Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне

Но́белеўская прэ́мія па фізіяло́гіі і медыцы́не (шведск.: Nobelpriset i fysiologi eller medicin) — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галінах фізіялогіі і медыцыны, якая штогод прысуджаецца шведскім Каралінскім інстытутам у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[1]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў і выканаўчага сакратара, якія выбіраюцца Каралінскім інстытутам[2][3]. Нягледзячы на тое, што прэмію звчайна называюць «Нобелеўскай прэміяй па медыцыне», у сваім запавеце Нобель падкрэсліваў, што прэмія павінна ўручацца за дасягненні ў «фізіялогіі або медыцыне», у выніку чаго на прыз прэтэндуюць навукоўцы з больш шырокага спектра абласцей[3]. Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1901 годзе стаў Эміль Адольф фон Берынг з Германіі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[4]. У 1901 годзе фон Берынг атрымаў 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня, у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[5].

Медаль, які атрымліваюць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Быў упершыню адчаканены ў 1902 годзе.

За больш чым 100 гадоў існавання прэміі лаўрэаты былі ўзнагароджаны за ўклад у развіццё шырокіх спектраў абласцей, якія адносяцца да фізіялогіі або медыцыны. Больш за 25 лаўрэатаў атрымалі Нобелеўскія прэміі за ўклад у галінах нейрабіялогіі і абмену рэчываў[3]. Лаўрэату Нобелеўскай прэміі 1939 года немцу Герхарду Домагку ўрад не дазволіў атрымаць прэмію. Пазней ён атрымаў медаль і дыплом, але не грошы[6]. З 1901 года Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне не прысуджалася толькі 9 разоў: у 1915, 1916, 1917, 1918, 1921, 1925, 1940, 1941 і 1942 гадах. Па стане на 2016 год прэмію атрымлівалі 211 вучоных, з якіх толькі дванаццаць былі жанчынамі: Герці Коры (1947), Разалін Сасмэн Ялаў (1977), Барбара Мак-Клінтак (1983), Рыта Леві-Мантальчыні (1986), Гертруда Элаян (1988), Хрысціяна Нюслайн-Фольхард (1995), Лінда Бак (2004), Франсуаза Барэ-Сінусі (2008), Элізабет Блэкбёрн (2009), Кэрал Грэйдэр (2009), Май-Брыт Мозер (2014) і Ту Юю (2015)[7]. Самым маладым лаўрэатам прэміі на момант атрымання стаў Фрэдэрык Бантынг ва ўзросце 32 гадоў у 1923 годзе, а самым узроставым быў лаўрэат 1966 года Фрэнсіс Пейтан Роўс, якому на момант прысуджэння было 87 гадоў[8].

Лаўрэаты

1901—19101911—19201921—19301931—19401941—19501951—19601961—19701971—19801981—19901991—20002001—20102011—20202021—…


1901—1910

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1901 Эміль Адольф фон Берынг
(1854—1917)
ГерманіяЗа працы, прысвечаныя сыроваткавай тэрапіі, асабліва за яе прымяненне пры лячэнні дыфтэрыі, што адкрыла новыя шляхі ў медыцынскай навуцы і тым самым дало ў рукі лекараў пераможную зброю супраць хваробы і смерці[9].
1902 Рональд Рос
(1857—1932)
Вялікабрытанія, Індыя (нарадзіўся ў горадзе Алмора, Індыя)За працы, прысвечаныя малярыі, у якіх ён паказаў, якім чынам яе ўзбуджальнік трапляе ў арганізм, і тым самым заклаў аснову для далейшых паспяховых даследаванняў у галіне распрацовак метадаў барацьбы з гэтай хваробай[10].
1903 Нільс Руберг Фінзен
(1860—1904)
Данія (нарадзіўся ў горадзе Торсхаўн, сучасныя Фарэрскія астравы)У знак прызнання яго заслуг у лячэнні хвароб — асабліва ваўчанкі — з дапамогай канцэнтраванага светлавога выпраменьвання, што адкрыла новыя магчымасці ў медыцынскай навуцы[11].
1904 Іван Пятровіч Паўлаў
(1849—1936)
Расійская імперыяУ знак прызнання прац па фізіялогіі стрававання, дзякуючы якім веды аб жыццёва важных аспектах гэтага пытання былі зменены і пашыраны[12].
1905 Роберт Кох
(1843—1910)
ГерманіяЗа даследаванні і адкрыцці, звязаныя з лячэннем туберкулёзу[13].
1906 Каміла Гольджы
(1843—1926)
ІталіяУ знак прызнання прац аб структуры нервовай сістэмы[14].
Сант’яга Рамон-і-Кахаль
(1852—1934)
Іспанія
1907 Шарль Луі Альфонс Лаверан
(1845—1922)
ФранцыяЗа даследаванні ролі прасцейшых ва ўзнікненні захворванняў[15].
1908 Ілья Ільіч Мечнікаў
(1845—1916)
Расійская імперыяУ знак прызнання прац аб імунітэце[16].
Паўль Эрліх
(1854—1915)
Германія
1909 Эміль Тэадор Кохер
(1841—1917)
 ШвейцарыяЗа працы ў галінах фізіялогіі, паталогіі і хірургіі шчытападобнай залозы[17].
1910 Альбрэхт Косель
(1853—1927)
ГерманіяУ знак прызнання ўкладу ў вывучэнне хіміі клеткі, унесенага даследаваннямі бялкоў, у прыватнасці нуклеінавых рэчываў[18].

