Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Но́белеўская прэ́мія па фі́зіцы (шведск.: Nobelpriset i fysik) — прэстыжная ўзнагарода, якая штогод ўручаецца Нобелеўскім фондам за навуковыя дасягненні ў вобласці фізікі. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій.

Рэверс медаля, які ўручаецца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы і хіміі

Гісторыя

Нобелеўская прэмія па фізіцы была заснавана Альфрэдам Нобелем у яго завяшчанні, напісаным 27 лістапада 1895 года ў Парыжы, дзе яна згадваецца самай першай:

Указаныя даходы трэба падзяліць на пяць роўных частак, якія павінны размяркоўвацца наступным чынам: першая частка таму, хто зробіць найбольш важнае адкрыццё ці вынаходства ў вобласці фізікі.[1]

Нобелеўская прэмія па фізіцы прысуджаецца штогод з 1901 года і толькі шэсць разоў гэтага не адбывалася: у 1916, 1931, 1934, 1940, 1941 і 1942 гадах.[3] Першым лаўрэатам у 1901 годзе стаў Вільгельм Рэнтген. З тых часоў 203 чалавекі атрымаў 204 прэміі.[3]

Адбор кандыдатаў

Паводле статута Нобелеўскага фонду, высоўваць кандыдатаў на прэмію па фізіцы могуць наступныя асобы[4]:

  1. члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук;
  2. члены Нобелеўскага камітэта па фізіцы;
  3. лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы;
  4. Прафесары фізічных навук універсітэтаў і тэхнічных ВНУ Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, а таксама стакгольмскага Каралінскага інстытута;
  5. загадчыкі адпаведных кафедр, сама меней, у шасці ўніверсітэтах ці ўніверсітэцкіх каледжах, абраных Акадэміяй навук у відах належнага размеркавання паводле краін;
  6. іншыя вучоныя, ад якіх Акадэмія палічыць патрэбным прыняць прапановы.

Выбар асоб, згаданых у пунктах 5 і 6 для вылучэння кандыдатаў, павінен быць зроблены да канца верасня кожнага года, папярэдняга году ўзнагароджання.

Адбор кандыдатаў ажыццяўляе Нобелеўскі камітэт па фізіцы. З іх ліку Шведская каралеўская акадэмія навук выбірае лаўрэатаў.[4] Адначасова могуць быць узнагароджаны адна ці дзве працы, але пры гэтым агульная колькасць узнагароджаных не павінна перавышаць трох.[5]

Узнагароджанне

Лаўрэаты прэміі па фізіцы звычайна аб’яўляюцца ў пачатку кастрычніка адразу пасля лаўрэатаў прэміі па медыцыне і фізіялогіі. Цырымонія ўручэння прэміі праходзіць 10 снежня ў Стакгольме, у дзень смерці Альфрэда Нобеля. Як і лаўрэатам іншых нобелеўскіх прэмій, лаўрэатам прэміі па фізіцы ўручаюцца дыплом і медаль, а таксама грашовая ўзнагарода.[6] Медаль для лаўрэатаў у вобласці фізікі і хіміі адрозніваецца рэверсам, — на ім сярод аблокаў намалявана жанчына, якая ўвасабляе геній навукі, яна зрывае вэлюм з жаночай фігуры з рогам дастатку ў руках, што ўвасабляе прыроду.[7]

Спіс лаўрэатаў

1900-я

ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды#
1901 Вільгельм Конрад Рэнтген

У знак прызнання выключных паслуг, якія ён аказаў навуцы адкрыццём выдатных прамянёў, названых пасля ў яго гонар

[8]
1902 Хендрык Антон Лорэнц

У знак прызнання выключных паслуг, якія яны аказалі навуцы сваімі даследаваннямі ўплыву магнетызму на з’явы выпраменьвання (Гл. эфект Зеемана)

[9]
Пітэр Зееман
1903 Антуан Анры Бекерэль (1/2 прэміі)

У знак прызнання выключных паслуг, якія ён аказаў навуцы сваім адкрыццём самаадвольнай радыеактыўнасці

[10]
П’ер Кюры (1/4 прэміі)

