Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па хіміі

Но́белеўская прэ́мія па хі́міі (шведск.: Nobelpriset i kemi) — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галіне хіміі, якая штогод прысуджаецца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[1]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія выбіраюцца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук[2]. Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1901 годзе стаў Якаб Хендрык вант Гоф з Нідэрландаў. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[3]. У 1901 годзе вант Гоф атрымаў 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня, у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[4].

Медаль, які атрымліваюць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Быў упершыню адчаканены ў 1902 годзе.

Па меншай меры 25 лаўрэатаў атрымалі Нобелеўскую прэмію за ўклад у галіне арганічнай хіміі — больш, чым у любой іншай з абласцей хіміі[5]. Двум пераможцам Нобелеўскай прэміі па хіміі, немцам Рыхарду Куну (1938) і Адольфу Бутэнанту (1939), урад не дазволіў атрымаць прэмію. Пазней яны атрымалі медалі і дыпломы, але не грошы. Фрэдэрык Сенгер з’яўляецца адным з двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, які атрымаў прыз двойчы ў адной галіне ў 1958 і 1980 гадах. Другім з’яўляецца Джон Бардзін, які атрымліваў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1956 і 1972 гадах. Яшчэ двое вучоных станавіліся Нобелеўскімі лаўрэатамі і па хіміі, і ў іншай галіне: Марыя Складоўская-Кюры (атрымала Нобелеўскія прэміі па фізіцы ў 1903 годзе і па хіміі ў 1911 годзе) і Лайнус Карл Полінг (атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 1954 годзе і прэмію міру ў 1962 годзе)[6]. З 1901 года Нобелеўская прэмія не прысуджалася толькі 8 разоў: у 1916, 1917, 1919, 1924, 1933, 1940, 1941 і 1942 гадах. Па стане на 2016 год прэмію атрымлівалі 175 вучоных, з якіх толькі чатыры былі жанчынамі: Марыя Складоўская-Кюры (1911), Ірэн Жаліё-Кюры (1935), Дораці Кроўфут-Ходжкін (1964) і Ада Ёнат (2009)[7]. Самым маладым лаўрэатам прэміі на момант атрымання стаў Фрэдэрык Жаліё-Кюры ва ўзросце 35 гадоў у 1935 годзе, а самым узроставым быў лаўрэат 2002 года Джон Фен, якому на момант прысуджэння было 85 гадоў[8].

Лаўрэаты


1901—19101911—19201921—19301931—19401941—19501951—19601961—19701971—19801981—19901991—20002001—20102011—20202021—…


1901—1910

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1901 Якаб Хендрык вант Гоф
(1852—1911)
Нідэрланды«У знак прызнання велізарнай важнасці адкрыцця законаў хімічнай дынамікі і асматычнага ціску ў растворах»[9]
1902 Герман Эміль Фішэр
(1852—1919)
Германія«За эксперыменты па сінтэзе рэчываў з сахарыднымі і пурынавымі групамі»[10]
1903 Свантэ Аўгуст Арэніус
(1859—1927)
Швецыя«Як факт прызнання асаблівага значэння тэорыі электралітычнай дысацыяцыі для развіцця хіміі»[11]
1904 Уільям Рамзай
(1852—1916)
Вялікабрытанія«У знак прызнання адкрыцця ім у атмасферы розных інертных газаў і вызначэння іх месца ў перыядычнай сістэме»[12]
1905 Іаган Фрыдрых Вільгельм Адольф фон Баер
(1835—1917)
Германія«За заслугі ў развіцці арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці дзякуючы працам па хіміі арганічных фарбавальнікаў і гідраараматычных злучэнняў»[13]
1906 Анры Муасан
(1852—1907)
Францыя«За атрыманне элемента фтору і ўвядзенне ў лабараторную і прамысловую практыку электрычнай печы названай яго імем»[14]
1907 Эдуард Бухнер
(1860—1917)
Германія«За праведзеную навукова-даследчую працу ў біялагічнай хіміі і адкрыццё пазаклетачнай ферментацыі»[15]
1908 Эрнэст Рэзерфорд
(1871—1937)
Вялікабрытанія,
Новая Зеландыя (нарадзіўся ў горадзе Нельсан, Новая Зеландыя)
«За даследаванні ў галіне распаду элементаў у хіміі радыеактыўных рэчываў»[16]
1909 Вільгельм Оствальд
(1853—1932)
Германія (нарадзіўся ў Рызе (сучасная Латвія), якая ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі)«Знак прызнання праведзенай ім работы па вывучэнню каталізу, а таксама за даследаванні асноўных прынцыпаў кіравання хімічнай раўнавагай і скарасцямі рэакцыі»[17]
1910 Ота Валах
(1847—1931)
Германія«У знак прызнання яго дасягненняў у галіне развіцця арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці, а таксама за тое, што ён першым ажыццявіў працу ў галіне аліцыклічных злучэнняў»[18]