1911—1920

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1911 Альвар Гульстранд
(1862—1930)
ШвецыяЗа працы, прысвечаныя дыёптрыцы вока[19].
1912 Алексіс Карэль
(1873—1944)
ФранцыяУ знак прызнання прац над сасудзістым швом і трансплантацыі крывяносных сасудаў і органаў[20].
1913 Шарль Рышэ
(1850—1935)
ФранцыяУ знак прызнання работ па анафілаксіі[21].
1914 Роберт Барані
(1876—1936)
Аўстра-Венгрыя (нарадзіўся ў Вене, сучасная Аўстрыя)За працы па фізіялогіі і паталогіі вестыбулярнага апарату[22].
1915Прэмія не прысуджалася[23][24][25][26]
1916
1917
1918
1919 Жуль Бардэ
(1870—1961)
БельгіяЗа адкрыцці, звязаныя з імунітэтам[27].
1920 Шэк Аўгуст Стынберг Крог
(1874—1949)
ДаніяЗа адкрыццё механізму рэгуляцыі прасвету капіляраў[28].

1921—1930

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1921Прэмія не прысуджалася[29]
1922 Арчыбалд Вівіен Хіл
(1886—1977)
ВялікабрытаніяЗа даследаванні, звязаныя з утварэннем цяпла ў цягліцах[30].
Ота Фрыц Меергоф
(1884—1951)
ГерманіяЗа адкрыццё цеснай ўзаемасувязі паміж спажываннем кіслароду і метабалізмам малочнай кіслаты ў цягліцах[30].
1923 Фрэдэрык Грант Бантынг
(1891—1941)
КанадаЗа адкрыццё інсуліну[31].
Джон Джэймс Рыкард Маклеад
(1876—1935)
Канада (нарадзіўся ў горадзе Клуні, Шатландыя)
1924 Вілем Эйнтховен
(1860—1927)
Нідэрланды (нарадзіўся ў горадзе Семаранг (сучасная Інданезія), у складзе Галандскай Ост-Індыі)За адкрыццё механізму электракардыяграмы[32].
1925Прэмія не прысуджалася[33]
1926 Іаханес Андрэас Грыб Фібігер
(1867—1928)
ДаніяЗа адкрыццё карцыномы, якая выклікаецца Spiroptera[34].
1927 Юліус Вагнер-Яўрэг
(1857—1940)
АўстрыяЗа адкрыццё тэрапеўтычнага эфекту заражэння малярыяй пры лячэнні прагрэсіўнага паралічу[35].
1928 Шарль Жуль Анры Ніколь
(1866—1936)
ФранцыяЗа працы, звязаныя з сыпным тыфам[36].
1929 Хрысціян Эйкман
(1858—1930)
НідэрландыЗа ўклад у адкрыццё вітамінаў[37].
Фрэдэрык Гоўленд Хопкінс
(1861—1947)
ВялікабрытаніяЗа адкрыццё вітамінаў, якія стымулююць працэсы росту[37].
1930 Карл Ландштэйнер
(1868—1943)
АўстрыяЗа адкрыццё груп крыві чалавека[38].

