Летнія Алімпійскія гульні 2020

Гульні XXXII Алімпіяды мелі адбыцца ў Токіа ў 2020 годзе. 24 сакавіка 2020 года Алімпійскія гульні былі перанесены на 2021 год з-за ўспышкі каранавіруса[1]. Гульні ўрачыста адкрыліся 23 ліпеня 2021 года і доўжыліся цягам двух тыдняў.

XXXII летнія Алімпійскія Гульні
Эмблема
Горад-арганізатарТокіа
Краіны-ўдзельніцы205 (ацэнкава)
Колькасць атлетаў12 500 (ацэнкава)
Разыгрываецца медалёў297
Цырымонія адкрыцця23 ліпеня 2021
АдкрываўНарухіта
Цырымонія закрыцця8 жніўня 2021
Алімпійскі агоньНаомі Осака
Алімпійская клятваRyota Yamagata[d], Kasumi Ishikawa[d], Kosei Inoue[d] і Reika Utsugi[d]
СтадыёнНацыянальны Алімпійскі стадыён Токіа
Сайтolympics.com/en/o… (англ.)
olympics.com/ru/o… (руск.)
← 2016
2024 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выбары горада

У галасаванні, якое адбывалася 7 верасня 2013 года ў Буэнас-Айрэсе, удзельнічалі Мадрыд (Іспанія), Стамбул (Турцыя) і Токіа (Японія). У вырашальным раундзе першынстваваў Токіа, супернікам якога быў Стамбул.

Віды спорту

У праграму Алімпійскіх Гульняў-2020 года ўключылі пяць новых відаў спорту. Спаборніцтвы па сёрфінгу, скалалажанні і скейтбордынгу ўключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў у якасці дадатковых відаў спорту разам з бейсболам/софтболам і каратэ. Такое рашэнне было прынята ў рамках 129 сесіі камітэта ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе.

Удзельнікі

11656 атлетаў прадстаўлялі 206 Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.

Прадстаўленыя Нацыянальныя алімпійскія камітэты

Каляндар

 ● Цырымонія адкрыцця  ●Кваліфікацыя спаборніцтваў  Фіналы спаборніцтваў ПВ Паказальныя выступленні ● Цырымонія закрыцця
Ліпень/Жнівень212223242526272829303112345678Камплекты медалёў
Цырымоніі
Акадэмічнае веславанне244414
Бадмінтон11125
Баскетбол112
Баскетбол 3х322
Бейсбол11
Бокс21114413
Барацьба33333318
Веласпорт1111222121221322
Воднае пола112
Валейбол112
Пляжны валейбол112
Гандбол112
Гольф112
Веславанне на байдарках і каноэ111144416
Дзюдо2222222115
Каратэ3328
Конны спорт112116
Лёгкая атлетыка134565887148
Настольны тэніс111115
Парусны спорт2222210
Плаванне444554451137
Скачкі ў ваду111111118
Скачкі на батуце112
Рэгбі-7112
Сёрфінг22
Сінхроннае плаванне112
Скейтбордынг11114
Сучаснае пяцібор’е112
Сафтбол11
Спартыўная гімнастыка1111433ПВ14
Спартыўнае скалалажанне112
Стральба2222212215
Стральба з лука111115
Тэніс1135
Трыатлон1113
Тхэквандо22228
Цяжкая атлетыка121212121114
Фехтаванне22211111112
Футбол112
Хакей на траве112
Мастацкая гімнастыка112
Камплекты медалёў11182122231721212522241727233413339
Ліпень/Жнівень 21 22 23 24 25 26 27282930310102030405060708


Першай алімпійскай чэмпіёнкай гульняў стала прадстаўніца стральбы з Кітая Ян Цянь. У дысцыпліне «пнеўматычная вінтоўка» (адлегласць 10 метраў) яна паказала вынік 251,8 бала, усталяваўшы новы рэкорд Алімпійскіх гульняў[2].

Інцыдэнты

1 жніўня беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезці з Токіа ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і паведаміла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.

Спартсменку выключылі з алімпійскай каманды пасля выступлення з крытыкай трэнерскага складу ва ўласным Instagram, паколькі яе паставілі бегчы эстафету 4×400 метраў, хоць на Алімпіядзе яна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 метраў (перад тым беларусак Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысціну Мулярчык не дапусцілі да эстафеты з прычыны недастатковай колькасці допінг-проб). Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнера зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрыя Маісеевіча. У выніку беларуская дэлегацыя адхіліла Крысціну Ціманоўскую ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях «у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам».

Крысціна Ціманоўская заявіла, што ў Беларусь не вернецца, бо баіцца пераследу. 2 жніўня яна прыйшла ў польскую амбасаду, дзе атрымала гуманітарную візу. 5 жніўня прыбыла ў Варшаву. 6 жніўня Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што «ў інтарэсах дабрабыту спартсменаў Беларусі» скасаваў акрэдытацыю трэнераў Артура Шумака і Юрыя Маісеевіча[3].

Цырымонія закрыцця

Цырымонія закрыцця

Цырымонія закрыцця адбылася на Алімпійскім стадыёне ў Токіа 8 жніўня 2021.

Зноскі