1911—1920

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1911 Марыя Складоўская-Кюры
(1867—1934)
Францыя (нарадзілася ў Варшаве, Царства Польскае (сучасная  Польшча))«За выдатныя заслугі ў развіцці хіміі: адкрыццё элементаў радыю і палонію, вылучэнне радыю і вывучэнне прыроды і злучэнняў гэтага выдатнага элемента»[19]
1912 Віктар Грыньяр
(1871—1935)
Францыя«За адкрыццё рэактыву Грыньяра, які спрыяў развіццю арганічнай хіміі»[20]
Поль Сабацье
(1854—1941)
Францыя«За метад гідрагенізацыі арганічных злучэнняў у прысутнасці дробнадысперсных металаў, які рэзка стымуляваў развіццё арганічнай хіміі»[21]
1913 Альфрэд Вернер
(1866—1919)
 Швейцарыя (нарадзіўся ў Мюлузе, Францыя)«За працу аб прыродзе сувязей атамаў у малекулах у галіне неарганічнай хіміі»[22]
1914 Тэадор Уільям Рычардс
(1868—1928)
ЗША«За дакладнае вызначэнне атамных мас вялікай колькасці хімічных элементаў»[23]
1915 Рыхард Марцін Вільштэтэр
(1872—1942)
Германія«За даследаванні фарбавальных рэчываў расліннага свету, асабліва хларафілу»[24]
1916Прэмія не прысуджалася
1917Прэмія не прысуджалася
1918 Фрыц Габер
(1868—1934)
Германія«За сінтэз аміяку з элементаў-складнікаў»[25]
1919Прэмія не прысуджалася
1920 Вальтэр Герман Нернст
(1864—1941)
Германія«У знак прызнання яго прац па тэрмадынаміцы»[26]

1921—1930

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1921 Фрэдэрык Содзі
(1877—1956)
Вялікабрытанія«За ўклад у хімію радыеактыўных рэчываў і за даследаванні паходжання і прыроды ізатопаў»[27]
1922 Фрэнсіс Уільям Астан
(1877—1945)
Вялікабрытанія«За зробленае з дапамогай вынайдзенага ім мас-спектрографа адкрыццё ізатопаў вялікай колькасці нерадыеактыўных элементаў і за фармуляванне правіла цэлых лікаў»[28]
1923 Фрыц Прэгль
(1869—1930)
Аўстрыя«За вынаходства метаду макрааналізу арганічных рэчываў»[29]
1924Прэмія не прысуджалася
1925 Рыхард Адольф Зігмандзі
(1865—1929)
Германія,
Венгрыя (нарадзіўся ў Вене, Аўстрыйская Імперыя (сучасная Аўстрыя))
«За выяўленне гетэрагеннай прыроды калоідных раствораў і за распрацаваныя ў сувязі з гэтым метады, якія маюць фундаментальнае значэнне ў сучаснай калоіднай хіміі, паколькі ўсе праявы арганічнага жыцця ў рэшце рэшт звязаны з калоідным асяроддзем пратаплазмы»[30]
1926 Тэадор Сведберг
(1884—1941)
Швецыя«За працы ў галіне дысперсных сістэм»[31]
1927 Генрых Ота Віланд
(1877—1957)
Германія«За даследаванні жоўцевых кіслот і будовы многіх падобных рэчываў»[32]
1928 Адольф Ота Рэйнгольд Віндаус
(1876—1959)
Германія«За працы па вывучэнні будовы стэрынаў і іх сувязі з вітаміннай групай»[33]
1929 Артур Гардэн
(1865—1940)
Вялікабрытанія«За даследаванні ферментацыі цукру і ферментаў закісання»[34]
Ханс Карл Аўгуст Сімон фон Эйлер-Хельпін
(1873—1964)
Швецыя (нарадзіўся ў Аўгсбургу, Германія)
1930 Ханс Фішэр
(1881—1945)
Германія«За даследаванні будовы геміну і хларафілу, асабліва за сінтэз геміну»[35]