1931—1940

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1931 Ота Генрых Варбург
(1883—1970)
ГерманіяЗа адкрыццё прыроды і механізму дзеяння дыхальнага ферменту[39].
1932 Чарлз Скот Шэрынгтан
(1857—1952)
ВялікабрытаніяЗа адкрыцці, якія тычацца функцый нейронаў[40].
Эдгар Дуглас Эдрыян
(1889—1977)
Вялікабрытанія
1933 Томас Хант Морган
(1866—1945)
ЗШАЗа адкрыцці, звязаныя з роляй храмасом у спадчыннасці[41].
1934 Джордж Хойт Уіпл
(1878—1976)
ЗШАЗа адкрыцці, звязаныя з выкарыстаннем печані пры лячэнні анеміі[42].
Джордж Рычардс Майнат
(1885—1950)
ЗША
Уільям Пэры Мёрфі
(1892—1987)
ЗША
1935 Ханс Шпеман
(1869—1941)
ГерманіяЗа адкрыццё эфектаў эмбрыянальнага развіцця[43].
1936 Генры Халет Дэйл
(1875—1968)
ВялікабрытаніяЗа адкрыцці, звязаныя з хімічнай перадачай нервовых імпульсаў[44].
Ота Лёві
(1873—1961)
Аўстрыя (нарадзіўся ў Франкфурце-на-Майне, Германія)
1937 Альберт Сент-Дзьёрдзы фон Нейгірапалт
(1893—1986)
ВенгрыяЗа адкрыцці, звязаныя з працэсамі біялагічнага акіслення, звязаных у тым ліку з вывучэннем вітаміну C і каталізу фумаравай кіслаты[45].
1938 Карней Жан Франсуа Хейманс
(1892—1968)
БельгіяЗа адкрыццё ролі сінусавага і аартальнага механізмаў у рэгуляцыі дыхання[46].
1939 Герхард Домагк
(1895—1964)
ГерманіяЗа адкрыццё антыбактэрыяльнага эфекту прантазілу[47].
1940Прэмія не прысуджалася[48]

1941—1950

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1941Прэмія не прысуджалася[49][50]
1942
1943 Карл Петэр Хенрык Дам
(1895—1976)
ДаніяЗа адкрыццё вітаміну К[51].
Эдуард Адальберт Дойзі
(1893—1986)
ЗШАЗа адкрыццё хімічнай структуры вітаміну К[51].
1944 Джозеф Эрлангер
(1874—1965)
ЗШАЗа адкрыцці, звязаныя з высокадыферэнцыраванымі функцыямі некаторых нервовых валокнаў[52].
Герберт Спенсер Гасер
(1888—1963)
ЗША
1945 Аляксандр Флемінг
(1881—1955)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў горадзе Дарвел, Шатландыя)За адкрыццё пеніцыліну і яго гаючага ўздзеяння пры лячэнні розных інфекцыйных захворванняў[53].
Эрнст Борыс Чэйн
(1906—1979)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Берліне, Германія)
Хоўард Уолтэр Флоры
(1898—1968)
Аўстралія
1946 Герман Джозеф Мёлер
(1890—1967)
ЗШАЗа адкрыццё з’яўлення мутацый пад уплывам рэнтгенаўскага выпраменьвання[54].
1947 Карл Фердынанд Коры
(1896—1984)
ЗША (нарадзіўся ў Празе (сучасная Чэхія), якая ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі)За адкрыццё каталітычнага ператварэння глікагену[55].
Герці Тэрэза Коры, нар. Радніц
(1896—1957)
ЗША (нарадзілася ў Празе (сучасная Чэхія), якая ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі)
Бернарда Альберта Усай
(1887—1971)
АргенцінаЗа адкрыццё ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы[55].
1948 Паўль Герман Мюлер
(1899—1965)
 ШвейцарыяЗа адкрыццё высокай эфектыўнасці ДДТ як кантактнага яду супраць многіх відаў членістаногіх[56].
1949 Вальтэр Рудольф Гес
(1881—1973)
 ШвейцарыяЗа адкрыццё функцыянальнай арганізацыі прамежкавага мозга як каардынатара актыўнасці ўнутраных органаў[57].
Антоніу Каэтану Эгаш Маніш
(1874—1955)
ПартугаліяЗа адкрыцці, якія тычацца тэрапеўтычнага дзеяння лабатаміі пры лячэнні некаторых псіхічных захворванняў[57].
1950 Эдвард Калвін Кендал
(1886—1972)
ЗШАЗа адкрыцці, якія тычацца гармонаў кары наднырачнікаў, іх структуры і біялагічных эфектаў[58].
Тадэвуш Рэйхштэйн
(1897—1996)
 Швейцарыя
 Польшча (нарадзіўся ў горадзе Улацлавак, Царства Польскае (сучасная Польшча))
Філіп Шоўалтэр Хенч
(1896—1965)
ЗША