У знак прызнання выключных паслуг, якія яны аказалі навуцы сумеснымі даследаваннямі з’яў радыяцыі, адкрытай прафесарам Анры Бекерэлем

Марыя Кюры (1/4 прэміі)
1904 Джон Уільям Стрэт (лорд Рэлей)

За даследаванні шчыльнасцей найбольш распаўсюджаных газаў і за адкрыццё аргону падчас гэтых даследаванняў

[11]
1905 Філіп Эдуард Антон фон Ленард

За даследчыя працы па катодных прамянях

[12]
1906 Джозеф Джон Томсан

У знак прызнання яго тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў, прысвечаных праводнасці электрычнасці газамі

[13]
1907 Альберт Абрахам Майкельсан

За стварэнне дакладных аптычных інструментаў і спектраскапічныя і метралагічныя даследаванні, выкананыя з іх дапамогай (Гл. вопыт Майкельсана)

[14]
1908 Габрыэль Ліпман

За стварэнне метаду фатаграфічнай перадачы колераў на аснове з’явы інтэрферэнцыі

[15]
1909 Гульельма Марконі

У знак прызнання іх унёску ў развіццё бесправадной тэлеграфіі

[16]
Карл Фердынанд Браўн

1910-я

ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды#
1910 Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс

За працу, прысвечаную ўраўненню стану газаў і вадкасцей

[17]
1911 Вільгельм Він

За адкрыцці, якія тычацца законаў, што кіруюць цеплавым выпраменьваннем (Гл. Закон зрушэння Віна)

[18]
1912 Нільс Густаў Дален

За вынаходства аўтаматычных рэгулятараў, якія выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з газавымі акумулятарамі для крыніц святла на маяках і буях

[19]
1913 Хейке Камерлінг-Онес

За даследаванні ўласцівасцей рэчыва пры нізкіх тэмпературах, што прывяло, сярод іншага, да атрымання вадкага гелію

[20]
1914 Макс фон Лаўэ (прысуджана ў 1915 г.)

За адкрыццё дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях

[21]
1915 Уільям Генры Брэг

За заслугі ў даследаванні структуры крышталёў з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў

[22]
Уільям Лорэнс Брэг
1916Прэмія не прысуджаласяГрашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі[23]
1917 Чарлз Гловер Баркла

За адкрыццё характарыстычнага рэнтгенаўскага выпраменьвання элементаў

[24]
1918 Макс Карл Эрнст Людвіг Планк

У знак прызнання паслуг, якія ён аказаў развіццю фізікі сваім адкрыццём квантаў энергіі

[25]
1919 Іаганес Штарк

За адкрыццё эфекту Доплера у каналавых прамянях і расшчаплення спектральных ліній у электрычным полі (Гл. эфект Штарка)

[26]

1920-я

ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды#
1920 Шарль Эдуар Гіём

У знак прызнання паслуг, якія ён аказаў дакладным вымярэнням у фізіцы сваім адкрыццём анамалій у сплавах нікелю і сталі

[27]
1921 Альберт Эйнштэйн

За заслугі перад тэарэтычнай фізікай і асабліва за адкрыццё закона фотаэлектрычнага эфекту

[28]
1922 Нільс Бор

За заслугі ў даследаванні будовы атамаў і іх выпраменьвання

[29]
1923 Роберт Эндрус Мілікен

За працы па вызначэнню элементарнага электрычнага зараду і па фотаэлектрычнаму эфекту

[30]
1924 Манэ Сігбан

За адкрыцці і даследаванні ў вобласці рэнтгенаўскай спектраскапіі

[31]
1925 Джэймс Франк

За адкрыццё законаў сутыкнення электрона з атамам

[32]
Густаў Людвіг Герц (прысуджана ў 1926 г.)
1926 Жан Батыст Перэн

За даследаванні дыскрэтнай структуры матэрыі і асабліва за адкрыццё седыментацыйнай раўнавагі

[33]
1927 Артур Холі Комптан

За адкрыццё эфекту, названага яго імем

[34]
Чарлз Томсан Рыз Вільсан

За метад візуальнага выяўлення траекторый электрычна зараджаных часціц з дапамогай кандэнсацыі пары

1928 Оўэн Уіланс Рычардсан (прысуджана ў 1929 г.)