1931—1940

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1931 Карл Бош
(1874—1940)
Германія«За заслугі па ўкараненні і развіцці метадаў высокага ціску ў хіміі, што з’яўляецца эпахальнай падзеяй у галіне хімічнай тэхналогіі»[36]
Фрыдрых Бергіус
(1884—1949)
Германія
1932 Ірвінг Ленгмюр
(1881—1957)
ЗША«За адкрыццё і даследаванні ў галіне хіміі паверхневых з’яў»[37]
1933Прэмія не прысуджалася
1934 Гаральд Клейтан Юры
(1893—1981)
ЗША«За адкрыццё цяжкага вадароду — дэйтэрыю, які выкарыстоўваецца для атрымання цяжкай вады (запавольніка ў ядзерных рэактарах), а таксама як індыкатар біяхімічных рэакцый у жывой тканцы»[38]
1935 Фрэдэрык Жаліё-Кюры
(1900—1958)
Францыя«За выкананы сінтэз новых радыеактыўных элементаў»[39]
Ірэн Жаліё-Кюры
(1897—1956)
Францыя
1936 Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай
(1884—1966)
Нідэрланды«За ўклад у разуменне малекулярнай структуры ў ходзе даследаванняў дыпольных з’яў і дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў і электронаў у газах»[40]
1937 Уолтэр Норман Хоўарс
(1883—1950)
Вялікабрытанія«За даследаванні вугляводаў і вітаміну C»[41]
Паўль Карэр
(1889—1971)
 Швейцарыя"За даследаванне караціноідаў і флавінаў, а таксама за вывучэнне вітамінаў А і B2 "[41]
1938 Рыхард Кун
(1900—1967)
Германія (нарадзіўся ў Вене (сучасная Аўстрыя), якая тады ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі)«За яго працу па вывучэнні караціноідаў і вітамінаў»[42]
1939 Адольф Фрыдрых Іаган Бутэнант
(1903—1995)
Германія«За працы па палавых гармонах»[43]
Леапольд Ружычка
(1887—1976)
 Швейцарыя (нарадзіўся ў Вукавары (сучасная Харватыя ), які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі)«За працы па поліэтылене і вышэйшых тэрпенах»[43]
1940Прэмія не прысуджалася

1941—1950

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1941Прэмія не прысуджалася
1942Прэмія не прысуджалася
1943 Дзьёрдзь дэ Хевешы
(1885—1966)
Германія (нарадзіўся ў Будапешце (сучасная Венгрыя), які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі)«За працу па выкарыстанні ізатопаў як мечаных атамаў пры вывучэнні хімічных працэсаў»[44]
1944 Ота Ган
(1879—1968)
Германія«За адкрыццё расшчаплення цяжкіх ядраў»[45]
1945 Артуры Ілмары Віртанен
(1895—1973)
Фінляндыя«За даследаванні і дасягненні ў галіне сельскай гаспадаркі і хіміі пажыўных рэчываў, асабліва за метад кансервацыі кармоў»[46]
1946 Джэймс Бэтчэлер Самнер
(1887—1955)
ЗША«За адкрыццё з’явы крышталізацыі ферментаў»[47]
Джон Хоўард Нортрап
(1891—1987)
ЗША«За атрыманне ў чыстым выглядзе вірусных бялкоў»[47]
Уэндэл Мерэдыт Стэнлі
(1904—1971)
ЗША
1947 Роберт Робінсан
(1886—1975)
Вялікабрытанія«За даследаванні раслінных прадуктаў вялікай біялагічнай важнасці, асабліва алкалоідаў»[48]
1948 Арнэ Вільгельм Каўрын Тыселіус
(1902—1971)
Швецыя«За даследаванне электрафарэзу і адсарбцыйнага аналізу, асабліва за адкрыццё, звязанае з комплекснай прыродай бялкоў сыроваткі»[49]
1949 Уільям Фрэнсіс Джыёк
(1895—1982)
ЗША«За ўклад у хімічную тэрмадынаміку, асабліва ў тую яе вобласць, якая вывучае паводзіны рэчываў пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах»[50]
1950 Ота Паўль Герман Дзільс
(1876—1954)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі«За адкрыццё і развіццё дыенавага сінтэзу»[51]
Курт Альдэр
(1902—1958)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі

1951—1960

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1951 Эдвін Матысан Мак-Мілан
(1907—1991)
ЗША«За адкрыцці ў галіне хіміі трансуранавых элементаў»[52]
Глен Тэадор Сібарг
(1912—1999)
ЗША
1952 Арчэр Джон Портэр Марцін
(1910—2002)
Вялікабрытанія«За адкрыццё метаду размеркавальнай храматаграфіі»[53]
Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг
(1914—1994)
Вялікабрытанія
1953 Герман Штаўдынгер
(1881—1965)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі«За даследаванні ў галіне хіміі высокамалекулярных рэчываў»[54]
1954 Лайнус Карл Полінг
(1901—1994)
ЗША«За даследаванні прыроды хімічнай сувязі і яе прымяненне для вызначэння структуры злучэнняў»[55]
1955 Вінсент дзю Віньё
(1901—1978)
ЗША«За працу з біялагічна актыўнымі злучэннямі, і, перш за ўсё, за ўпершыню ажыццёўлены сінтэз поліпептыднага гармону»[56]
1956 Сірыл Норман Хіншэлвуд
(1897—1967)
Вялікабрытанія«За даследаванні ў галіне механізмаў хімічных рэакцый»[57]
Мікалай Мікалаевіч Сямёнаў
(1896—1986)
СССР
1957 Александэр Рабертус Тод
(1907—1997)
Вялікабрытанія«За працы па нуклеатыдах і нуклеатыдных каэнзімах»[58]
1958 Фрэдэрык Сенгер
(1918—2013)
Вялікабрытанія«За ўстанаўленне структур бялкоў, асабліва інсуліну»[59]
1959 Яраслаў Гейраўскі
(1890—1967)
Чэхаславакія«За адкрыццё і развіццё паляраграфічных метадаў аналізу»[60]
1960Уілард Фрэнк Лібі
(1908—1980)
ЗША«За ўвядзенне метаду выкарыстання вугляроду-14 для вызначэння ўзросту ў археалогіі, геалогіі, геафізіцы і іншых галінах навукі»[61]

1961—1970

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1961 Мелвін Калвін
(1911—1997)
ЗША«За даследаванні засваення дыяксіду вугляроду раслінамі»[62]
1962 Макс Фердынанд Перуц
(1914—2002)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Вене (сучасная Аўстрыя), якая тады ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі)«За даследаванні структуры глабулярных бялкоў»[63]
Джон Коўдэры Кендру
(1917—1997)
Вялікабрытанія
1963 Карл Цыглер
(1898—1973)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі«За адкрыцці ў галіне хіміі і тэхналогіі высокамалекулярных палімераў»[64]
Джуліа Ната
(1903—1979)
Італія
1964 Дораці Кроўфут-Ходжкін
(1910—1994)
Вялікабрытанія«За вызначэнне з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў структур біялагічна актыўных рэчываў»[65]
1965 Роберт Бёрнс Вудвард
(1917—1979)
ЗША«За ўклад у даследаванне арганічнага сінтэзу»[66]
1966 Роберт С. Малікен
(1896—1986)
ЗША«За фундаментальную працу па хімічных сувязях і электроннай структуры малекул, ажыццёўленую з дапамогай метаду малекулярных арбіталей»[67]
1967 Манфрэд Эйген
(1927—2019)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі«За даследаванні экстрэмальна хуткіх хімічных рэакцый, якія стымулююцца парушэннем раўнавагі з дапамогай вельмі кароткіх імпульсаў энергіі»[68]
Рональд Джордж Рэйфард Норыш
(1897—1978)
Вялікабрытанія«За праведзенае імі даследаванне звышхуткіх хімічных рэакцый з дапамогай зрушэння малекулярнай раўнавагі вельмі кароткім імпульсам»[68]
Джордж Портэр
(1920—2002)
Вялікабрытанія
1968 Ларс Онсагер
(1903—1976)
ЗША (нарадзіўся ў Осла (сучасная Нарвегія), які тады ўваходзіў у склад Шведска-нарвежскай уніі)«За адкрыццё суадносін узаемнасці ў незваротных працэсах, названых яго імем, якія маюць прынцыпова важнае значэнне для тэрмадынамікі незваротных працэсаў»[69]
1969Дэрэк Х. Р. Бартан
(1918—1998)
Вялікабрытанія«За ўклад у развіццё канфармацыйнай канцэпцыі і яе прымяненне ў хіміі»[70]
Од Хасель
(1897—1981)
Нарвегія
1970 Луіс Ф. Лелуар
(1906—1987)
Аргенціна«За адкрыццё першага цукровага нуклеатыду і даследаванне яго функцый у ператварэнні цукру і ў біясінтэзе складаных вугляводаў»[71]