1951—1960

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1951 Макс Тэйлер
(1899—1972)
ПАРЗа адкрыцці, звязаныя з жоўтай ліхаманкай і барацьбой з ёй[59].
1952 Зельман Абрахам Ваксман
(1888—1973)
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Нова-Прылука (сучасная Украіна), які тады ўваходзіў у склад Расійскай імперыі)За адкрыццё стрэптаміцыну, першага антыбіётыка, эфектыўнага пры лячэнні туберкулёзу[60].
1953 Ханс Адольф Крэбс
(1900—1981)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Гільдэсгайме, Германія)За адкрыццё цыклу лімоннай кіслаты[61].
Фрыц Альберт Ліпман
(1899—1986)
ЗША (нарадзіўся ў Кёнігсбергу, Германія, які зараз уваходзіць у склад Расіі пад назвай Калінінград)За адкрыццё каферменту А і яго значэння для прамежкавых стадый метабалізму[61].
1954 Джон Франклін Эндэрс
(1897—1985)
ЗШАЗа адкрыццё здольнасці вірусу поліяміэліту расці ў культурах розных тканін[62].
Томас Хакл Уэлер
(1915—2008)
ЗША
Фрэдэрык Чапмен Робінс
(1916—2003)
ЗША
1955 Аксель Хуга Тэадор Тэарэль
(1903—1982)
ШвецыяЗа адкрыцці, якія тычацца прыроды і механізму дзеяння акісляльных ферментаў[63].
1956 Андрэ Фрэдэрык Курнан
(1895—1988)
ЗША (нарадзіўся ў Парыжы, Францыя)За адкрыцці, якія тычацца катэтарызацыі сэрца і паталагічных змяненняў у сістэме кровазвароту[64].
Вернер Форсман
(1904—1979)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі
Дзікінсан Рычардс
(1895—1973)
ЗША
1957 Даніэле Бавэ
(1907—1992)
Італія (нарадзіўся ў Нёўшатэлі,  Швейцарыя)За адкрыцці, якія тычацца сінтэтычных злучэнняў, якія блакіруюць дзеянне некаторых рэчываў арганізма, і за выяўленне іх дзеяння на сасудзістую сістэму і шкілетныя цягліцы[65].
1958 Джордж Уэлс Бідл
(1903—1989)
ЗШАЗа адкрыцці, звязаныя з роляй генаў у спецыфічных біяхімічных працэсах[66].
Эдвард Лоры Тэйтэм
(1909—1975)
ЗША
Джошуа Ледэрберг
(1925—2008)
ЗШАЗа адкрыцці, якія тычацца генетычнай рэкамбінацыі і арганізацыі генетычнага матэрыялу бактэрый[66].
1959 Севера Ачоа
(1905—1993)
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Луарка, Іспанія)За адкрыццё механізмаў біялагічнага сінтэзу рыбануклеінавай і дэзоксірыбануклеінавай кіслот[67].
Артур Корнберг
(1918—2007)
ЗША
1960 Фрэнк Макфарлейн Бёрнет
(1899—1985)
АўстраліяЗа адкрыццё набытай імуналагічнай талерантнасці[68].
Пітэр Браян Медавар
(1915—1987)
Бразілія
Вялікабрытанія