За працы, прысвечаныя тэрміённым з’явам, і асабліва за адкрыццё закона, які носіць яго імя

[35]
1929 Луі дэ Бройль

За адкрыццё хвалевай прыроды электронаў (Гл. Карпускулярна-хвалевы дуалізм)

[36]

1930-я

ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды#
1930 Чандрасекхара Венката Раман

За працы па рассейванні святла і за адкрыццё эфекту, названага ў яго гонар

[37]
1931Прэмія не прысуджаласяГрашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі[38]
1932 Вернер Карл Гейзенберг

За стварэнне квантавай механікі, прымяненне якой прывяло, акрамя іншага, да адкрыцця алатрапічных форм вадароду

[39]
1933 Эрвін Шродзінгер

За адкрыццё новых прадуктыўных форм атамнай тэорыі

[40]
Поль Адрыен Марыс Дзірак
1934Прэмія не прысуджаласяГрашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі (2/3) і Нобелеўскі фонд (1/3)[41]
1935 Джэймс Чэдвік

За адкрыццё нейтрона

[42]
1936 Віктар Франц Гес

За адкрыццё касмічных прамянёў

[43]
Карл Дэйвід Андэрсан

За адкрыццё пазітрона

1937 Клінтан Джозеф Дэвісан

За эксперыментальнае адкрыццё дыфракцыі электронаў на крышталях (Гл. Карпускулярна-хвалевы дуалізм)

[44]
Джордж Паджэт Томсан
1938 Энрыка Фермі

За доказ існавання новых радыеактыўных элементаў, атрыманых пры апрамяненні нейтронамі, і звязанае з гэтым адкрыццё ядзерных рэакцый, якія выклікаюцца павольнымі нейтронамі

[45]
1939 Эрнест Арланда Лоўрэнс

За вынаходства і ўдасканаленне цыклатрона і за атрыманыя з яго дапамогай вынікі, асабліва ў адносінах да штучных радыеактыўных элементаў

[46]

1940-я

ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды#
1940Прэмія не прысуджаласяГрашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі (2/3) і Нобелеўскі фонд (1/3)[47]
1941[48]
1942[49]
1943 Ота Штэрн

За ўклад у развіццё метаду малекулярных пучкоў і за адкрыццё магнітнага моманту пратона

[50]
1944 Ісідар Айзек Рабі

За рэзанансны метад вымярэнняў магнітных уласцівасцей атамных ядраў

[51]
1945 Вольфганг Паўлі

За адкрыццё прынцыпу забароны, названага яго імем

[52]
1946 Персі Уільямс Брыджмен

За вынаходства апаратуры, якая дазваляе ствараць звышвысокія ціскі, і за адкрыцці, зробленыя ў сувязі з гэтым у фізіцы высокіх ціскаў

[53]
1947 Эдуард Віктар Эплтан

За даследаванні фізікі верхніх пластоў атмасферы, асабліва за адкрыццё так званага слою Эплтана

[54]
1948 Патрык Мейнард Сцюарт Блэкет

За ўдасканаленне метаду камеры Вільсана і зробленыя ў сувязі з гэтым адкрыцці ў вобласці ядзернай фізікі і фізікі касмічнага выпраменьвання

[55]
1949 Хідэкі Юкава

За прадказанне існавання мезонаў на аснове тэарэтычнай працы па ядзерных сілах (Гл. патэнцыял Юкавы)

[56]

1950-я

ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды#
1950 Сесіл Фрэнк Паўэл

За распрацоўку фатаграфічнага метаду даследавання ядзерных працэсаў і адкрыццё мезонаў, ажыццёўленае з дапамогай гэтага метаду

[57]
1951 Джон Дуглас Кокрафт

За даследчую працу па ператварэнні атамных ядраў з дапамогай штучна паскораных атамных часціц

[58]
Эрнест Томас Сінтан Уолтан
1952 Фелікс Блох

За развіццё новых метадаў для дакладных ядзерных магнітных вымярэнняў і звязаныя з гэтым адкрыцці