1971—1980

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1971 Герхард Герцберг
(1904—1999)
Канада (нарадзіўся ў Гамбургу, Германія)«За яго ўклад у разуменне электроннай структуры і будовы малекул, асабліва свабодных радыкалаў»[72]
1972 Крысціян Б. Анфінсен
(1916—1995)
ЗША«За працу па даследаванні рыбануклеазы, асабліва ўзаемасувязі паміж амінакіслотнай паслядоўнасцю і яе біялагічна актыўнымі каферментамі»[73]
Станфард Мур
(1913—1982)
ЗША«За ўклад у тлумачэнне сувязі паміж хімічнай структурай і каталітычным дзеяннем актыўнага цэнтра малекулы рыбануклеазы»[73]
Уільям Х. Стайн
(1911—1980)
ЗША
1973Эрнст Ота Фішэр
(1918—2007)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі«За наватарскую, праведзеную незалежна адзін ад аднаго, працу ў галіне хіміі металаарганічных, так званых сандвічавых, злучэнняў»[74]
Джэфры Уілкінсан
(1921—1996)
Вялікабрытанія
1974 Пол Джэй Флоры
(1910—1985)
ЗША«За фундаментальныя дасягненні ў галіне тэорыі і практыкі фізічнай хіміі макрамалекул»[75]
1975 Джон Уоркап Корнфарт
(1917—2011)
Аўстралія ,
Вялікабрытанія
«За даследаванні стэрэахіміі рэакцый ферментатыўнага каталізу»[76]
Уладзімір Прэлаг
(1906—1998)
 Швейцарыя (нарадзіўся ў Сараева (сучасная Боснія і Герцагавіна), які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі)«За даследаванні ў галіне стэрэахіміі арганічных малекул і рэакцый»[76]
1976 Уільям Н. Ліпскамб
(1919—2011)
ЗША«За даследаванні структуры боравадародаў (боргідрытаў), якія тлумачаць праблемы хімічных сувязей»[77]
1977 Ілья Прыгожын
(1917—2003)
Бельгія (нарадзіўся ў Маскве, Расійская Імперыя)«За працы па тэрмадынаміцы незваротных працэсаў, асабліва за тэорыю дысіпатыўных структур»[78]
1978 Пітэр Д. Мічэл
(1920—1992)
Вялікабрытанія«За ўклад у разуменне працэсу пераносу біялагічнай энергіі, зроблены дзякуючы стварэнню хеміасматычнай тэорыі»[79]
1979Герберт Ч. Браўн
(1912—2004)
ЗША (нарадзіўся ў Лондане, Вялікабрытанія)«За распрацоўку новых метадаў арганічнага сінтэзу складаных бор- і фосфарзмяшчальных злучэнняў»[80]
Георг Вітыг
(1897—1987)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі
1980 Пол Берг
(1926—2023)
ЗША«За фундаментальныя даследаванні біяхімічных уласцівасцей нуклеінавых кіслот, асабліва рэкамбінантных ДНК»[81]
Уолтэр Гілберт
(1932-…)
ЗША«За іх уклад у вызначэнне паслядоўнасці асноў у нуклеінавых кіслотах»[81]
Фрэдэрык Сенгер
(1918—2013)
Вялікабрытанія