1961—1970

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1961 Дзьёрдзь фон Бекешы
(1899—1972)
ЗША (нарадзіўся ў Будапешце (сучасная Венгрыя), які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі)За адкрыццё фізічных механізмаў ўспрымання раздражненняў унутранага вуха[69].
1962 Фрэнсіс Гары Комптан Крык
(1916—2004)
ВялікабрытаніяЗа адкрыцці, якія тычацца малекулярнай структуры нуклеінавых кіслот і іх значэнне для перадачы інфармацыі ў жывой матэрыі[70].
Джэймс Дзьюі Уотсан
(1928-…)
ЗША
Марыс Хью Фрэдэрык Уілкінс
(1916—2004)
Вялікабрытанія
Новая Зеландыя (нарадзіўся ў горадзе Пангароа, Новая Зеландыя)
1963 Джон Кэр’ю Эклс
(1903—1997)
АўстраліяЗа адкрыцці, якія тычацца іённых механізмаў узбуджэння і тармажэння ў перыферычных і цэнтральных участках мембраны нервовых клетак[71].
Алан Лойд Ходжкін
(1914—1998)
Вялікабрытанія
Эндру Філдынг Хакслі
(1917—2012)
Вялікабрытанія
1964 Конрад Блох
(1912—2000)
ЗША (нарадзіўся ў Нісе (сучасная  Польшча), які ўваходзіў у склад Германіі)За адкрыцці, якія тычацца механізмаў і рэгуляцыі абмену халестэрыну і тлустых кіслот[72].
Феадор Лінен
(1911—1979)
Федэратыўная Рэспубліка Германіі
1965 Франсуа Жакоб
(1920—2013)
ФранцыяЗа адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю сінтэзу ферментаў і вірусаў[73].
Андрэ Львоф
(1902—1994)
Францыя
Жак Мано
(1910—1976)
Францыя
1966 Пейтан Роўс
(1879—1970)
ЗШАЗа адкрыццё анкагенных вірусаў[74].
Чарлз Брэнтан Хагінс
(1901—1997)
ЗШАЗа адкрыцці, якія тычацца гарманальнага лячэння рака прадсталёвай залозы[74].
1967 Рагнар Граніт
(1900—1991)
Швецыя (нарадзіўся ў горадзе Хельсінкі (сучасная Фінляндыя), які ўваходзіў у склад Расійскай імперыі)За адкрыцці, звязаныя з першаснымі фізіялагічнымі і хімічнымі глядзельнымі працэсамі ў воку[75].
Холдэн Кефер Хартлайн
(1903—1983)
ЗША
Джордж Уолд
(1906—1997)
ЗША
1968 Роберт У. Холі
(1922—1993)
ЗШАЗа расшыфроўку генетычнага кода і яго ролі ў сінтэзе бялкоў[76].
Хар Гобінд Карана
(1922—2011)
ЗША (нарадзіўся ў Райпуне, Брытанская Індыя)
Маршал У. Нірэнберг
(1927—2010)
ЗША
1969 Макс Дэльбрук
(1906—1981)
ЗША (нарадзіўся ў Берліне, Германія)За адкрыцці, якія тычацца механізму рэплікацыі і генетычнай структуры вірусаў[77].
Алфрэд Д. Хершы
(1908—1997)
ЗША
Сальвадор Э. Лурыя
(1912—1991)
ЗША (нарадзіўся ў Турыне, Італія)
1970 Бернард Кац
(1911—2003)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Лейпцыгу, Германія)За адкрыцці, якія тычацца гумаральных пасярэднікаў у нервовых канчатках, механізмаў іх захавання, выдзялення і інактывацыі[78].
Ульф фон Эйлер
(1905—1983)
Швецыя
Джуліус Аксельрад
(1912—2004)
ЗША

1971—1980

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1971 Эрл У. Сазерленд мал.
(1915—1974)
ЗШАЗа адкрыцці, якія тычацца механізмаў дзеяння гармонаў[79].
1972 Джэралд М. Эдэльмэн
(1929—2014)
ЗШАЗа адкрыцці, якія тычацца хімічнай структуры антыцелаў[80].
Родні Р. Портэр
(1917—1985)
Вялікабрытанія
1973 Карл фон Фрыш
(1886—1982)
 ФРГ (нарадзіўся ў Вене (сучасная Аўстрыя), якая тады ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі)За адкрыцці, якія тычацца арганізацыі і выяўлення індывідуальных і сацыяльных мадэлей паводзін[81].
Конрад Лорэнц
(1903—1989)
Аўстрыя
Нікалас Тынберген
(1907—1988)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў горадзе Гаага, Нідэрланды)
1974 Альбер Клод
(1899—1983)
БельгіяЗа адкрыцці, якія тычацца структурнай і функцыянальнай арганізацыі клеткі[82].
Крысціян дэ Дзюу
(1917—2013)
Бельгія
Джордж Э. Паладэ
(1912—2008)
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Ясы, Румынія)
1975 Дэвід Балтымар
(1938-…)
ЗШАЗа адкрыцці, якія тычацца ўзаемадзеяння паміж анкавірусамі і генетычным матэрыялам клеткі[83].
Рэната Дульбека
(1914—2012)
ЗША (нарадзіўся ў Катандзары, Італія)
Хоўард М. Тэмін
(1934—1994)
ЗША
1976 Барух С. Бламберг
(1925—2011)
ЗШАЗа адкрыцці, якія тычацца новых механізмаў паходжання і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў[84].
Д. Карлтан Гайдузек
(1923—2008)
ЗША
1977 Ражэ Гіймэн
(1924-…)
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Дыжон, Францыя)За адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыдных гармонаў мозга[85].
Эндру В. Шалі
(1926-…)
ЗША (нарадзіўся ў Вільні (сучасная Літва), якая ўваходзіла ў склад Міжваеннай Польшчы)
Разалін Ялау
(1921—2011)
ЗШАЗа развіццё радыёімунных метадаў вызначэння пептыдных гармонаў[85].
1978 Вернер Арбер
(1929-…)
 ШвейцарыяЗа адкрыццё рэстрыкцыённых ферментаў і іх прымяненне ў малекулярнай генетыцы[86].
Даніэл Натанс
(1928—1999)
ЗША
Гамільтан О. Сміт
(1931-…)
ЗША
1979Алан М. Кормак
(1924—1998)
ЗША (нарадзіўся ў Яганэсбургу, ПАС)За распрацоўку камп’ютарнай тамаграфіі[87].
Годфрэй Н. Хаўнсфілд
(1919—2004)
Вялікабрытанія
1980 Барух Бенасераф
(1920—2011)
ЗША (нарадзіўся ў Каракасе, Венесуэла)За адкрыцці, якія тычацца генетычна дэтэрмінаваных структур на клетачнай паверхні, якія рэгулююць імунныя рэакцыі[88].
Жан Дасэ
(1916—2009)
Францыя
Джордж Д. Снел
(1903—1996)
ЗША

1981—1990

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1981 Роджэр У. Сперы
(1913—1994)
ЗШАЗа адкрыцці, якія тычацца функцыянальнай спецыялізацыі паўшар’яў галаўнога мозгу[89].
Дэвід Х. Х’юбел
(1926—2013)
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Уіндсар, Канада)За адкрыцці, якія тычацца прынцыпаў апрацоўкі інфармацыі ў глядзельнай сістэме[89].
Торстэн Н. Візел
(1924-…)
Швецыя
1982 Сунэ К. Бергстрэм
(1916—2004)
ШвецыяЗа адкрыцці, якія тычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў[90].
Бенгт І. Самуэльсан
(1934-…)
Швецыя
Джон Р. Вейн
(1927—2004)
Вялікабрытанія
1983 Барбара Мак-Клінтак
(1902—1992)
ЗШАЗа адкрыццё мабільных генетычных элементаў[91].
1984 Нільс К. Ернэ
(1911—1994)
ДаніяЗа тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і за адкрыццё прынцыпу выпрацоўкі монакланальных антыцелаў[92].
Георг Ж. Ф. Кёлер
(1946—1995)
 ФРГ
Сезар Мільштэйн
(1927—2002)
Вялікабрытанія
Аргенціна (нарадзіўся ў горадзе Бая-Бланка, Аргенціна)
1985 Майкл С. Браўн
(1941-…)
ЗШАЗа адкрыцці, якія тычацца рэгуляцыі абмену халестэрыну[93].
Джозеф Л. Голдстайн
(1940-…)
ЗША
1986 Стэнлі Коэн
(1922—2020)
ЗШАЗа адкрыццё фактараў росту[94].
Рыта Леві-Мантальчыні
(1909—2012)
Італія
ЗША (нарадзілася ў Турыне, Італія)
1987 Судзумі Танегава
(1939-…)
ЯпоніяЗа адкрыццё генетычнага прынцыпу генерацыі разнавіднасці антыцелаў[95].
1988 Джэймс У. Блэк
(1924—2010)
ВялікабрытаніяЗа адкрыццё важных прынцыпаў медыкаментознай тэрапіі[96].
Гертруда Б. Элаян
(1918—1999)
ЗША
Джордж Х. Хітчынгс
(1905—1998)
ЗША
1989 Дж. Майкл Бішап
(1936-…)
ЗШАЗа адкрыццё клеткавага паходжання рэтравірусных анкагенаў[97].
Харальд Э. Вармус
(1939-…)
ЗША
1990Джозеф Э. Мары
(1919—2012)
ЗШАЗа адкрыцці, якія тычацца трансплантацыі органаў і клетак пры лячэнні чалавечых хвароб[98].
Э. Донал Томас
(1920—2012)
ЗША

1991—2000

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
1991 Эрвін Неер
(1944-…)
ГерманіяЗа адкрыцці, звязаныя з функцыямі адзіночных іённых каналаў у клетках[99].
Берт Закман
(1942-…)
Германія
1992 Эдманд Г. Фішэр
(1920—2021)
ЗША
 Швейцарыя (нарадзіўся ў Шанхаі, Кітай)
За адкрыцці, якія тычацца зваротнага бялковага фасфарыліравання як механізму біялагічнай рэгуляцыі[100].
Эдвін Г. Крэбс
(1918—2009)
ЗША
1993 Рычард Дж. Робертс
(1943-…)
ЗША (нарадзіўся ў Дэрбі, Вялікабрытанія)За адкрыццё перарывістай структуры гена[101].
Філіп А. Шарп
(1944-…)
ЗША
1994 Алфрэд Г. Гілман
(1941—2015)
ЗШАЗа адкрыццё G-бялкоў і ролі гэтых бялкоў у перадачы сігналу у клетцы[102].
Марцін Родбел
(1925—1998)
ЗША
1995 Эдвард Б. Льюіс
(1918—2004)
ЗШАЗа адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранніх стадыях эмбрыянальнага развіцця[103].
Хрысціяна Нюслайн-Фольхард
(1942-…)
Германія
Эрык Ф. Вішаус
(1947-…)
ЗША
1996 Пітэр Ч. Догерці
(1940-…)
АўстраліяЗа адкрыцці, звязаныя са спецыфічнасцю клеткавага імунітэту[104].
Рольф М. Цынкернагель
(1944-…)
 Швейцарыя
1997 Стэнлі Б. Прузінер
(1942-…)
ЗШАЗа адкрыццё прыёнаў — новага экалагічнага прынцыпу інфекцыі[105].
1998 Роберт Ф. Ферчгат
(1916—2009)
ЗШАЗа адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы[106].
Луіс Х. Ігнара
(1941-…)
ЗША
Ферыд Мурад
(1936-…)
ЗША
1999 Гюнтэр Блобель
(1936—2018)
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Вальтэрсдорф (сучасныя Негаславіцы,  Польшча), які ўваходзіў у склад Германіі)За адкрыццё ў бялковых малекулах ўнутраных сігнальных паслядоўнасцяў, якія накіроўваюць іх транспарт і вызначаюць лакалізацыю ў клетцы[107].
2000 Арвід Карлсан
(1923—2018)
ШвецыяЗа адкрыцці, якія тычацца перадачы сігналу ў нервовай сістэме[108].
Пол Грынгард
(1925—2019)
ЗША
Эрык Р. Кэндэл
(1929-…)
ЗША (нарадзіўся ў Вене, Аўстрыя)

2001—2010

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
2001Леланд Х. Хартвел
(1939-…)
ЗШАЗа адкрыццё ключавых рэгулятараў клетачнага цыкла[109].
Цім Хант
(1943-…)
Вялікабрытанія
Пол М. Нерс
(1949-…)
Вялікабрытанія
2002 Сідней Брэнер
(1927—2019)
Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Паўднёва-Афрыканскім Саюзе)За адкрыцці, якія тычацца генетычнай рэгуляцыі развіцця чалавечых органаў і «запраграмаванай» гібелі клеткі[110].
Х. Роберт Хорвіц
(1947-…)
ЗША
Джон Э. Салстан
(1942—2018)
Вялікабрытанія
2003 Пол Лотэрбур
(1929—2007)
ЗШАЗа адкрыццё метаду магнітна-рэзананснай тамаграфіі[111].
Пітэр Мэнсфілд
(1933-2017)
Вялікабрытанія
2004 Рычард Эксел
(1946-…)
ЗШАЗа даследаванні нюхальных рэцэптараў і арганізацыі сістэмы органаў нюху[112].
Лінда Б. Бак
(1947-…)
ЗША
2005 Бары Дж. Маршал
(1951-…)
АўстраліяЗа адкрыццё бактэрыі «Helicobacter pylori» і даследаванне яе ўплыву на ўзнікненне гастрыту і язвавай хваробы[113].
Дж. Робін Уорэн
(1937-…)
Аўстралія
2006 Эндру З. Фаер
(1959-…)
ЗШАЗа адкрыццё РНК-інтэрферэнцыі — прыгнёт экспрэсіі генаў двухланцуговай РНК[114].
Крэйг К. Мело
(1960-…)
ЗША
2007 Марыа Р. Капекі
(1937-…)
ЗША (нарадзіўся ў Італіі)За адкрыццё прынцыпаў увядзення спецыфічных генных мадыфікацый з выкарыстаннем эмбрыянальных ствалавых клетак у мышэй[115].
Марцін Дж. Эванс
(1941-…)
Вялікабрытанія
Олівер Сміціс
(1925—2017)
ЗША (нарадзіўся ў Вялікабрытаніі)
2008 Харальд цур Хаўзен
(1936-…)
ГерманіяЗа вывучэнне папіломавіруса, які выклікае рак шыйкі маткі[116].
Франсуаза Барэ-Сінусі
(1947-…)
ФранцыяЗа вывучэнне віруса імунадэфіцыту чалавека[116].
Люк Мантанье
(1932-2022)
Францыя
2009 Элізабет Э. Блэкбёрн
(1948-…)
ЗША
Аўстралія (нарадзілася ў горадзе Хобарт, Аўстралія )
За адкрыццё механізму абароны храмасом целамерамі і ферментам целамеразай[117]
Кэрал У. Грэйдэр
(1961-…)
ЗША
Джэк У. Шостак
(1952-…)
ЗША (нарадзіўся ў Лондане, Вялікабрытанія)
2010 Роберт Дж. Эдвардс
(1925—2013)
ВялікабрытаніяЗа распрацоўку тэхналогіі штучнага апладнення[118].

2011—2020

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
2011 Брус А. Бётлер
(1957-…)
ЗШАЗа працы па вывучэнні актывацыі прыроджанага імунітэту[119].
Жуль А. Хофман
(1941-…)
Францыя (нарадзіўся ў горадзе Эхтэрнах, Люксембург)
Ральф М. Штэйнмэн
(1943—2011)
ЗША
Канада
За адкрыццё дэндрытных клетак і вывучэнне іх ролі для набытага імунітэту[119].
2012 Джон Б. Гёрдан
(1933-…)
ВялікабрытаніяЗа адкрыццё рэпраграмавання спелых клетак у плюрыпатэнтныя стваловыя[120].
Сін’я Яманака
(1962-…)
Японія
2013 Джэймс Э. Ротмэн
(1950-…)
ЗШАЗа адкрыццё механізмаў рэгуляцыі дастаўкі везікул — галоўнай транспартнай сістэмы нашых клетак[121].
Рэндзі У. Шэкмэн
(1948-…)
ЗША
Томас К. Зюдхаф
(1955-…)
ЗША
2014 Джон О’Кіф
(1939-…)
ЗША
Вялікабрытанія
За адкрыццё прасторавых клетак мозгу, якія адказваюць за сістэму арыентацыі чалавека ў прасторы[122].
Май-Брыт Мозер
(1963-…)
Нарвегія
Эдвард І. Мозер
(1962-…)
Нарвегія
2015 Уільям С. Кэмпбэл
(1930-…)
Ірландыя
ЗША (нарадзіўся ў горадзе Рамелтан, Ірландыя)
За адкрыцці, якія тычацца лячэння захворванняў, выкліканых круглымі чарвямі[123].
Сатосі Омура
(1935-…)
Японія
Ту Юю
(1930-…)
КітайЗа адкрыцці, якія тычацца лячэння малярыі[123].
2016 Ёсіноры Асумі
(1945-…)
ЯпоніяЗа даследванні механізмаў аўтафагіі[124].
2017 Джэфры Хол
(1945-…)
ЗШАЗа адкрыцці малекульных механізмаў, што кіруюць цыркадным рытмам[125].
Майкл Росбаш
(1944-…)
ЗША
Майкл Янг
(1949-…)
ЗША
2018 Тасуку Хондзё
(1942-…)
ЯпоніяЗа іх адкрыцці тэрапіі раку шляхам інгібітавання адмоўнай імуннай рэгуляцыі[126].
Джэймс Элісан
(1948-…)
ЗША
2019 Уільям Кэлін
(1957-…)
ЗШАЗа іх адкрыцці таго, як клеткі адчуваюць і адаптуюцца да даступнасці кіслароду (гл. Тканкавае дыханне)[127].
Пітэр Рэткліф
(1954-…)
ЗША
Грэг Семенза
(1956-…)
ЗША
2020 Харві Джэймс Алтэр
(1935-…)
ЗШАЗа адкрыццё віруса гепатыту C[128].
Майкл Хаўтан
(1949-…)
Вялікабрытанія
Чарлз Райс
(1952-…)
ЗША

2021—…

ГодПартрэтІмя[заўв 1]Краіна[заўв 2]Абгрунтаванне[заўв 3]
2021 Дэвід Джуліус
(нар. 1955)
ЗШАЗа адкрыццё рэцэптараў тэмпературы і дотыку[129].
Ардэм Патапуцян
(нар. 1949)
Ліван
2022 Свантэ Пяэба
(нар. 1955)
ШвецыяЗа адкрыцці, якія тычацца геномаў вымерлых гамінінаў і эвалюцыі чалавека[130].
2023 Каталін Карыко
(нар. 1955)
Венгрыя ЗШАЗа адкрыцці, якія датычаць мадыфікацый нуклеазідных асноў, што дазволілі распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны супраць COVID-19.
Дру Вайсман
(нар. 1959)
ЗША

Заўвагі

Зноскі

Спасылкі