[59]
Эдвард Мілс Пёрсел
1953 Фрыц Цэрніке

За абгрунтаванне фазава-кантрастнага метаду, асабліва за вынаходства фазава-кантрастнага мікраскопа

[60]
1954 Макс Борн

За фундаментальныя даследаванні па квантавай механіцы, асабліва за статыстычную інтэрпрэтацыю хвалевай функцыі

[61]
Вальтэр Ботэ

За метад супадзенняў для выяўлення касмічных прамянёў і зробленыя ў сувязі з гэтым адкрыцці

1955 Уіліс Юджын Лэмб

За адкрыцці, звязаныя з тонкай структурай спектра вадароду (Гл. Лэмбаўскае зрушэнне)

[62]
Палікарп Куш

За дакладнае вызначэнне магнітнага моманту электрона

1956 Уільям Брэдфард Шоклі

За даследаванні паўправаднікоў і адкрыццё транзістарнага эфекту

[63]
Джон Бардзін
Уолтэр Хаўзер Братэйн
1957 Янг Чжэньнін

За праніклівае даследаванне так званых законаў цотнасці, якое прывяло да важных адкрыццяў у фізіцы элементарных часціц

[64]
Лі Чжэндаа
1958 Павел Аляксеевіч Чаранкоў

За адкрыццё і вытлумачэнне эфекту Вавілава — Чаранкова

[65]
Ілья Міхайлавіч Франк
Ігар Яўгенавіч Там
1959 Эміліа Джына Сегрэ

За адкрыццё антыпратона

[66]
Оўэн Чэмберлен

1960-я

ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды#
1960 Дональд Артур Глазер

За вынаходства пузырковай камеры

[67]
1961 Роберт Хофштатэр

За асноватворныя даследаванні рассейвання электронаў на атамных ядрах і за звязаныя з імі адкрыцці, якія тычацца структуры нуклонаў

[68]
Рудольф Людвіг Мёсбаўэр

За даследаванні рэзананснага паглынання гама-выпраменьвання і адкрыццё ў сувязі з гэтым эфекту, які носіць яго імя

1962 Леў Давідавіч Ландау

За наватарскія тэорыі кандэнсаваных асяроддзяў, асабліва вадкага гелію

[69]
1963 Юджын Вігнер (1/2 прэміі)

За ўклад у тэорыю атамнага ядра і элементарных часціц, асабліва з дапамогай адкрыцця і прымянення фундаментальных прынцыпаў сіметрыі

[70]
Марыя Гёперт-Маер (1/4 прэміі)

За адкрыцці, якія тычацца абалонкавай структуры ядра

Ганс Енсен (1/4 прэміі)
1964 Чарлз Хард Таўнс (1/2 прэміі)

За фундаментальныя працы ў вобласці квантавай электронікі, якія прывялі да стварэння генератараў і узмацняльнікаў на лазерна-мазерным прынцыпе

[71]
Мікалай Генадзевіч Басаў (1/4 прэміі)
Аляксандр Міхайлавіч Прохараў (1/4 прэміі)
1965 Сін’ітыра Таманага

За фундаментальныя працы па квантавай электрадынаміцы, якія мелі глыбокія вынікі для фізікі элементарных часціц

[72]
Джуліян Швінгер
Рычард Філіпс Фейнман
1966 Альфрэд Кастлер

За адкрыццё і распрацоўку аптычных метадаў даследавання рэзанансаў Герца ў атамах

[73]
1967 Ханс Альбрэхт Бетэ

За ўклад у тэорыю ядзерных рэакцый, асабліва за адкрыцці, якія тычацца крыніц энергіі зорак

[74]
1968 Луіс Уолтэр Альварэс

За вырашальны ўклад у фізіку элементарных часціц, у прыватнасці за адкрыццё вялікай колькасці рэзанансаў, што стала магчымым дзякуючы распрацаванай ім методыцы выкарыстання вадароднай пузырковай камеры і апрацоўцы даных

[75]
1969 Мюрэй Гел-Ман

За адкрыцці, звязаныя з класіфікацыяй элементарных часціц і іх узаемадзеянняў (Гл. Васьмярковы шлях)

[76]

1970-я

ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды#
1970 Ханес Альфвен

За фундаментальныя працы і адкрыцці ў магнітнай гідрадынаміцы і плённыя прыкладанні іх у розных абласцях фізікі плазмы

[77]
Луі Эжэн Фелікс Неель

За фундаментальныя працы і адкрыцці ў вобласці антыферамагнетызму і ферамагнетызму, якія прывялі да важных прыкладанняў у вобласці фізікі цвёрдага цела

1971 Дэніс Габар

За вынаходства і ўдасканаленне галаграфічнага метаду

[78]
1972 Джон Бардзін

За стварэнне тэорыі звышправоднасці, вядомай як БКШ-тэорыя

[79]
Леон Нейл Купер
Джон Роберт Шрыфер
1973 Браян Дэвід Джозефсан (1/2 прэміі)

За тэарэтычнае прадказанне ўласцівасцей току звышправоднасці праз тунэльны бар’ер, у прыватнасці з’яў, вядомых як эфект Джозефсана

[80]
Леа Эсакі (1/4 прэміі)

За эксперыментальныя адкрыцці тунэльных з’яў у паўправадніках і звышправадніках адпаведна

Айвар Джаевер (1/4 прэміі)
1974 Марцін Райл

За вынікі навуковых назіранняў і вынаходствы, у прыватнасці метаду апертурнага сінтэзу

[81]
Энтані Х’юіш

За яго вызначальную ролю ў адкрыцці пульсараў

1975 Оге Нільс Бор

За адкрыццё ўзаемасувязі паміж калектыўным рухам і рухам асобнай часціцы ў атамным ядры і развіццё тэорыі будовы атамнага ядра, заснаванай на гэтай узаемасувязі

[82]
Бен Рой Мотэльсан
Леа Джэймс Рэйнуотэр
1976 Бертан Рыхтэр

За асноватворны ўклад у адкрыццё цяжкай элементарнай часціцы новага тыпу (Гл. J/ψ-мезон)

[83]
Сэмюэл Тынг
1977 Філіп Уорэн Андэрсан

За фундаментальныя тэарэтычныя даследаванні электроннай структуры магнітных і неўпарадкаваных сістэм

[84]
Невіл Франсіс Мот
Джон Ван Флек
1978 Пётр Леанідавіч Капіца (1/2 прэміі)

За фундаментальныя вынаходствы і адкрыцці ў вобласці фізікі нізкіх тэмператур

[85]
Арно Алан Пензіяс (1/4 прэміі)

За адкрыццё мікрахвалевага рэліктавага выпраменьвання

Роберт Вудра Вільсан (1/4 прэміі)
1979 Шэлдан Лі Глэшау

За ўклад у аб’яднаную тэорыю слабых і электрамагнітных узаемадзеянняў паміж элементарнымі часціцамі, у тым ліку прадказанне слабых нейтральных токаў

[86]
Абдус Салам
Стывен Вайнберг

1980-я

ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды#
1980 Джэймс Уотсан Кронін

За адкрыццё парушэнняў фундаментальных прынцыпаў сіметрыі ў распадзе нейтральных K-мезонаў (Гл. парушэнне CP-сіметрыі)

[87]
Вал Логсдан Фіч
1981 Нікалас Бломберген (1/4 прэміі)

За ўклад у развіццё лазернай спектраскапіі

[88]
Артур Леанард Шаўлаў (1/4 прэміі)
Кай Сігбан (1/2 прэміі)

За ўклад у развіццё электроннай спектраскапіі высокага распазнавання

1982 Кенет Вільсан

За тэорыю крытычных з’яў у сувязі з фазавымі пераходамі

[89]
1983 Субрахманьян Чандрасекар

За тэарэтычныя даследаванні фізічных працэсаў, істотных для будовы і эвалюцыі зорак (Гл. Мяжа Чандрасекара)

[90]
Уільям Алфрэд Фаўлер

За тэарэтычнае і эксперыментальнае даследаванне ядзерных рэакцый, істотных для ўтварэння хімічных элементаў у Сусвеце