1981—1990

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1981 Кэн’іці Фукуі
(1918—1998)
Японія«За распрацоўку тэорыі праходжання хімічных рэакцый»[82]
Роалд Хофман
(1937-…)
ЗША (нарадзіўся ў Золачыве (сучасная Украіна), які тады ўваходзіў у склад Міжваеннай Польшчы)
1982 Аарон Клуг
(1926—2018)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Зельве, Літва)«За распрацоўку метаду крышталеграфічнай электроннай мікраскапіі і тлумачэнне структуры біялагічна важных комплексаў нуклеінавая кіслата — бялок»[83]
1983 Генры Таўбэ
(1915—2005)
ЗША (нарадзіўся ў Саскатуне, Канада)«За вывучэнне механізмаў рэакцый з пераносам электрону, асабліва комплексаў металаў»[84]
1984 Роберт Брус Мерыфілд
(1921—2006)
ЗША«За прапанаваную метадалогію хімічнага сінтэзу на цвёрдых матрыцах»[85]
1985 Херберт А. Хаўптман
(1917—2011)
ЗША«За выдатныя дасягненні ў распрацоўцы прамога метаду расшыфроўкі структур»[86]
Джэром Карле
(1918—2013)
ЗША
1986 Дадлі Р. Хершбах
(1932-…)
ЗША«За ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў»[87]
Юань Ц. Лі
(1936-…)
ЗША (нарадзіўся ў Сіньчжу, Тайвань)
Джон Ч. Полані
(1929-…)
Канада
1987Дональд Джэй Крэм
(1919—2001)
ЗША«За распрацоўку і прымяненне малекул са структурна-спецыфічнымі ўзаемадзеяннямі высокай выбіральнасці»[88]
Жан-Мары Лен
(1939-…)
Францыя
Чарлз Джэй Педэрсен
(1904—1989)
ЗША (нарадзіўся ў Пусане (сучасная Паўднёвая Карэя), які тады ўваходзіў у склад Карэйскай Імперыі)
1988Іаган Дайзенхофер
(1943-…)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі«За ўстанаўленне трохмернай структуры фотасінтэтычнага рэакцыйнага цэнтра»[89]
Роберт Хубер
(1937-…)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі
Хартмут Міхель
(1948-…)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі
1989 Сідней Олтмен
(1939—2022)
Канада,
ЗША
«За адкрыццё каталітычных уласцівасцей рыбануклеінавых кіслот»[90]
Томас Чэк
(1947-…)
ЗША
1990 Эліяс Джэймс Коры
(1928-…)
ЗША«За развіццё тэорыі і метадалогіі арганічнага сінтэзу»[91]

1991—2000

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1991 Рыхард Р. Эрнст
(1933—2021)
 Швейцарыя«За ўклад у развіццё метадалогіі ядзернай магнітнай рэзананснай спектраскапіі высокага разрознення»[92]
1992 Рудольф А. Маркус
(1923-…)
ЗША (нарадзіўся ў Манрэале, Канада)«За ўклад у тэорыю рэакцый пераносу электрону ў хімічных сістэмах»[93]
1993 Кэры Б. Муліс
(1944—2019)
ЗША«За вынаходства метаду палімеразнай ланцуговай рэакцыі»[94]
Майкл Сміт
(1932—2000)
Канада (нарадзіўся ў Блэкпуле, Вялікабрытанія)«За фундаментальны ўклад ва ўстанаўленні алігануклеатыдна-базавага, лакальна-арыентаванага мутагенезу і яго развіццё для вывучэння бялкоў»[94]
1994 Джордж А. Ола
(1927—2017)
ЗША (нарадзіўся ў Будапешце, Венгрыя)«За ўклад у хімію карбакатыёнаў»[95]
1995 Паўль Джэй Крутцэн
(1933—2021)
Нідэрланды«За працы па атмасфернай хіміі, асабліва ў частцы працэсаў утварэння і раскладання азону»[96]
Марыа Х. Маліна
(1943—2020)
ЗША (нарадзіўся ў Мехіка, Мексіка)
Ф. Шэрвуд Роўланд
(1927—2012)
ЗША
1996 Роберт Кёрл
(1933—2022)
ЗША«За адкрыццё Фулерэнаў»[97]
Харальд У. Крота
(1939—2016)
Вялікабрытанія
Рычард Э. Смелі
(1943—2005)
ЗША
1997 Пол Д. Боер
(1918—2018)
ЗША«За высвятленне ферментатыўнага механізму, які ляжыць у аснове сінтэзу адэназін-фасфату»[98]
Джон Э. Уокер
(1941-…)
Вялікабрытанія
Енс К. Скоу
(1918—2018)
Данія«За адкрыццё першага іон-транспартнага энзіму Na+,K+-АТФазы»[98]
1998 Вальтэр Кон
(1923—2016)
ЗША (нарадзіўся ў Вене, Аўстрыя)«За развіццё тэорыі функцыяналу шчыльнасці»[99]
Джон Попл
(1925—2004)
Вялікабрытанія«За распрацоўку вылічальных метадаў квантавай хіміі»[99]
1999 Ахмед Зевейл
(1946—2016)
Егіпет,
ЗША
«За даследаванні пераходных станаў, якія ўзнікаюць у час хімічных рэакцый, з выкарыстаннем фемтасекунднай тэхнікі»[100]
2000 Алан Джэй Хігер
(1936-…)
ЗША«За адкрыццё праводнасці ў палімерах»[101]
Алан Г. Мак-Дыярмід
(1927—2007)
ЗША,
Новая Зеландыя (нарадзіўся ў Мастэртане, Новая Зеландыя)
Хідэкі Сіракава
(1936-…)
Японія

2001—2010

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
2001Уільям С. Ноўлс
(1917—2012)
ЗША«За даследаванні, якія выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці — стварэнне хіральных каталізатараў акісляльна-аднаўленчых рэакцый»[102]
Рыёдзі Наёры
(1938-…)
Японія
К. Бары Шарплес
(1941-…)
ЗША
2002 Джон Б. Фен
(1917—2010)
ЗША«За распрацоўку метадаў ідэнтыфікацыі і аналізу структур біялагічных макрамалекул, і, у прыватнасці, за распрацоўку метадаў мас-спектраметрычнага аналізу біялагічных макрамалекул»[103]
Каіці Танака
(1959-…)
Японія
Курт Вютрых
(1938-…)
 Швейцарыя«За распрацоўку прымянення ЯМР-спектраскапіі для вызначэння трохмернай структуры біялагічных макрамалекул у растворы»[103]
2003 Пітэр Эгр
(1949-…)
ЗША«За адкрыццё іоннага канала»[104]
Родэрык Мак-Кінан
(1956-…)
ЗША«За вывучэнне структуры і механізму іонных каналаў»[104]
2004 Аарон Чэхановер
(1947-…)
Ізраіль«За адкрыццё убіквіцін-апасродаванага раскладання бялку»[105]
Аўрам Гершко
(1937-…)
Ізраіль (нарадзіўся ў Карцагу, Венгрыя)
Ірвін Роўз
(1926—2015)
ЗША
2005 Роберт Х. Грабс
(1942-…)
ЗША«За ўклад у развіццё метаду метатэзы ў арганічным сінтэзе»[106]
Рычард Р. Шрок
(1945-…)
ЗША
Іў Шавэн
(1930—2015)
Францыя
2006 Роджэр Д. Корнберг
(1947-…)
ЗША«За даследаванні механізму капіравання клеткамі генетычнай інфармацыі»[107]
2007 Герхард Эртль
(1936-…)
Германія«За даследаванні хімічных працэсаў на паверхнях цвёрдых цел»[108]
2008 Марцін Чалфі
(1947-…)
ЗША«За адкрыццё і распрацоўку зялёнага флуарэсцэнтнага бялку (GFP)»[109]
Асаму Сімамура
(1928—2018)
ЗША (нарадзіўся ў Кіёта, Японія)
Роджэр Ю. Цьсен
(1952—2016)
ЗША
2009 Венкатраман Рамакрышнан
(1952-…)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Чыдамбараме, Індыя)«За даследаванні структуры і функцыі рыбасомы»[110]
Томас А. Стэйц
(1940—2018)
ЗША
Ада Е. Ёнат
(1939-…)
Ізраіль
2010 Рычард Ф. Хек
(1931—2015)
ЗША«За рэакцыі перакрыжаванага ўзаемадзеяння, якія каталізуюцца паладыем, у арганічным сінтэзе»[111]
Эйіці Нэгісі
(1935—2021)
Японія
Акіра Судзукі
(1930-…)
Японія

2011—2020

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
2011 Дан Шэхтман
(1941-…)
Ізраіль«За адкрыццё квазікрышталёў»[112]
2012 Роберт Лефкавіц
(1943-…)
ЗША«За даследаванні рэцэптараў G-бялкоў»[113]
Браян Кабылка
(1955-…)
ЗША
2013 Марцін Карплюс
(1930-…)
ЗША
Аўстрыя (нарадзіўся ў Вене, Аўстрыя)
«За развіццё многамасштабных мадэлей комплексных хімічных сістэм»[114]
Майкл Левіт
(1947-…)
Ізраіль
ЗША
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Прэторыі, ПАР)
Ары Варшэль
(1940-…)
Ізраіль
ЗША
2014 Эрык Бецыг
(1960-…)
ЗША«За развіццё флуарэсцэнтнай мікраскапіі высокага разрознення»[115]
Уільям Э. Мёрнер
(1953-…)
ЗША
Штэфан У. Гель
(1962-…)
Германія (нарадзіўся ў Сінтане, Румынія)
2015 Томас Ліндаль
(1938-…)
Швецыя,
Вялікабрытанія
«За механістычныя даследаванні па рэпарацыі ДНК»[116]
Пол Л. Модрыч
(1946-…)
ЗША
Азіз Санджар
(1946-…)
Турцыя,
ЗША
2016 Жан-П’ер Саваж
(1944-…)
Францыя«За распрацоўку і сінтэз малекулярных машын»[117]
Фрэйзер Стодарт
(1942-…)
Вялікабрытанія,
ЗША
Бернард Ферынга
(1951-…)
Нідэрланды
2017 Жак Дзюбашэ
(1942-…)
 Швейцарыя«За развіццё крыяэлектроннай мікраскапіі высокай разрознасці для вызначэння структуры біямалекул у растворы»[118]
Ёахім Франк
(1940-…)
ЗША
Рычард Хендэрсан
(1945-…)
Вялікабрытанія
2018 Фрэнсіс Арнольд
(1956-…)
ЗША«За даследаванне эвалюцыі ферментаў»[119]
Джордж Сміт
(1941-…)
ЗША«За даследаванні пептыдаў і антыцелаў спосабам фагавага дысплэя»[120]
Грэг Уінтэр
(1951-…)
Вялікабрытанія
2019 Джон Гудэнаф
(1922—2023)
ЗША«За ўдасканаленне літый-іонных батарэй»[121]
Стэнлі Уітынгем
(1941-…)
ЗША
Акіра Ёсіна
(1948-…)
Японія
2020 Эманюэль Шарпанцье
(1968-…)
Францыя«За развіццё метаду рэдагавання генома»[122]
Джэніфер Даўдна
(1964-…)
ЗША

2021—…

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
2021 Дэвід Мак-Мілан
(1968-…)
Вялікабрытанія«За развіццё асіметрычнага арганакаталізу»[123]
Бенджамін Ліст
(1968-…)
Германія
2022 К. Бары Шарплес
(1941-…)
ЗША«За развіццё клік-хіміі і біяартаганальнай хіміі»[124]
Мортэн Мельдаль
(1954-…)
Данія
Каралін Бертоцы
(1966-…)
ЗША
2023Муні Бавендзі
(1961-…)
ФранцыяЗа адкрыццё і сінтэз квантавых кропак[125]
Луіс Брус
(1943-…)
ЗША
Аляксей Іванавіч Якімаў
(1945-…)
ЗША

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі