Ортакаранавірусы

падсямейства вірусаў

Ортакаранавірусы — падсямейства сямейства каранавірусаў парадку Nidovirales[1].

Ортакаранавірусы
Выгляд вірыёну каранавірусу і ягонае сячэньне
Клясыфікацыя
НадцарстваВірусы
ЦарстваРыбавірусы
ПадцарстваОртарнавірусы
ТыпIncertae sedis
АддзелПісувірыкоты
КлясаПісанівірусы
АтрадNidovirales
СямействаКаранавірусы
ПадсямействаОртакаранавірусы
Род* Альфакаранавірус
  • Бэтакаранавірус
  • Гамакаранавірус
  • Дэльтакаранавірус
Бінамінальная намэнклятура
Orthocoronavirinae

Назва

Выгляд каранавіруснага вірыёну

Назва «каранавірус» паходзіць ад лацінскага слова corona і грэцкага κορώνη, якія перакладаюцца як карона ці галё. Пры разглядзе ў электронны мікраскоп вірыёна (заразнай формы віруса) можна ўбачыць абалонку зь вялікіх булавападобных атожылкаў, якія ўтвараюць падабенства сонечнай кароны. Такая марфалёгія фармуецца віруснымі пэпламэрамі — бялкамі на паверхні віруса[2][3], якія вызначаюць зваротнасьць(en) гаспадара(en).

Марфалёгія

Дыямэтар вірусных часьцінак складае каля 120 нм[4][5]. Вірусная абалонка складаецца зь ліпіднага двухслою з прымацаванымі структурнымі пратэінамі: мэмбранай (М), абалонкай (А) і шыпом (Ш)[6].

Унутры знаходзіцца нуклеакапсыд, утвораны шматлікімі копіямі нуклеакапсыднага бялку з адналанцужковым РНК-геномам пазітыўнай накіраванасьці[4][7]. Ліпідная двухслойная абалонка, мэмбранавыя бялкі і нуклеакапсыд абараняюць вірус, пакуль ён знаходзіцца па-за вузай[8].

Памер геному каранавірусаў вагаецца ад прыкладна 27 да 34 кіляпараў[9] — адзін з найбольшых паказьнікаў сярод РНК-вірусаў. Геном мае 5’ мэтыляваны навершнік і 3’ поліадэнілаваны хвост[4].

Размнажэньне

Жыцьцёвы цыкль каранавірусу

Заражэньне пачынаецца з уваходам вірусу ў арганізм і прымацаваньня шыповага пратэіну да рэцэптара вузы-гаспадыні. Пасьля гэтага пратэаза вузы ўскрывае і актывуе шыповы пратэін віруса, які пранікае ўнутар вузы эндацытозам ці простым зьліцьцём віруснай абалонкі з вузавай мэмбранай[10].

Трапіўшы ў вузу-гаспадыню, часьцінка вірусу скідае абалонку, і ейны геном трапляе ў цытаплязму[11]. РНК-геном каранавірусу мае 5’ мэтыляваны навершнік(en) і 3’ поліадэнілаваны хвост(en), што дазваляе РНК прымацоўвацца да вузавай рыбасомы дзеля трансьляцыі[4].

У геноме каранавірусу зашыфраваны таксама бялок РНК-залежная РНК-полімэраза (РзРп), які дапамагае віруснаму геному транскрыбавацца ў новыя копіі РНК, выкарыстоўваючы рэсурсы вузы. Бялок РзРп выпрацоўваецца першым; калі скончыцца трансьляцыя гена, у якім зашыфраваны РзРп, тэрмінатарны кадон(en) спыняе трансьляцыю. Гэта называецца ўкладзенай транскрыпцыяй(en). Неструктурныя бялкі канаравірусу выконваюць выпраўленьне памылак(en), якой бракуе ва ўласна энзымах РНК-залежнай РНА-полімэразы, забясьпечваючы дадатковую дакладнасьць пры ўзнаўленьні[9]. Геном рэплікуецца, і з усіх утвораных бялкоў фармуецца доўгі поліпратэін. Каранавірусы маюць неструктурны бялок — пратэазу — які адказвае за расшчапленьне(en) поліпратэіну. Дзякуючы гэтаму вірус здольны зашыфроўваць максымальную колькасьць генаў малым наборам нуклеатыдаў[4].

Перадача

Зь вядомых на 2020 рок каранавірусаў ад чалавека да чалавека перадаюцца прынамсі 7 відаў. Асноўны спосаб перадачы — паветрана-кропельным шляхам пры непасрэдным кантакце з асобай, якая кашляе ці чыхае[12].

Заражэньне каранавірусам прадухіляюць рэгулярнае мыцьцё рук, адмова ад ужываньня недагатаванага мяса, нашэньне мэдычнай маскі ў грамадзкім месцы, пазьбяганьне застуджаных людзей і ўстрыманьне ад наведваньня людных месцаў[13]. Нашэньне маскі не абараняе ад заражэньня напоўніцу[14].

Таксаномія

Асноўны артыкул: Каранавірусы

Каранавірусы (Orthocoronavirinae) — падсямейства сямейства Coronaviridae парадку Nidovirales[15].

  • Род: Альфакаранавірус
    • Віды:
      • Кажанавы каранавірус CDPHE15(species)
      • Кажанавы каранавірус HKU10(species)
      • Альфакаранавірус вялікага падкованоса HuB-2013(d)
      • Чалавечы каранавірус 229E(species)
      • Пацуковы каранавірус Лючэнь Рн(d)
      • Тхаровы каранавірус(d)
      • Норкавы каранавірус 1(species)
      • Каранавірус кажаноў Miniopterus 1(species)
      • Каранавірус кажаноў Miniopterus HKU8(species)
      • Альфакаранавірус начніцы Рыкета Sax-2011(d)
      • Альфакаранавірус Nyctalus velutinus SC-2013(d)
      • Вірус эпідэмічнай дыярэі сьвіней(species)
      • Каранавірус кажаноў Scotophilus 512(species)
      • Каранавірус кажаноў Rhinolophus HKU2(species)
      • Чалавечы каранавірус NL63(species)
      • Штам кажанавага каранавірусу BtKYNL63-9b, зьвязаны з NL63(d)
      • Альфакаранавірус 1(species)
  • Род: Бэтакаранавірус
    • Віды:
      • Бэтакаранавірус 1(species)
      • Каранавірус кітайскіх пацукоў HKU24(d)
      • Чалавечы каранавірус HKU1(species)
      • Мышыны каранавірус(species)
      • Кажанавы Hp-бэтакаранавірус Чжэцьзян2013(d)
      • Вожыкавы каранавірус 1(species)
      • Каранавірус блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому(species)
      • Каранавірус кажаноў Pipistrellus HKU5(species)
      • Каранавірус кажаноў Tylonycteris HKU4(species)
      • Каранавірус кажаноў Rousettus GCCDC1(d)
      • Каранавірус кажаноў Rousettus HKU9(species)
      • Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому(species)
  • Род: Гамакаранавірус
    • Віды:
      • Каранавірус бялухаў SW1(species)
      • Птушыны каранавірус(species)
  • Род: Дэльтакаранавірус
    • Віды:
      • Сьвістуновы каранавірус HKU20(species)
      • Бюль-бюлевы каранавірус HKU11(species)
      • Каранавірус HKU15(species)
      • Муніевы каранавірус HKU13(species)
      • Белавочкавы каранавірус HKU16(species)
      • Кваквавы каранавірус HKU19(species)
      • Зялёнаножкавы каранавірус HKU21(species)

Эвалюцыя

Найбліжэйшы агульны продак (НАП) усіх каранавірусаў датаваны прыкладна 8000 да Н. Хр[16]. НАП альфакаранавірусаў зьявіліся каля 2400 да Н. Хр., бэтакаранавірусаў — каля 3300 да Н. Хр., гамакаранавірусаў — каля 2800 да Н. Хр., дэльтакаранавірусаў — каля 3000 да Н. Хр. Ідэальнымі гаспадарамі для эвалюцыянаваньня і пераносу каранавірусных генаў лічацца кажаны і птушкі як цеплакроўныя крылатыя хрыбетныя[17].