1984 Карла Рубіа

За вырашальны ўклад у вялікі праект, ажыццяўленне якога прывяло да адкрыцця квантаў поля W і Z — пераносчыкаў слабага ўзаемадзеяння

[91]
Сімон ван дэр Мер
1985 Клаус фон Клітцынг

За адкрыццё квантавага эфекту Хола

[92]
1986 Эрнст Руска (1/2 прэміі)

За фундаментальную працу па электроннай оптыцы і за стварэнне першага электроннага мікраскопа

[93]
Герд Бініг (1/4 прэміі)

За вынаходства сканіруючага тунэльнага мікраскопа

Генрых Рорэр (1/4 прэміі)
1987 Георг Беднарц

За важны прарыў у адкрыцці звышправоднасці ў керамічных матэрыялах

[94]
Карл Мюлер
1988 Леон Ледэрман

За метад нейтрыннага пучка і доказ дублетнай структуры лептонаў праз адкрыццю мюоннага нейтрына

[95]
Мелвін Шварц
Джэк Стэйнбергер
1989 Норман Рамзей (1/2 прэміі)

За вынаходства метаду разнесеных асцылюючых палёў і яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках

[96]
Ханс Дэмельт (1/4 прэміі)

За распрацоўку метаду ўтрымання адзіночных іонаў

Вольфганг Паўль (1/4 прэміі)

1990-я

ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды#
1990 Джэром Фрыдман

За піянерскія даследаванні глыбоканяпругкага рассейвання электронаў на пратонах і звязаных нейтронах, што мела вялікае значэнне для развіцця кваркавай мадэлі ў фізіцы часціц

[97]
Генры Кендал
Рычард Тэйлар
1991 П’ер Жыль дэ Жэн

За выяўленне таго, што метады, развітыя для вывучэння з’яў упарадкаванасці ў простых сістэмах, могуць быць абагульнены на больш складаныя формы матэрыі, у прыватнасці, на вадкія крышталі і палімеры

[98]
1992 Жорж Шарпак

За вынаходства і ўдасканаленне дэтэктараў часціц, у прыватнасці шматдрацяной прапарцыянальнай камеры

[99]
1993 Расел Халс

За адкрыццё новага тыпу пульсараў, якое дало новыя магчымасці ў вывучэнні гравітацыі

[100]
Джозеф Тэйлар мал.
1994 Бертрам Брокхаўз

За стварэнне нейтроннай спектраскапіі

[101]
Кліфард Шал

За стварэнне метаду нейтроннай дыфракцыі

1995 Марцін Перл

За адкрыццё тау-лептона

[102]
Фрэдэрык Райнес

За эксперыментальнае выяўленне нейтрына

1996 Дэвід Лі

За адкрыццё звышцякучасці гелію-3

[103]
Дуглас Ошэраў
Роберт Рычардсан
1997 Стывен Чу

За стварэнне метадаў ахаладжэння і ўтрымання атамаў з дапамогай лазернага святла

[104]
Клод Коэн-Тануджы
Уільям Філіпс
1998 Роберт Лафлін

За адкрыццё новай формы квантавай вадкасці з дробна зараджанымі ўзбуджэннямі (Гл. квантавы эфект Хола)

[105]
Хорст Штормер
Дэніел Цуі
1999 Герард ’т Хоафт

За праясненне квантавай структуры электраслабых узаемадзеянняў

[106]
Марцінус Велтман

2000-я

ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды#
2000 Жарэс Іванавіч Алфёраў
(1/4 прэміі)

За распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур, якія выкарыстоўваюцца ў высокачастотных схемах і оптаэлектроніцы

[107]
Герберт Кромер (1/4 прэміі)
Джэк Кілбі (1/2 прэміі)

За ўдзел у вынаходстве інтэгральнай схемы

2001 Эрык Корнел

За дасягненне кандэнсацыі Бозэ — Эйнштэйна ў разрэджаных газах шчолачных металаў і за пачатковыя фундаментальныя даследаванні ўласцівасцей кандэнсатаў

[108]
Вольфганг Кетэрле
Карл Віман
2002 Райманд Дэвіс мал. (1/4 прэміі)

За піянерскі ўклад у астрафізіку, у прыватнасці, за выяўленне касмічных нейтрына

[109]
Масатосі Косіба (1/4 прэміі)
Рыкарда Джаконі (1/2 прэміі)

За пошукі ў вобласці астрафізікі, якія прывялі да адкрыцця касмічных крыніц рэнтгенаўскага выпраменьвання

2003 Аляксей Аляксеевіч Абрыкосаў

За піянерскі ўклад у тэорыю звышправаднікоў і звышцякучых вадкасцей

[110]
Віталь Лазаравіч Гінзбург
Энтані Легет
2004 Дэвід Грос

За адкрыццё асімптатычнай свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеянняў

[111]
Дэвід Політцэр
Фрэнк Вільчэк
2005 Рой Глаўбер (1/2 прэміі)

За ўклад у квантавую тэорыю аптычнай кагерэнтнасці

[112]
Джон Хол (1/4 прэміі)

За ўклад у развіццё лазернай дакладнай спектраскапіі, уключаючы тэхніку прэцызіённага разліку светлавога зруху ў аптычных стандартах частаты (аптычных грабянёў)

Тэадор Хэнш (1/4 прэміі)
2006 Джон Мазер

За адкрыццё чарнацельнай формы спектра і анізатрапіі касмічнага мікрахвалевага фонавага выпраменьвання

[113]
Джордж Смут
2007 Альбер Ферт

За адкрыццё эфекту гіганцкага магнетасупраціўлення

[114]
Петэр Грунберг
2008 Ёіціра Намбу (1/2 прэміі)

За адкрыццё механізму спантаннага парушэння сіметрыі ў субатамнай фізіцы

[115]
Макота Кабаясі (1/4 прэміі)

За адкрыццё крыніцы парушэння сіметрыі, якое дазволіла прадказаць існаванне ў прыродзе сама меней трох пакаленняў кваркаў

Тосіхідэ Масукава (1/4 прэміі)
2009 Чарлз Каа (1/2 прэміі)

За рэвалюцыйныя дасягненні, якія тычацца перадачы святла ў валокнах для патрэб аптычнай сувязі

[116]
Уілард Бойл (1/4 прэміі)

За вынаходства паўправадніковай схемы для рэгістрацыі выяў — ПЗС-сэнсара

Джордж Элвуд Сміт (1/4 прэміі)

2010-я

ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды#
2010 Андрэй Гейм

За наватарскія эксперыменты па даследаванні двухмернага матэрыялу графену

[117]
[118]
Канстанцін Навасёлаў
2011 Сол Перлмутэр (1/2 прэміі)

За адкрыццё паскоранага пашырэння Сусвету праз назіранні далёкіх звышновых

[119]
Браян Шміт (1/4 прэміі)
Адам Рыс (1/4 прэміі)
2012 Серж Арош

За стварэнне прарыўных тэхналогій маніпулявання квантавымі сістэмамі, якія зрабілі магчымымі вымярэнне асобных квантавых сістэм і кіраванне імі

[120]
Дэвід Вайнленд
2013 Франсуа Энглер

За тэарэтычнае адкрыццё механізма, які дапамагае нам зразумець паходжанне масы субатамных часціц і быў нядаўна пацверджаны выяўленнем прадказанай фундаментальнай часціцы ў эксперыментах ATLAS і CMS на Вялікім адронным калайдары ў ЦЕРН

[121]
Пітэр Хігс
2014 Ісаму Акасакі

За вынаходніцтва эфектыўных блакітных святлодыёдаў, якое прывяло да з’яўлення яркіх і энергазберагальных белых крыніц святла

[122]
Хіросі Амана
, Сюдзі Накамура
2015 Такаакі Кадзіта

За адкрыццё нейтрынных асцыляцый, якія даказваюць наяўнасць масы нейтрына.

[123]
Артур Мак-Дональд
2016 Дэвід Таўлес

За тэарэтычныя адкрыцці тапалагічных фазавых пераходаў і тапалагічных фаз рэчыва.

[124]
Данкан Холдэйн
Джон Майкл Костэрліц
2017 Райнер Вайс

За назіранні за гравітацыйнымі хвалямі.

[125]
Бары Бэрыш
Кіп Торн
2018 Артур Эшкін

За вынаходства аптычнага пінцэта і яго ужыванне ў біялагічных сістэмах.

[126]
Жэрар Муру

За метад генерацыі высокаінтэнсіўных ультракароткіх аптычных імпульсаў.

Дона Стрыкленд
2019 Джэймс Піблз

За тэарэтычныя даследаванні ў фізічнай касмалогіі.

[127]
Мішэль Маёр

За адкрыццё экзапланеты на арбіце сонцападобнай зоркі.

Дзідзье Кэлё

2020-я

ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды#
2020 Роджэр Пенроўз

За адкрыццё таго, што ўтварэнне чорных дзірак з патрэбай вынікае з агульнай тэорыі рэлятыўнасці.

[128]
Райнхард Генцэль

За адкрыццё звышмасіўнага кампактнага аб’екта ў цэнтры нашай галактыкі.

Андрэа Гез
2021 Сюкура Манабэ

За фізічнае мадэляванне клімату Зямлі, колькаснага вызначэння зменлівасці і надзейнага прагназавання глабальнага пацяплення.

[129]
Клаус Хасельман
Джорджыа Парызі

За адкрыццё ўзаемадзеяння бязладзіцы і флуктуацый у фізічных сістэмах ад атамных да планетарных маштабаў.

2022 Ален Аспэ

За эксперыменты з заблытанымі фатонамі, усталяванне парушэння няроўнасцей Бэла і наватарскай навукі аб квантавай інфармацыі.

[130]
Джон Клаўзер
Антон Цайлінгер
2023 Анн Л’Юе

За эксперыментальныя метады, якія генеруюць атасекундныя імпульсы святла для вывучэння дынамікі электронаў у рэчыве.

[131]
Ферэнц Краус
П’ер Агасціні

Статыстыка паводле краін


лаўрэаты з адным грамадзянствам
лаўрэаты, якія не маюць вызначанай дзяржаўнай прыналежнасці

Цікавыя факты

  • За ўсю гісторыю Нобелеўскай прэміі па фізіцы яе лаўрэатамі сталі толькі тры жанчыны — Марыя Кюры ў 1903 годзе, якая стала таксама першай жанчынай-лаўрэатам Нобелеўскай прэміі наогул, Марыя Гёперт-Маер у 1963 годзе[3] і Дона Стрыкленд у 2018 годзе.
  • Адзіным чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы два разы, быў Джон Бардзін — у 1956 і 1972 гадах.[3]}}
  • Самым маладым на момант прысуджэння лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы і Нобелеўскай прэміі наогул стаў Уільям Лорэнс Брэг, які атрымаў яе ў 1915 годзе разам са сваім бацькам Уільямам Генры Брэгам ва ўзросце ўсяго 25 гадоў.[3]}}
  • Самым старым на момант прысуджэння лаўрэатам стаў Райманд Дэвіс, ганараваны прэміяй 2002 года ва ўзросце 88 гадоў.[3]}}
  • Найбольш доўгае жыццё дасталася лаўрэату 1967 года Хансу Бетэ, які пражыў 98 гадоў. Менш за ўсіх пражыў лаўрэат 1903 года П’ер Кюры, які ўжо ў 1906 годзе трагічна загінуў у дарожным здарэнні ва ўзросце 46 гадоў.
  • Даўжэй за ўсіх з моманту атрымання Нобелеўскай прэміі па фізіцы і Нобелеўскай прэміі наогул пражыў лаўрэат 1929 года Луі дэ Бройль, які памёр у 1987 годзе.

Зноскі

Літаратура

  • Чолаков В. Нобелевские премии: Учёные и открытия / Валерий Чолаков; Пер. с болг. А. С. Никольского; Под ред. и с предисл. д-ра хим. наук А. Н. Шамина. — М.: Мир, 1987. — 270 с. — (Библиотечная серия). — Доп. тир. 100 000 экз. (у зав.)

Спасылкі