгрыш з групавога этапу замест раўнду кваліфікацыі плэй-оф.
  • Чэмпіён 13 асацыяцыі (Даніі) ўступае ў розыгрыш з раўнду плэй-оф кваліфікацыі замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду.
  • Чэмпіён 15 асацыяцыі (Чэхіі) ўступае ў розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду.
  • Чэмпіёны 18 ды 19 асацыяцый (Грэцыі й Сэрбіі адпаведна) уступаюць ў розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду замест першага кваліфікацыйнага раўнду.
Ліст допуску на сэзон Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2021-22
Каманды ўступаючыя на гэтым этапе ў розыгрышКаманды, што трапілі сюды з папярэдняга раўнду
Папярэдні раўнд

(4 каманды)

  • 4 чэмпіёны з асацыяцый 52-55
Першы кваліфікацыйны раўнд

(32 каманды)

  • 31 чэмпіён з асацыяцый 20-51 (акрамя Ліхтэнштайну)
  • 1 пераможца папярэдняга раўнду
Другі кваліфікацыйны раўнд

(26 камандаў)

Шлях чэмпіёнаў

(20 камандаў)

  • 4 чэмпіёны з асацыяцый 16-19
  • 16 пераможцаў першага кваліфікацыйнага раўнду
Шлях прадстаўнікоў лігаў

(6 камандаў)

  • 6 срэбных чэмпёнаў з асацыяцый 10-15
Трэці кваліфікацыйны раўнд

(20 камандаў)

Шлях чэмпіёнаў

(12 камандаў)

  • 2 чэмпіёны з асацыяцый 14-15
  • 10 пераможцаў другога кваліфікацыйнага раўнду (па шляху чэмпіёнаў)
Шлях прадстаўнікоў лігаў

(8 камандаў)

  • 3 срэбных чэмпіёны з асацыяцый 7-9
  • 2 бронзавыя прызэры з асацыяцый 5-6
  • 3 пераможцы другога кваліфікацыйнага раўнду (па шляху прадстаўнікоў лігаў)
Раўнд кваліфікацыі плэй-оф

(12 камандаў)

Шлях чэмпіёнаў

(8 камандаў)

  • 2 чэмпіёны з асацыяцый 12-13
  • 6 пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (па шляху чэмпіёнаў)
Шлях прадстаўнікоў лігаў

(4 каманды)

  • 4 пераможцы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (па шляху прадстаўнікоў лігаў)
Групавы этап

(32 каманды)

  • Уладальнік тытулу чэмпіёна лігі Эўропы
  • 11 чэмпіёнаў з асацыяцый 1-11
  • 6 срэбных чэмпіёнаў з асацыяцый 1-6
  • 4 бронзавыя прызэры з асацыяцый 1-4
  • 4 уладальніка чацьвёртых месцаў з асацыяцый 1-4
  • 4 пераможцы раўнду плэй-оф (па шляху чэмпіёнаў)
  • 2 пераможцы раўнду плэй-оф (па шляху прадстаўнікоў лігаў)
Плэй-оф асноўнай часткі

(16 камандаў)

  • 8 пераможцаў груповога этапу
  • 8 срэбных пераможцаў групавога этапу

Каманды-ўдзельнікі

Пазнакі ў дужках паказваюць якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:

  • ЛЧ: Уладальнік Чэмпіёнскага тытулу Лігі Чэмпіёнаў.
  • ЛЭ: Уладальнік Чэмпіёнскага тытулу Лігі Эўропы.
  • 1-ы(-ая, -ае), 2-і(-ая, -ое), 3-і(-яя, -яе), 4-ы(4-ая, 4-ае) і г. д.: пазыцыя ва ўласнай лізе папярэдняга сэзону.
  • Прп-: пазыцыі ў лігах праз прыпыненьне папярэдніх сэзонаў былі вызначаныя нацыянальнымі асацыяцыямі; усе каманды падлягалі зацьвярджэньню УЭФА ў адпаведнасьці з рэкамэндацыямі для ўдзелу ў эўрапейскіх спаборніцтвах.

Другі кваліфікацыйны раўнд, трэці кваліфікацыйны раўнд і раўнд плэй-оф былі падзеленыя на Чэмпіёнскі Шлях (ЧШ) ды Шлях Прадстаўнікоў Лігаў (ШПЛ).

Кваліфікацыя каманд у Лігу Чэмпіёнаў УЭФА 2021-22
Раўнд уступленьняКаманды
Групавы этап Чэлсі (Лёндан) (4-ы)ЛЧ Вільярэал (ЛЭ) Атлетыка (Мадрыд) (1-ы) Рэал (Мадрыд) (2-і)
Барсэлёна (3-яя) Сэвільля (4-ая) Сіці (Манчэстэр) (1-ы) Юнайтэд (Манчэстэр) (2-і)
Лівэрпул (3-і) Баварыя (Мюнхэн) (1-ая) РБ (Ляйпцыг) (2-і) Барусія (Дортмунд) (3-яя)
Вольфсбург (4-ы) Інтэрнацыянале (Мілян) (1-ы) Мілян (2-і) Аталянта (Бэргама) (3-яя)
Ювэнтус (Турын) (4-ы) Ліль (1-ы) Пары Сэн-Жэрмэн (Парыж) (2-і) Спортынг (Лісабон) (1-ы)
Порту (2-і) Зэніт (Санкт-Пецярбург) (1-ы) Бруге (1-ы) Дынама (Кіеў) (1-ае)
Аякс (Амстэрдам) (1-ы) Бэшыкташ (Стамбул) (1-ы)
Плэй-оф кваліфікацыіЧШ Рэд Бул (Зальцбург) (1-ы) Брэнбю (Капэнгаген) (1-ы)
Трэці кваліфікацыйны раўндЧШ Рэйнджарз (Глазга) (1-ы) Славія (Прага) (1-ая)
ШПЛ Манака (Фанвіей) (3-яе) Бэнфіка (Лісабон) (3-яя) Спартак (Масква) (2-ы) Генк (2-і)
Шахтар (Данецк) (2-і)
Другі кваліфікацыйны раўндЧШ Амонія (Нікасія) (1-ая) Янг Бойз (Бэрн) (1-ыя) Алімпіякос (Пірэй) (1-ы) Црвена Зьвезда (Бялград) (1-ая)
ШПЛ ПСВ (Эйндговэн) (2-і) Галатасарай (Стамбул) (2-і) Рапід (Вена) (2-і) Міт’юлян (Гэрнінг) (2-і)
Сэлтык (Глазга) (2-і) Спарта (Прага) (2-ая)
Першы кваліфікацыйны раўнд Дынама (Загрэб) (1-ае) Мальмё (1-ае) Будэ-Глімт (1-ы) Макабі (Хайфа) (1-ае)
Кайрат (Алматы) (1-ы) Шахцёр (Салігорск) (1-ы) Нэфтчы (Баку) (1-ыя) Лудагорац (Разград) (1-ы)
ЧФР Клуж (Клуж-Напокі) (1-ы) Легія (Варшава) (1-ая) Слован (Браціслава) (1-ы) Мура (Мурска-Сабота) (1-ая)
Фэрэнцвараш (Будапэшт) (1-ы) Фоля (Эш-сюр-Альзэт) (1-ая) Жальгірыс (Вільня) (1-ы) Алашкерт (Ерэван) (1-ы)
Рыга(1-ая) Тэўта (Дурэс) (1-ая) Шкендыя (Тэтава) (1-ая) Борац (Баня-Лука) (1-ы)
Шэрыф (Тыраспаль) (1-ы) Шэмрак Ровэрз (Дублін) (1-ыя) ХІК (Хэльсынкі) (1-ы) Дынама (Тбілісі) (1-ае)
Гібэрніянз (Паола) (Прп-2-і) Валюр (Рэйк’явік) (Прп-1-ы) Номадс (Конас-Кій) (1-ыя) Лінфілд (Бэлфаст) (1-ы)
Лінкальн Рэд Імпс (Гібральтар) (1-ы) Будучнаст (Падгорыца) (1-ая) Флёра (Талін) (1-ая)
Папярэдні раўнд Прышціна (1-ая) ГБ Торсгаўн (Торсгаўн) (1-ы) Інтэр (Эскальдэс-Энгардань) (1-ы) Фальгорэ (Фальчыяна) (1-ае)

Заўвагі:

  1. Ісьляндыя: Па рашэньні Ісьляндзкай фэдэрацыі футболу, чэмпіёнам быў абвешчаны Валюр з Рэйк’явіку, бо ён знаходзіўся першым у табліцы нацыянальнага спаборніцтва, якое было прыпынена праз панэмію Ковід-19.
  2. Ліхтэнштайн: Сем камандаў афіляваных зь Ліхтэнштайнскай Футбольнай Фэдэрацыяй гуляюць у Швайцарскай футбольнай лізе, адпаведна адбор для іх праходзіць па швайцарскай квоце. Адзінае Эўрапейскае спаборніцтва, куда могуць трапіць удзельнікі празь Ліхтэнштайнскую асацыяцыю — Футбольны Кубак Ліхтэнштайна, пераможцы якога кваліфікуюцца ў Лігу Канфэрэнцыяў УЭФА.
  3. Мальта: Па рашэньні Мальтыйскай фэдэрацыі футболу, чэмпіёнам быў абвешчаны Гамрун Спартанз з Гамруна, але ён быў адхілены ад удзелу ў Лізе Чэмпіёнаў УЭФА 2021-22 праз забарону за ўдзел у дамоўленых матчах у 2013. Гібэрніянз з Паолы заняў месца Гамрун Спартанз, ён знаходзіўся другім у табліцы нацыянальнага спаборніцтва, якое было прыпынена праз пандэмію Ковід-19.

Расклад матчаў

Усім матчам былі разьмеркаваныя гульнявыя дні ў аўторак ды сераду, акрамя фіналу папярэдняга раўнду, які прайшоў у пятніцу, а гэтаксама асноўнага фіналу, які прайшоў у суботу. Некаторыя адпаведныя матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду згулялі толькі ў аўторак праз Супэркубак УЭФА 2021 году ў наступную сераду (адносна таго гульнявога тыдня). Заплянаваны час пачаткаў, пачынаючы з раўнду плэй-оф: 19:45 (замест 19:55 раней) і 22:00 (па Менскаму часе).

Усе лёсаваньні прайшлі ў штаб-кватэры УЭФА ў швайцарскім Ньёне, за выключэньнем лёсаваньня групавога этапу, якое адбылося ў Стамбуле, Турэччына, 26 жніўня 2021 году.

Расклад матчаў на Лігу Чэмпіёнаў УЭФА 2021-22
ФазаРаўндЛёсаваньнеПершы матчДругі матч
КваліфікацыяПапярэдні раўнд8 Чэрвеня 202122 Чэрвеня 2021 (паўфіналы)25 Чэрвеня 2021 (фінал)
Першы кваліфікацыйны раўнд15 Чэрвеня 20216-7 Ліпеня 202113-14 Ліпеня 2021
Другі кваліфікацыйны раўнд16 Чэрвеня 202120-21 Ліпеня 202127-28 Ліпеня 2021
Трэці кваліфікацыйны раўнд19 Ліпеня 20213-4 Жніўня 202110 Жніўня 2021
Плэй-офКваліфікацыйны плэй-оф2 Жніўня 202117-18 Жніўня 202124-25 Жніўня 2021
Групавы этап1 гульнявы дзень26 Жніўня 202114-15 Верасьня 2021
2 гульнявы дзень28-29 Верасьня 2021
3 гульнявы дзень19-20 Кастрычніка 2021
4 гульнявы дзень2-3 Лістапада 2021
5 гульнявы дзень23-24 Лістапада 2021
6 гульнявы дзень7-8 Сьнежня 2021
Гульні на вылетРаўнд шаснаццаці13 Сьнежня 202115-16 & 22-23 Лютага 20228-9 & 15-16 Сакавіка 2022
Чвэрцьфіналы18 Сакавіка 20225-6 Красавіка 202212-13 Красавіка 2022
Паўфіналы26-27 Красавіка 20223-4 Траўня 2022
Фінал28 Траўня 2022 году на стадыёне «Стад дэ Франс» у Сэн-Дэні

Кваліфікацыйныя раўнды

Папярэдні раўнд

Лёсаваньне адбылося па раскладзе 8 чэрвеня а 13 гадзіны па Менскаму часе. Матчы папярэдняга раўнду складаліся з паўфіналаў 22 жніўня ды фіналу 25 жніўня, спачатку матчы мусілі прайсьці на Фарэрскіх астравах, але праз абмежаваньні ў сувязі з пандэміяй ковід-19 на Фарэрскіх астравах былі перанесеныя ў Альбанію ў гарады Эльбасан і Дурэс.

Пераможца пяпярэдняга раўнду праходзе ў першы кваліфікацыйны раўнд. Астатнія ўдзельнікі папярэдняга раўнду аўтаматычна перайшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд чэмпіёнскага шляху Лігі Канфэрэнцыяў УЭФА.

Каманда 1ЛікКаманда 2
Паўфіналы
Фальгорэ (Фальчыяна)0:2 Прышціна (з аднайменнага горада)
ГБ Торсгаўн (Торсгаўн)0:1 Інтэр (Эскальдэс-Энгардань)
Фінал
Прышціна (з аднайменнага горада)2:0 Інтэр (Эскальдэс-Энгардань)

Першы кваліфікацыйны раўнд

Лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раўнду прайшло 15 чэрвеня 2021 году а 13 гадзіне па Менскаму часе. Першыя матчы прайшлі 6 й 7 ліпеня, а матчы ў адказ — 13 й 14 ліпеня 2021 году.

Пераможцы двубою выйшлі ў другі раўнд кваліфікацыі па Шляху Чэмпіёнаў. Хто атрымаў паразу — былі пераведзеныя ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў на Шлях Чэмпіёнаў.

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч
Фоля (Эш-сюр-Альзэт)2-7 Лінкальн Рэд Імпс (Гібральтар)2-20-5
Слован (Браціслава)3-2[1] Шэмрак Ровэрз (Дублін)2-01-2
Мальмё (з аднайменнага горада)2-1 Рыга (з аднайменнага горада)1-01-1
Будэ-Глімт (з гораду Будэ)2-5 Легія (Варшава)2-30-2
Номадс (Конас-Кій)2-3 Алашкерт (Ерэван)2-20-1 (д. ч.[2])
ХІК (Хэльсынкі)7-1 Будучнаст (Падгорыца)3-14-0
ЧФР Клуж (Клуж-Напокі)4-3 Борац (Баня-Лука)3-11-2 (д. ч.[2])
Шкендыя (Тэтава)0-6 Мура (Мурска-Сабота)0-10-5
Тэўта (Дурэс)0-5 Шэрыф (Тыраспаль)0-40-1
Дынама (Тбілісі)2-4 Нэфтчы (Баку)1-21-2
Макабі (Хайфа)1-3 Кайрат (Алматы)1-10-2
Лудагорац (Разград)2-0 Шахцёр (Салігорск)1-01-0
Фэрэнцвараш (Будапэшт)6-1 Прышціна (з аднайменнага горада)3-03-1
Жальгірыс (Вільня)5-2 Лінфілд (Бэлфаст)3-12-1
Флёра (Талін)5-0 Гібэрніянз (Паола)2-03-0
Дынама (Загрэб)5-2 Валюр (Рэйк’явік)3-22-0

Другі кваліфікацыцны раўнд

Лёсаваньне другога кваліфікацыйнага раўнду адбылося 16 чэрвеня 2021 году а 13 гадзіне па Менскаму часе. Першыя гульні прайшлі 20 й 21 ліпеня, другія — 27 ды 28 ліпеня 2021 году адпаведна.

Пераможцы двубою кваліфікуюцца ў трэці раўнд адпаведнага шляху. Хто атрымаў паразу на чэмпіёнскім шляху адпраўляюцца ў чэмпіёнскі шлях трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА, у той жа час астатнія са шляху прадстаўнікоў лігі атрымалі наступныя месцы працягваньня ўдзелу ў частцы шляху прадстаўнікоў лігі трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА.

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч
Чэмпіёнскі шлях
Дынама (Загрэб)3-0 Амонія (Нікасія)2-01-0
Слован (Браціслава)2-3 Янг Бойз (Бэрн)0-02-3
Легія (Варшава)3-1 Флёра (Талін)2-11-0
Алашкерт (Ерэван)1-4 Шэрыф (Тыраспаль)0-11-3
Алімпіякос (Пірэй)2-0 Нэфтчы (Баку)1-01-0
Кайрат (Алматы)2-6 Црвена Зьвезда (Бялград)2-10-5
Лінкальн Рэд Імпс (Гібральтар)1-4 ЧФР Клуж (Клуж-Напокі)1-20-2
Мальмё (з аднайменнага горада)4-3 ХІК (Хэльсынкі)2-12-2
Фэрэнцвараш (Будапэшт)5-1 Жальгірыс (Вільня)2-03-1
Мура (Мурска-Сабота)1-3 Лудагорац (Разград)0-01-3
Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч
Шлях прадстаўнікоў лігі
Рапід (Вена)2-3 Спарта (Прага)2-10-2
Сэлтык (Глазга)2-3 Міт’юлян (Гэрнінг)1-11-2 (д. ч.[2])
ПСВ (Эйндговэн)7-2 Галатасарай (Стамбул)5-12-1

Трэці кваліфікацыйны раўнд

Лёсаваньне трэцяга кваліфікацыйнага раўнду адбылося 19 ліпеня 2021 году а 13 гадзіне па Менскаму часе. Першыя гульні прайшлі 3 й 4 жніўня, другія — 10 жніўня 2021 году.

Пераможцы двубою кваліфікуюцца ў кваліфікацыйны раўнд плэй-оф адпаведнага шляху. Хто атрымаў паразу на чэмпіёнскім шляху адпраўляюцца ў чэмпіёнскі шлях кваліфікацыйнага раўнду плэй-оф Лігі Эўропы УЭФА, у той жа час астатнія з паразай са шляху прадстаўнікоў лігі трапілі адразу ў групавы этап Лігі Эўропы УЭФА.

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч
Чэмпіёнскі шлях
Дынама (Загрэб)2-1 Легія (Варшава)1-11-0
ЧФР Клуж (Клуж-Напокі)2-4 Янг Бойз (Бэрн)1-11-3
Алімпіякос (Пірэй)3-3 (1-4[3]) Лудагорац (Разград)1-12-2 (д. ч.[2])
Црвена Зьвезда (Бялград)1-2 Шэрыф (Тыраспаль)1-10-1
Мальмё (з аднайменнага горада)4-2 Рэйнджарз (Глазга)2-12-1
Фэрэнцвараш (Будапэшт)2-1 Славія (Прага)2-00-1
Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч
Шлях прадстаўнікоў лігі
ПСВ (Эйндговэн)4-0 Міт’юлян (Гэрнінг)3-01-0
Спартак (Масква)0-4 Бэнфіка (Лісабон)0-20-2
Генк (з аднайменнага горада)2-4 Шахтар (Данецк)1-21-2
Спарта (Прага)1-5 Манака (з аднайменнага горада)0-21-3

Раўнд кваліфікацыйнага плэй-оф

Лёсаваньне раўнду плэй-оф адбылося 2 жніўня 2021 году а 13:00 па Менскаму часе. Першыя матчы прайшлі 17 й 18 жніўня, гасьцёвыя — 24 й 25 жніўня 2021 году.

Пераможцы матчаў выйшлі ў групавы этап. Пераможаныя былі пераведзены ў групавы этап Лігі Эўропы.

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч
Чэмпіёнскі шлях
Рэд Бул (Зальцбург)4-2 Брэнбю (Капэнгаген)2-12-1
Янг Бойз (Бэрн)6-4 Фэрэнцвараш (Будапэшт)3-23-2
Мальмё (з аднайменнага горада)3-2 Лудагорац (Разград)2-01-2
Шэрыф (Тыраспаль)3-0 Дынама (Загрэб)3-00-0
Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч
Шлях прадстаўнікоў лігі
Манака (з аднайменнага горада)2-3 Шахтар (Данецк)0-12-2 (д. ч.[2])
Бэнфіка (Лісабон)2-1 ПСВ (Эйндговэн)2-10-0

Групавы этап

Лёсаваньне групавога этапу прайшло ў Стамбуле (Турэччына) 26 жніўня 2021 году. 32 каманды былі падзеленыя на восем групаў па чатыры ў кожнай. Для лёсаваньня каманды былі разьмеркаваныя на чатыры кошыкі, кожны з васьмі камандаў, паводля наступных прынцыпаў:

  • У кошык 1 трапілі чэмпіёны Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а таксама чэмпіёны шасьці лепшых асацыяцыяў на падставе іх каэфіцыентаў УЭФА 2021 году.
  • Кошыкі 2, 3 й 4 зьмяшчаюць астатнія каманды, пасеяныя паводля іхных клюбных каэфіцыентаў УЭФА 2021 году.

Каманды з адной асацыяцыі, гэтаксама па палітычных матывах каманды Ўкраіны ды Расеі, не маглі трапіць у адну групу.

Матчы прайшлі 14-15 верасьня, 28-29 верасьня, 19-20 кастрычніка, 2-3 лістапада, 23-24 лістапада і 7-9 сьнежня 2021 году. Дзьве найлепшыя каманды кожнай групы выйшлі ў 1/8 фіналу. Каманды, якія занялі трэцяе месца, былі пераведзены ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы, а каманды, якія занялі чацьвёртае месца, выбылі з эўрапейскіх спаборніцтваў у гэтым сэзоне.

Тыраспальскі «Шэрыф» дэбютаваў на групавым этапе. Ён стаў першай камандай з Малдовы, якая згуляла ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.

Група А

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяМСцПСЖРБЛБргГалеадоры
Манчэстэр Сіці640218-10 (+8)12Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-222–16–34–1Магрэз-5;Жэзус-3;Кансэлу-2;Стэрлінг-2;Аке-1;
Грыліш-1;Ўокер-1;Палмэр-1;Фодэн-1;Мюкіеле-1(аўта);
Пары Сэн-Жэрмэн632113–8 (+5)11Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-222–03–24–1Мэсі-5;Мбапэ-4;Вэйнальдум-2;
Эрэра-1;Гуе-1;
РБ Ляйпцыг (футбольны клюб)621315–14 (+1)7Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-222–12–21–2Нкюнкю-7;Сылва-3;Собаслаі-2;
Форсбэрг-2;Мюкіеле-1;
Бруге (футбольны клюб)61146–20 (-14)4выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–51–10–5Ванакен-3;Рытс-2;
Стоўнз-1(аўта);

Група Б

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяЛвпАМдПртМлнГалеадоры
Лівэрпул (футбольны клюб)660017-6 (+11)18Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-222–02–03–2Саляг-7;Манэ-2;Фірміну-2;Гэндэрсан-1;Кейта-1;
Жота-1;Тыяга-1;Арыгі-1;Таморы-1(аўта);
Атлетыка Мадрыд62137–8 (-1)7Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-222–30–00–1Грызман-4;Суарэс-1;
Карэа-1;Дэ Паўль-1;
Порту (футбольны клюб)61234–11 (-7)5Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-221–51–31–0Дыяс-2;Тарэмі-1;
Алівэйра-1;
Мілян (футбольны клюб)61146–9 (-3)4выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–21–21–1Рэбіч-1;Дыяс-1;Леан-1;
Мэсіяс-1;Таморы-1;Мбэмба-1(аўта);

Група В[4]

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяААмСЛсБДрБСтГалеадоры
Аякс Амстэрдам660020–5 (+15)18Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-224–24–02–0Алер-10;Бэргёйс-3;Антані-2;Блінд-1;
Тадыч-1;Кляасэн-1;Нэрэс-1;Ройс-1(аўта);
Спортынг Лісабон630314–12 (+2)9Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-221–53–14–0Гансалвіш-4;Паўліньню-3;Каатэс-2;
Сарабія-2;Пора-1;Сантуш-1;Табата-1;
Барусія Дортмунд630310–11 (-1)9Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-221–31–05–0Голян-3;Мален-3;
Ройс-3;Бэлінггэм-1;
Бэшыкташ Стамбул60063–19 (-16)0выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–21–41–2Мантэра-1;Ларын-1;
Гезаль-1;

Група Г

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяРМдІМлШТрШДнГалеадоры
Рэал Мадрыд650114–3 (+11)15Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-222–01–22–1Бэнзэма-5;Радрыгу-2;Вінісіюс-2;Кроос-2;
Аляба-1;Асэнсіё-1;Крыўцоў-1(аўта);
Інтэрнацыянале Мілян63128–5 (+3)10Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-220–13–12–0Джэка-3;Відаль-1;дэ Врэй-1;
Брозавіч-1;Шкрыняр-1;Санчэс-1;
Шэрыф Тыраспаль62137–11 (-4)7Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-220–31–32–0Тыль-2;Траарэ-2;Янсанэ-1;
Яхшыбоеў-1;Нікалаў-1;
Шахтар Данецк60242–12 (-10)2выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году0–50–01–1Фэрнанду-2;

Група Д

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяБМнБЛсБрсДКўГалеадоры
Баварыя Мюнхэн660022–3 (+19)18Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-225–23–05–0Левандоўскі-9;Санэ-5;Мюлер-2;Гнабры-2;Шупо-
Матынг-1;Каман-1;Мусіяля-1;Эвэртан-1(аўта);
Бэнфіка Лісабон62227–9 (-2)8Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-220–43–02–0Нуньес-3;Сылва-1;Марату-1;
Ярамчук-1;Жылбэрту-1;
Барсэлёна (футбольны клюб)62132–9 (-7)7Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-220–30–01–0Піке-1;Фаці-1;
Дынама Кіеў60151–11 (-10)1выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–20–00–1Гармаш-1;

Група Е

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяМЮнВлрАБрЯББГалеадоры
Манчэстэр Юнайтэд632111–8 (+3)11Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-222–13–21–1Раналду-6;Тэлес-1;Рашфард-1;
Магуайр-1;Санча-1;Грынўуд-1;
Вільярэал (футбольны клюб)631212–9 (+3)10Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-220–22–22–0Данджума-4;Капу-2;Трыгерас-1;Алькасэр-1;
Ерэмі-1;Марэна-1;Марэна-1;Чуквуэзэ-1;
Аталянта Бэргама613212–13 (-1)6Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-222–22–31–0Сапата-3;Фройлер-1;Гозэнс-1;Пэсына-1;Пашаліч-1;
Дэмірал-1;Ілічыч-1;Паляміна-1;Мурыель-1;Маліноўскі-1;
Янг Бойз Бэрн61237–12 (-5)5выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году2–11–43–3Пэфак-2;Нгамалё-1;Элія-1;
Сьера-1;Гэфці-1;Рыдэр-1;

Група Ё

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяЛльРБЗСвлВлфГалеадоры
Ліль (футбольны клюб)63217–4 (+3)11Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-221–00–00–0Дэйвід-3;Ілмаз-2;Іканэ-1;Гомэс-1;
Рэд Бул Зальцбург63128–6 (+2)10Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-222–11–03–1Адэймі-3;Акафор-3;Сучыч-1;Вёбэр-1;
Сэвільля (футбольны клюб)61325–5 (0)6Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-221–21–12–0Ракіціч-2;Акампас-1;Жардан-1;Мір-1;
Вольфсбург (футбольны клюб)61235–10 (-5)5выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–32–11–1Штэфэн-2;Нмэча-2;Баку-1;

Група Ж

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяЮТрЧЛнЗСПМлмГалеадоры
Ювэнтус Турын650110–6 (+4)15Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-221–04–21–0Дыбаля-3;Марата-2;К’еза-2;
Сандру-1;Кулушэўскі-1;Кін-1;
Чэлсі Лёндан641113–4 (+9)13Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-224–01–04–0Вэрнэр-3;Люкаку-2;Жаржыньню-2;Крыстэнсэн-1;
Гавэрц-1;Зыеш-1;Чалаба-1;Джэймз-1;Гадсан-Адоі-1;
Зэніт Санкт-Пецярбург612310–10 (0)5Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-220–13–34–0Азмун-2;Клаўдыньню-2;Кузяеў-1;Сутормін-1;
Вэндэл-1;Ракіцкі-1;Аздоеў-1;Бануччы-1(аўта);
Мальмё (футбольны клюб)60151–14 (-13)1выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году0–30–11–1Рыкс-1;

Плэй-оф

У раўндзе асноўнага плэй-оф каманды гулялі паміж сабою ў двух матчах дома і ў гасьцях, за выключэненем аднаматчавага фіналу. Мэханізм лёсаваньняў ды гульняў кожнага раўнду быў наступным:

  • У лёсаваньні 1/8 фіналу восем пераможцаў групаў былі пасеянымі, а восем тых, што занялі другое месца, выцягваліся з другога кошыка. Да пасеяных камандаў выцягваліся ў супэрнікі тыя, хто ня быў пасеянымі. Каманды з адной групы або з адной асацыяцыі не маглі трапіць адна супраць адной.
  • У лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў не было пасеяў, і каманды з адной групы або з аднаго аб’яднаньня маглі згуляць паміж сабой. Паколькі лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў праводзіліся разам да вынікаў чвэрцьфіналаў, асобы пераможцаў чвэрцьфіналу не былі вядомыя на момант лёсаваньня. Таксама было праведзена лёсаваньне, каб вызначыць, які пераможца паўфіналу быў вызначаны ў якасьці «хатняй» каманды для фіналу (у адміністрацыйных мэтах, паколькі ён праходзіў на нэўтральнай пляцоўцы).

Сетка

 1/8 фіналу1/4 фіналу1/2 фіналуФінал
                     
  Бэнфіка Лісабон213 
  Аякс Амстэрдам202 
   Бэнфіка Лісабон134 
   Лівэрпул336 
  Інтэрнацыянале011
  Лівэрпул202 
   Лівэрпул235 
   Вільярэал022 
  Вільярэал134 
  Ювэнтус Турын101 
   Вільярэал112
   Баварыя Мюнхэн101 
  Рэд Бул Зальцбург112
  Баварыя178 
   Лівэрпул0
   Рэал Мадрыд1
  Спортынг Лісабон000 
  Манчэстэр Сіці505 
   Манчэстэр Сіці101
   Атлетыка Мадрыд000 
  Атлетыка Мадрыд112
  Манчэстэр Юнайтэд101 
   Манчэстэр Сіці415
   Рэал Мадрыд336[2] 
  Чэлсі Лёндан224 
  Ліль011 
   Чэлсі Лёндан134
   Рэал Мадрыд325[2] 
  Пары Сэн-Жэрмэн112
  Рэал Мадрыд033 

1/8 фіналу

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матчГалы й галеадоры
Бэнфіка3:2Аякс2:21:0
  1. Тадыч 18' (0:1), Алер 28' (аўта) (1:1), 29' (1:2), Ярамчук 72' (2:2)
  2. Нуньес 77' (3:2)
Інтэрнацыянале1:2Лівэрпул0:21:0
  1. Фірміну 75' (0:1), Саляг 83' (0:2)
  2. Мартынэс 62' (1:2)
Вільярэал4:1Ювэнтус1:13:0
  1. Влахавіч 1' (0:1), Парэха 66' (1:1)
  2. Марэна 78' (пэн.) (2:1), Торэс 85' (3:1), Грунэвэльд 90+2' (пэн.) (4:1)
Рэд Бул2:8Баварыя1:11:7
  1. Адаму 21' (1:0), Каман 90' (1:1)
  2. Левандоўскі 12' (пэн.) (1:2), 21' (пэн.) (1:3), 23' (1:4), Гнабры 31' (1:5), Мюлер 54' (1:6), К’ергор 70' (2:6), Мюлер 54' (2:7), Санэ 85' (2:8)
Спортынг0:5Сіці0:50:0
  1. Магрэз 7' (0:1), Сылва 17' (0:2), Фодэн 32' (0:3), Сылва 44' (0:4), Стэрлінг 58' (0:5)
  2. -
Атлетыка2:1Юнайтэд1:11:0
  1. Фэлікс 7' (1:0), Элянга 80' (1:1)
  2. Лодзі 41' (2:1)
Чэлсі4:1Ліль2:02:1
  1. Гавэрц 8' (1:0), Пулішыч 63' (2:0)
  2. Ілмаз 38' (пэн.) (2:1), Пулішыч 45+3' (3:1), Асьпілікуэта 71' (4:1)
Пары Сэн-Жэрмэн2:3Рэал1:01:3
  1. Кіліян Мбапэ 90+4' (1:0)
  2. Кіліян Мбапэ 39' (2:0), Бэнзэма 61' (2:1), 76' (2:2), 78' (2:3)

Чвэрцьфіналы

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матчГалы й галеадоры
Бэнфіка4:6Лівэрпул1:33:3
  1. Канатэ 17' (0:1), Манэ 34' (0:2), Нуньес 49' (1:2), Дыяс 87' (1:3)
  2. Канатэ 21' (1:4), Рамуш 32' (2:4), Фірміну 55' (2:5), 65' (2:6), Ярамчук 73' (3:6), Нуньес 82' (4:6)
Вільярэал2:1Баварыя1:01:1
  1. Грунэвэльд 90+2' (1:0)
  2. Левандоўскі 52' (1:1), Чуквуэзэ 88' (2:1)
Сіці1:0Атлетыка1:00:0
  1. дэ Бройнэ 70' (1:0)
  2. -
Чэлсі4:5(д. ч.[2])Рэал1:33:2
  1. Бэнзэма 21' (0:1), 24' (0:2), Гавэрц 40' (1:2), Бэнзэма 46' (1:3)
  2. Маўнт 15' (2:3), Рудыгер 51' (3:3), Вэрнэр 75' (4:3), Радрыгу 80' (4:4), Бэнзэма 96' (4:5)

Паўфіналы

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матчГалы й галеадоры
Лівэрпул5:2Вільярэал2:03:2
  1. Эступіньян 53' (аўта) (1:0), Манэ 55' (2:0)
  2. Дыя 3' (2:1), Каклен 41' (2:2), Фабію 62' (3:2), Дыяс 67' (4:2), Манэ 74' (5:2)
Сіці5:6(д. ч.[2])Рэал4:31:3
  1. дэ Бройнэ 2' (1:0), Жэзус 11' (2:0),Бэнзэма 33' (2:1), Фодэн 53' (3:1), Вінісіюс 55' (3:2), Сылва 74' (4:2), Бэнзэма 82' (пэн.) (4:3)
  2. Магрэз 73' (5:3), Радрыгу 90' (5:4), 90+1' (5:5), Бэнзэма 95' (пэн.) (5:6)

Фінал

Асноўны артыкул: Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022 году
28 траўня 2022
22:36 (Па менскаму часе)
Лівэрпул0:1РэалСтад дэ Франс, Сэн-Дэні
Гледачоў: каля 75,000
Судзьдзя: Клеман Цюрпэн (Францыя)
СправаздачаВінісіюс, 59’

Статыстыка

У статыстыку ўваходзяць што кваліфікацыйныя раўнды, што раўнды плэй-оф.

Сьпіс найлепшых галеадораў

МесцаГулецКамандаГалыЗа якую колькасьць хвілін
1Карым БэнзэмаРэал Мадрыд151106
2Робэрт ЛевандоўскіБаварыя Мюнхэн13876
3Сэбаст’ен АлерАякс Амстэрдам11668
4Магамэд СалягЛівэрпул81008
5Крыстафэр НкюнкюРБ Ляйпцыг7531
Рыяд МагрэзМанчэстэр Сіці986
7Крыштыяну РаналдуМанчэстэр Юнайтэд6611
Дарвін НуньесБэнфіка Лісабон613
Кіліян МбапэПары Сэн-Жэрмэн Парыж673
Лерой СанэБаварыя Мюнхэн798
Арно ГрунэвэльдВільярэал906

Сьпіс найлепшых асістэнтаў

МесцаГулецКамандаАсістыЗа якую колькасьць хвілін
1Бруну ФэрнандышМанчэстэр Юнайтэд7520
2Лерой СанэБаварыя Мюнхэн6798
Вінісіюс ЖуніёрРэал Мадрыд1199
4Антані Матэўс дус СантусАякс Амстэрдам5577
5Жуан МарыюБэнфіка Лісабон4493
Жэрар Марэна БалягераВільярэал524
Кіліян МбапэПары Сэн-Жэрмэн Парыж673
Кевін дэ БройнэМанчэстэр Сіці734
Трэнт Аляксандар-АрнальдЛівэрпул794
Эт’ен КапуВільярэал1046
Лука МодрычРэал Мадрыд1077

Каманда сэзону

Група тэхнічнага вывучэньня УЭФА выбрала ў якасьці каманды турніру наступных гульцоў.

ПазыцыяГулецКаманда
БрамнікТыбо КуртуаРэал Мадрыд
АбаронцыТрэнт Аляксандар-АрнальдЛівэрпул
Антоніё РудыгерЧэлсі Лёндан
Вірджыл ван ДэйкЛівэрпул
Эндру РобэртсанЛівэрпул
ПаўабаронцыКевін дэ БройнэМанчэстэр Сіці
Фабію Энрыке ТаварэсЛівэрпул
Лука МодрычРэал Мадрыд
НападнікіКіліян МбапэПары Сэн-Жэрмэн Парыж
Карым БэнзэмаРэал Мадрыд
Вінісіюс ЖуніёрРэал Мадрыд

Гулец сэзону

Малады гулец сэзону

  • Вінісіюс Жуніёр (Рэал Мадрыд)

Крыніцы