У канцы XVIII стагодзьдзя з конскіх каранавірусаў вылучыўся каранавірус буйной рагатай скаціны[18] (бэтакаранавірус 1). У 1950-х роках аддзяліліся каранавірус буйной рагатай скаціны, сабачыя каранавірусы і чалавечы каранавірус OC43[19][20].

Чалавечы каранавірус NL63 і кажанавыя каранавірусы мелі НАП 5—9 стагодзьдзяў таму[21]. Каранавірус БУРС, хоць і блізкі да некалькіх відаў каранавірусаў кажаноў, аддзяліўся ад іх некалькі стагодзьдзяў таму[22]. Найбліжэйшы каранавірус кажаноў і каранавірус ЦВРС разьдзяліліся ў 1986 року[23].

Адкрыцьцё каранавірусаў адбылося ў 1960-х роках[24]. Сьпярша былі выяўленыя вірус інфэкцыйнага бранхіту ў курэй і яшчэ два ў людзей з застудай (пазьней яны стануць вядомыя пад назвамі чалавечы каранавірус 229E і чалавечы каранавірус OC43)[25]. У XXI стагодзьдзі былі ідэнтыфікаваныя новыя каранавірусы: ЦВРС (2003), NL63 (2004), HKU1 (2005), БУРС (2012), ЦВРС-2 (2019) — часьцей за ўсё праз масавыя ўспышкі вострых рэсьпіраторных інфэкцыяў.

Захворваньні

Фактары рызыкі розных каранавірусаў значна вагаюцца ад параўнальна бясшкодных (звычайная застуда) да 30%-ай сьмяротнасьці (каранавірус блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому)[4]. Каранавірусы выклікаюць застуды зь яўнымі сымптомамі: ліхаманкай, болем у горле ад набраклых адэноідаў — пераважна ўзімку і раньняй вясною[26]. Могуць выклікаць пнэўманію і бранхіт[27]. Выяўлены ў 2003 року каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому адрозьніваецца ўнікальным патагенэзам, паколькі выклікае запаленьні як верхніх(en), так і ніжніх дыхальных шляхоў(en)[27].

Вядомыя сем штамаў чалавечых каранавірусаў:

  1. Чалавечы каранавірус 229E (ЧКаВ-229E)
  2. Чалавечы каранавірус OC43 (ЧКаВ-OC43)
  3. Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому (ЦВРС-КаВ)
  4. Чалавечы каранавірус NL63 (ЧКаВ-NL63, Нью-Гэйвэнскі каранавірус)
  5. Чалавечы каранавірус HKU1
  6. Каранавірус блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому (БУРС-КаВ)
  7. Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2 (ЦВРС-КаВ-2), раней называны 2019-нКаВ або «новы каранавірус-2019»

Каранавірусы ЧКаВ-229E, -NL63, -OC43 і -HKU1 цыркулююць па сьвеце пастаянна і выклікаюць рэсьпіраторныя інфэкцыі у дарослых і дзяцей[28].

Успышкі

Адбывалася некалькі ўспышак каранавірусных інфэкцыяў параўнальна высокай сьмяротнасьці:

УспышкаВірусСьмерці
Успышка цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому 2003 годуКаранавірус ЦВРС774[29]
Успышка блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому 2012 годуКаранавірус БУРСБольш за 400[30]
Успышка блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому 2015 годуКаранавірус БУРС36[31]
Успышка блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому 2018 годуКаранавірус БУРС41[32]
Пандэмія каранавіруснай інфэкцыі 2019—2020 гадоўКаранавірус ЦВРС-2>468 000[33]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі